Чэмпіянат свету па снукеры 2014

Чэмпіянат свету 2014
Фота
Сезон: 2013/2014
Тэрміны: 19 красавіка — 5 мая 2014
Арэна: Тэатр Крусібл
Горад: Шэфілд
Краіна: Англія
Арганізацыя: WPBSA
Спонсар: Dafabet
Фармат: Рэйтынгавы турнір
Агульны прызавы фонд: £1,214,000
Прызавыя пераможцы: £300,000
Мінулы чэмпіён: Сцяг Англіі Роні О'Саліван
Фінал
Пераможца: Сцяг Англіі Марк Сэлбі
Фіналіст: Сцяг Англіі Роні О'Саліван
Лік: 18:14
Статыстыка турніру
Колькасць удзельнікаў: 32 (+96)
Колькасць матчаў: 31 (+96)
Колькасць фрэймаў: 604 (+1530)
Колькасць соценных серый: 58 (+69)
Найвышэйшая серыя: 140 (Ніл Робертсан)
(кваліфікацыя: 139 (Мартын О'Донэл,
Эндру Хігінсан))
←2013 ● [[{{{СпасылкаТурнір}}}|{{{НазваТурнір}}}]] ● 2015→

Чэмпіяна́т све́ту 2014 (англ.: World Snooker Championship 2014, таксама вядомы як Dafabet World Snooker Championship 2014 — ад назвы спонсара) — прафесійны рэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 19 красавіка па 5 мая 2014 года ў тэатры Крусібл, у Шэфілдзе, Англія. Найпрэстыжнейшае і найбуйнейшае па рэйтынгавых ачках і прызавых грошах снукернае спаборніцтва, а таксама трэцяе спаборніцтва Трайной кароны ў сезоне 2013/2014. Турнір стаў 80-м розыгрышам чэмпіянату свету, які быў заснаваны ў 1927 годзе, і 38-м сусветным першынствам, якое праходзіла ў Крусібле. Кампанія Dafabet упершыню спансіравала чэмпіянат свету. Прызавы фонд турніру склаў £1,214,000 (на £103,000 больш, чым у мінулым годзе), з якіх £300,000 (на £50,000 больш, чым у мінулым годзе) атрымаў пераможца. Першы прыз турніру стаў рэкордным за ўсю гісторыю снукера.

Чэмпіянат уключаў у сябе чатыры кваліфікацыйныя раунды, якія праходзілі на працягу васьмі гульнявых дзён з 8 па 16 красавіка 2014 года ў міжнародным спартыўным цэнтры «Ponds Forge» у Шэфілдзе і ў якіх гулялі 112 удзельнікаў (105 прафесіянальных снукерыстаў і 7 аматараў). 16 пераможцаў апошняга кваліфікацыйнага раунда трапілі ў Крусібл, дзе да іх далучыліся 16 першых сеяных ігракоў, і, пачынаючы з 1/16 фіналу, яны ўсе гулялі на выбыванне. У першых трох раундах турніру на арэне тэатру Крусібл выкарыстоўваліся два гульнявыя сталы, а ў паўфіналах і фінале — адзін.

Былыя чэмпіёны свету Стыў Дэвіс, Марк Уільямс, Грэм Дот і Пітэр Эбдан, а таксама шасціразовы фіналіст Джымі Уайт і двухразовы фіналіст Мэцью Стывенс не здолелі прайсці кваліфікацыю чэмпіянату. 24-гадовы дэбютант турніру Майкл Уослі здзейсніў адну з найвялікшых сенсацый у гісторыі чэмпіянатаў свету, перамогшы ў першым раундзе аднаго з галоўных фаварытаў Дзіна Цзюньхуэя, які выйграў пяць рэйтынгавых тытулаў у сезоне. Шатландскі ігрок Алан Мак-Манус выйграў свой першы матч у Крусібле з 2005 года і ўпершыню з таго ж чэмпіянату свету 2005 выйшаў у чвэрцьфінал, перайграўшы ў 1/8 фіналу самага ўзроставага ўдзельніка спаборніцтва 44-гадовага Кена Доэрці, які ў першым раундзе выйграў свой першы матч у Крусібле з 2006 года. Валіец Дамінік Дэйл выйграў свой першы паядынак у асноўнай стадыі чэмпіянату свету з 2000 года, а таксама ў другі раз у кар'еры пасля сусветнага першынства 2000 выйшаў у 1/4 фіналу. Аўстраліец Ніл Робертсан у чвэрцьфінальным матчы супраць Джада Трампа выканаў свой соты сэнчуры ў сезоне 2013/2014, стаўшы першым снукерыстам у гісторыі, які дасягнуў гэтай вышыні, а ў паўфінальным паядынку супраць Марка Сэлбі ён павялічыў свой рэкорд да 103-х соценных брэйкаў, але саступіў англічаніну з лікам 15:17, прапусціўшы яго ў фінал. Другім фіналістам стаў абаронца тытула Роні О'Саліван, пераможца чэмпіянатаў свету 2012 і 2013 гадоў, які выйграў абодва чвэрцьфінальны і паўфінальны матчы ў Шона Мёрфі (13:3) і Бары Хокінса (17:7) адпаведна з апошнімі сесіямі ў запасе. Найвышэйшую серыю ў асноўнай стадыі турніру, 140 ачкоў, зрабіў Ніл Робертсан у матчы першага раунда супраць Робі Уільямса.

Пераможцам турніру стаў Марк Сэлбі, які прайграваў О'Салівану ў фінальным матчы з лікам 3:8 і 5:10, але сумеў выйграць 13 з 17 апошніх фрэймаў паядынку і ўпершыню стаць чэмпіёнам свету. Такім чынам, была спыненая пераможная серыя Роні О'Салівана ў Крусібле, якая дасягнула 14 матчаў. Сэлбі перайграў на сваім шляху да тытула Майкла Уайта (10:9), Алістэра Картэра (13:9), Алана Мак-Мануса (13:5), Ніла Робертсана (17:15) і пяціразовага чэмпіёна свету Роні О'Салівана ў фінальным паядынку з лікам 18:14. Гэтая перамога стала чацвёртым рэйтынгавым поспехам у кар'еры Сэлбі, а таксама першым рэйтынгавым першынствам, якое Марк выйграў за паўтара гады (з чэмпіянату Вялікабрытаніі 2012), і прынесла яму лідарства ў сусветным рэйтынгу. Такім чынам, Марк Сэлбі, які апроч чэмпіянату Вялікабрытаніі тройчы перамагаў на Мастэрс, стаў дзявятым снукерыстам у гісторыі, які выйграў усе турніры трайной кароны.

Турнір

Міжнародны спартыўны цэнтр «Ponds Forge» — месца праведзення кваліфікацыі чэмпіянату

Чэмпіянат свету 2014 года стаў 80-м чэмпіянатам свету па снукеры, які штогод праходзіў з 1927 года з перапынкамі з 1941 па 1945 гады і з 1958 па 1963 гады. Турнір з'яўляецца адным з трох турніраў Трайной снукернай кароны (разам з чэмпіянатам Вялікабрытаніі і Мастэрс), а таксама самым прэстыжным і самым высокааплатным з усіх снукерных спаборніцтваў. З самога заснавання чэмпіянат свету праходзіў у розных гарадах Англіі, а таксама на востраве Джэрсі (1957), у Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы (1965) і ў Аўстраліі (1971, 1975). З 1977 года сусветнае першынства праходзіць на арэне тэатру Крусібл у Шэфілдзе[1].

Чэмпіянат свету 2014 праходзіў пад эгідай сусветнай асацыяцыі прафесійнага більярда і снукера (англ.: World Professional Billiards and Snooker Association) і ўваходзіў у каляндар мэйн-тура, а таксама з'яўляўся дванаццатым і апошнім рэйтынгавым турнірам снукернага сезона 2013/2014[2][3].

Матчы асноўнай стадыі турніру (31 паядынак) гуляліся на двух сталах арэны тэатру Крусібл, а кваліфікацыя спаборніцтва праходзіла ў міжнародным спартыўным цэнтры «Ponds Forge» у Шэфілдзе, Англія і скончылася за некалькі дзён да пачатку чэмпіянату свету.

Прызавыя грошы

Кампанія Dafabet упершыню спансіравала чэмпіянат свету па снукеры[4]. Прызавы фонд турніру павысіўся ў параўнанні з мінулым годам на £103,000 і склаў £1,214,000 (найвышэйшы прызавы фонд на чэмпіянаце свету з 2009 года)[5]. Таксама на £50,000 больш у параўнанні з чэмпіянатам свету 2013 атрымаў пераможца турніру — £300,000, якія сталі найвышэйшым першым прызам асобнага турніру ў гісторыі снукера (да гэтага рэкордная сума была разыграна на чэмпіянаце свету 2003 года — £270,000)[6].

Дасягненне Прызавыя
Пераможца
£300,000
Фіналіст
£125,000
Паўфіналісты
£55,000
Чвэрцьфіналісты
£25,000
1/8 фіналу
£16,000
1/16 фіналу
£12,000
1/24 фіналу
£8,500
1/32 фіналу
£4,600
1/48 фіналу
£1,000
Найвышэйшы брэйк у кваліфікацыі
£1,000
Найвышэйшы брэйк у асноўнай стадыі
£10,000
Агульны прызавы фонд
£1,214,000

Дабрачыннасць

Апроч прызавога фонда ў 1,214,000 фунтаў, спонсар турніру, кампанія Dafabet, падчас сусветнага першынства зладзіла дабрачынную акцыю. Згодна з ёй, кампанія абвясціла, што за кожны сэнчуры, які снукерысты аформяць у асноўнай стадыі чэмпіянату, яна ахвяруе дзіцячаму хоспісу «Bluebell Wood» у Паўночным Энстане, графства Іаркшыр, які прапануе дапамогу і падтрымку дзецям і моладзі з прагназуемым неспрыяльным зыходам захворвання, па 100 фунтаў стэрлінгаў[7]. Да гэтага рэкордная колькасць соценных брэйкаў была зроблена на чэмпіянаце свету 2009 года — 83 серыі[8].

Рэйтынгавыя ачкі

Чэмпіянат свету меў максімальнае размеркаванне рэйтынгавых ачкоў сярод усіх рэйтынгавых турніраў. Пераможца спаборніцтва атрымаў 10000 рэйтынгавых ачкоў. Для параўнання, на другім рэйтынгавым турніры трайной кароны, чэмпіянаце Вялікабрытаніі, пераможца атрымаў 8000 ачкоў, на адкрытых чэмпіянатах Аўстраліі, Індыі, Уэльса і German Masters пераможца атрымаў 5000 ачкоў, а за перамогу на міні-рэйтынгавых турнірах серыі PTC ігракі атрымлівалі па 2000 рэйтынгавых ачкоў[9]. Рэйтынгавыя балы на чэмпіянаце свету мелі фармальны статус і ўжо не мелі практычнага значэння, бо адразу пасля чэмпіянату свету афіцыйным рэйтынгам снукерыстаў станавіўся двухгадовы грашовы рэйтынг[10].

Дасягненне Ачкі Ачкі (СГ)[ра 1]
Пераможца
10.000
Фіналіст
8.000
Паўфіналісты
6.400
Чвэрцьфіналісты
5.000
1/8 фіналу
3.800
1/16 фіналу
2.800
1.400
1/24 фіналу (квал.)
2.300
1.150
1/32 фіналу (квал.)
1.800
1/48 фіналу (квал.)
1.300
650
1/64 фіналу (квал.)
800
400
  1. Ачкі, якія зарабляюць ігракі ў выпадку паражэння ў першым жа матчы на чэмпіянаце.

Фармат турніру

На чэмпіянаце свету 2014 прыняло ўдзел 128 ігракоў, з якіх 121 — удзельнікі мэйн-тура і 7 — аматары. 64 удзельнікі — ігракі з нумарамі пасеву з 65 па 120, Ігар Фігейрэда, які не меў рэйтынгавых ачкоў і адпаведна не меў нумару пасеву, а таксама 7 аматараў — пачалі турнір з першага кваліфікацыйнага раунда ў фармаце матча на выбыванне (32 гульні), які праходзіў за 11 дзён да асноўнай стадыі. У ім ігракі з нумарамі пасеву з 65 па 96 гулялі супраць астатніх снукерыстаў. 32 пераможцы матчаў першага раунда выходзілі ў другі кваліфікацыйны раунд, у якім гулялі супраць удзельнікаў з нумарамі пасеву з 33 па 64 (32 гульні). Усе 32 пераможцы матчаў другога раунда гулялі паміж сабой у трэцім кваліфікацыйным раундзе (16 гульняў), пасля чаго 16 пераможцаў матчаў трэцяга раунда выходзілі ў заключны чацвёрты кваліфікацыйны раунд, дзе гулялі супраць удзельнікаў з нумарамі пасеву з 17 па 32 (16 гульняў). Кваліфікацыя чэмпіянату свету ўпершыню праходзіла ў міжнародным спартыўным цэнтры «Ponds Forge» у Шэфілдзе, Англія[11]. Такім чынам, у асноўную стадыю спаборніцтва свету выйшлі 16 ігракоў, якія далучыліся да 16 снукерыстаў з нумарамі пасеву з 1 па 16[12][13].

16 пераможцаў чацвёртага кваліфікацыйнага раунда і 16 ігракоў, якія трапілі на чэмпіянат без кваліфікацыі, гулялі ў асноўнай стадыі на выбыванне, пачынаючы з 1/16 фіналу, дзе члены дзвюх гэтых груп гулялі паміж сабой. Лёсаванне турніру прадвызначала немагчымасць сустрэчы ігракоў топ-16 раней за 1/8 фіналу, ігракоў топ-8 раней чвэрцьфіналаў, ігракоў з першай чацвёркі сеяных раней паўфіналу і двух першых сеяных раней фіналу чэмпіянату свету. Пяць раундаў асноўнай стадыі праходзілі на працягу семнаццаці дзён на найбуйнейшай снукернай арэне ў свеце ў тэатры Крусібл у Шэфілдзе, Англія[14][15].

Стадыя Тэрміны КФ НДП
Першы кваліфікацыйны раунд 8—9 красавіка 19 10
Другі кваліфікацыйны раунд 10—11 красавіка 19 10
Трэці кваліфікацыйны раунд 12—13 красавіка 19 10
Чацвёрты кваліфікацыйны раунд 15—16 красавіка 19 10
1/16 фіналу 19—24 красавіка 19 10
1/8 фіналу 24—28 красавіка 25 13
1/4 фіналу 29—30 красавіка 25 13
1/2 фіналу 1—3 мая 33 17
Фінал 4—5 мая 35 18

Кваліфікацыя

Пасеў ігракоў на чэмпіянат свету 2014 быў утвораны паводле афiцыйнага рэйтынгу на 31 сакавіка 2014 года (пасля фіналу PTC 2014 года). Першы нумар пасеву атрымаў дзеючы чэмпіён турніру Роні О'Саліван і, паколькі ён не ўваходзіў у топ-16 сусветнага рэйтынгу, Роберт Мілкінс, які займаў шаснаццаты радок у рэйтынгу, не атрымаў месца сярод шаснаццаці снукерыстаў, якія патрапілі на турнір без кваліфікацыі[16].

Ход кваліфікацыі

Першы дзень (8 красавіка)

Выбылі: Сцяг Англіі Шэйн Кэсл, Сцяг Лівіі Халід Бэлаід Абумдас (120), Сцяг Уэльса Эндру Пэджэт (99), Сцяг Англіі Хамад Міа (103), Сцяг Англіі Крыс Норбэры (107), Сцяг Англіі Сандэрсан Лэм, Сцяг Англіі Раян Кларк (112), Сцяг Англіі Крыс Уэйкелін (102), Сцяг Шатландыі Майкл Лэслі (90), Сцяг Уэльса Джэк Джонс (116), Сцяг Англіі Джэймі О'Ніл (92)

Адзін з аўтараў найвышэйшага брэйка кваліфікацыі Мартын О'Донэл

Кваліфікацыя чэмпіянату свету 2014 пачалася 8 красавіка на арэне міжнароднага спартыўнага цэнтру «Ponds Forge» у Шэфілдзе і праходзіла на працягу трох сесій за адзінаццаццю сталамі. Такім чынам, у першы гульнявы дзень у другі раунд прайшлі 11 ігракоў. Моцную гульню ў матчы супраць аматара Шэйна Кэсла прадэманстраваў Мартын О'Донэл, які стаў першым пераможцам на сусветным першынстве 2014, разграміўшы саперніка з лікам 10:1 з серыямі 100, 119, 139, 90, 64, 97 і 67 ачкоў. Ліам Хайфілд і Джан Аньда атрымалі ўпэўненыя перамогі над Халідам Бэлаідам з Лівіі і Эндру Пэджэтам з Уэльса адпаведна з аднолькавым лікам 10:2. Яшчэ адзін разгром учыніў 42-гадовы Бары Пінчэс, перайграўшы суайчынніка Хамада Міа — 10:3. Больш чым праз гадзіну пасля гэтага Кірэн Уілсан узяў верх над Крысам Норбэры з лікам 10:6 і соценным брэйкам у 119 балаў. Пры ліку 8:8 у матчы Танавата Тырапонгпайбуна з Сандэрсанам Лэмам тайскі снукерыст здзейсніў выдатнае заканчэнне паядынку і з брэйкамі ў 128 і 90 ачкоў у дзвюх апошніх партыях выйшаў у другі круг кваліфікацыйнай стадыі. 86-ы сеяны чэмпіянату Дэніэл Уэлс з Уэльса сустракаўся з англічанінам Раянам Кларкам. Валіец саступаў 3:6 пасля першай сесіі і 3:8 у пачатку другой, але здзейсніў цудоўны камбэк і выйграў матч з лікам 10:9, узяўшы сем з васьмі апошніх фрэймаў з падыходамі ў 92, 56, 69, 73, 65, 51 і 61 ачко. З тым жа лікам Пол Дэвісан перамог Крыса Уэйкеліна, а аматар Крыстафер Кеоган выбіў з турніру 90-га сеянага Майкла Лэслі з вынікам 10:6. Яшчэ адзін камбэк адбыўся ў матчы паміж 77-м нумарам сусветнага рэйтынгу Крэйгам Стэдмэнам і Джэкам Джонсам з Уэльса. Англійскі ігрок саступаў свайму праціўніку з лікам 2:6, але здолеў выйграць восем з дзевяці апошніх партый сустрэчы і з лікам 10:7 атрымаць месца ў другім раундзе ў паядынку супраць шасціразовага чэмпіёна свету Стыва Дэвіса, які знаходзіўся пад пагрозай вылету з мэйн-тура. Апошнім удзельнікам другога круга, які вызначыўся ў гэты дзень, стаў кітайскі снукерыст Цаа Сіньлун, 114-ы сеяны першынства, які ў доўгім матчы перайграў Джэймі О'Ніла ў вырашальным фрэйме — 10:9.

Сярод паядынкаў, у якіх была праведзена толькі першая сесія, трэба адзначыць матч паміж 48-гадовым Тоні Драга і 39-гадовым Робінам Халам. Фінскі снукерыст выйграў сем з дзевяці партый першай часткі матча і наблізіўся да агульнай перамогі. З такім жа адрывам кітаец Лі Хан скончыў першую сесію сустрэчы з Рачаёцінам Ятарукам, аформіўшы соценны брэйк у 104 ачкі. 19-гадовы бельгійскі ігрок Лука Брэсэль саступаў пасля першай паловы матча 108-му нумару пасеву Лі Пэйджу з лікам 4:5, нягледзячы на сэнчуры ў 118 балаў, які выканаў 67-ы нумар рэйтынгу, а ў паядынку ветэранаў паміж 44-гадовымі Джэймсам Уотанай з Тайланда і Алексам Боргам з Мальты азіят вырваўся наперад з лікам 5:2, але прайграў дзве апошнія партыі сесіі, і лік падраўняўся да 5:4 на карысць Уотаны[17][18].

Другі дзень (9 красавіка)

Выбылі: Сцяг Мальты Тоні Драга (81), Сцяг Англіі Гэры Уілсан (83), Сцяг Тайланда Рачаёцін Ятарук (109), Сцяг Англіі Энтані Пэрсанс, Сцяг Англіі Алан Тэйлар (110), Сцяг Кітая Лю Хаацян (97), Сцяг Англіі Лі Пэйдж (108), Сцяг Англіі Сідні Уілсан, Сцяг Тайланда Джэймс Уотана (69), Сцяг Англіі Майк Дан (72), Сцяг Англіі Сэм Бэйрд (70), Сцяг Англіі Адам Дафі (78), Сцяг Англіі Эндру Норман (104), Сцяг Англіі Алекс Дэйвіс (95), Сцяг Шатландыі Фрэйзер Патрык (111), Сцяг Англіі Эліат Слесар (105), Сцяг Англіі Дэвід Грэйс (85), Сцяг Катара Ахмед Саіф (119), Сцяг Ірландыі Дэвід Морыс (88), Сцяг Тайланда Напон Саенхам (94), Сцяг Англіі Шон О'Саліван (91)

9 красавіка ў Шэфілдзе прайшоў другі дзень першага кваліфікацыйнага раунда чэмпіянату свету. Падчас дзённай сесіі свае матчы заканчвалі ігракі, якія правялі першую сесію 8 красавіка. Робін Хал з Фінляндыі давёў да перамогі паядынак супраць чвэрцьфіналіста розыгрыша 1988 года[19] Тоні Драгі з лікам 10:3. Джэймс Кэхіл, які скончыў першую сесію матча супраць 83-га сеянага Гэры Уілсана з лідарствам 5:4 і брэйкам у 106 ачкоў, выйграў пяць стартавых фрэймаў другой часткі гульні і выйшаў у другі раунд з лікам 10:4. Кітайскі снукерыст Лі Хан перамог Рачаёціна Ятарука з Тайланда з лікам 10:5, а яго суайчыннік Чэнь Чжэ перайграў аматара Энтані Пэрсанса з лікам 10:8. 82-гі сеяны турніру Джоэль Уолкер, прайграючы Алану Тэйлару з лікам 7:8, выйграў тры партыі і пуцёўку ў другі круг. Робі Уільямс выбіў з турніру іншага кітайскага іграка Лю Хаацяна з лікам 10:8, а Лука Брэсэль з Бельгіі, які прайграваў Лі Пэйджу пасля першай сесіі, давёў матч да перамогі з тым жа лікам. 75-ы нумер пасеву Майкл Уослі з Англіі ў цяжкім матчы перамог аматара Сідні Уілсана ў вырашальным фрэйме, прайграючы з лікам 7:8. Былы трэці нумар сусветнага рэйтынгу[20] Джэймс Уотана, які даходзіў да 1/2 фіналу сусветных першынстваў у 1993 і 1997 гадах[21][22], прайграў з лікам 9:10 мальтыйскаму спартоўцу Алексу Боргу, які выканаў серыю ў 61 ачко ў вырашальным фрэйме. Ужо ў пачатку вячэрняй сесіі гульнявога дня Джон Эстлі абыграў 70-га сеянага турніру Сэма Бэйрда з лікам 10:9.

У ранішняй і вячэрняй сесіях другога гульнявога дня кваліфікацынай стадыі прайшлі астатнія 11 матчаў першага раунда. 42-гадовы Майк Дан, які за тыдзень да гэтага ўпершыню ў сваёй кар'еры дайшоў да паўфіналу рэйтынгавага турніру[23], пацярпеў разгром 2:10 ад шатландскага аматара Рыса Кларка, вышэйшым брэйкам якога стала серыя ў 88 балаў. Адзіны бразільскі прафесіянальны ігрок Ігар Фігейрэда, які не прымаў удзелу ні ў адным турніры ў сезоне, упэўнена перайграў Адама Дафі з лікам 10:4, пазбавіўшы яго надзеі згуляць у Крусібле ў родным горадзе. Найвышэйшай серыяй бразільца стаў брэйк у 42 ачкі, але гэтага было дастаткова для выхаду ў другі раунд чэмпіянату на Джэрарда Грына з Паўночнай Ірландыі.

Сцюарт Кэрынгтан перамог суайчынніка Эндру Нормана з лікам 10:5, а двухразовы паўфіналіст чэмпіянату свету[24][25] Джо Свэйл прайшоў у другі кваліфікацыйны раунд, дзякуючы перамозе над Алексам Дэйвісам з лікам 10:7 і вышэйшым брэйкам у 87 балаў. З лепшай серыяй у 95 ачкоў Ян Бэрнс перамог шатландца Фрэйзера Патрыка з вынікам 10:6, а Лі Янь з Кітая прайграваў 105-му сеянаму Эліату Слесару з лікам 2:5, пасля чаго здолеў выйграць восем фрэймаў запар з брэйкамі ў 51 і 64 ачкі і выйсці ў наступны раунд. 101-ы нумар пасеву Рос М'юр з Шатландыі гуляў супраць Дэвіда Грэйса і саступаў з лікам 1:4, але выйграў дзевяць з адзінаццаці наступных партый, уключаючы чатыры заключных фрэйма, і скончыў матч з лікам 10:6 на сваю карысць. Скот Дональдсан з Шатландыі выйграў пяць фрэймаў пры ліку 5:6 у матчы супраць катарскага снукерыста Ахмеда Саіфа, выйшаўшы ў наступны круг на кітайца Цаа Юйпэна, а швейцарскі прафесіянал Аляксандр Урсенбахер, саступаючы ў матчы супраць ірландца Дэвіда Морыса з лікам 2:6, здзейсніў камбэк і выйграў паядынак з лікам 10:7 і серыяй у 117 балаў у апошнім фрэйме. Аўстраліец Віні Калабрэзэ у матчы супраць Напона Саенхама з Тайланда саступаў з лікам 7:9, але выйграў тры заключныя фрэймы, давёўшы матч да перамогі зачысткай з жоўтага да ружовага шароў. Трэцім аматарам пасля Кеогана і Кларка, які выйшаў у другі раунд, стаў Мічэл Трэвіс, які здзейсніў сенсацыю падчас чэмпіянату Вялікабрытаніі, перайграўшы Марка Фу[26]. У стартавым матчы кваліфікацыі ён перамог Шона О'Салівана з лікам 10:9, дзякуючы брэйку ў 84 ачкі ў вырашальным фрэйме[27][18].

Трэці дзень (10 красавіка)

Выбылі: Сцяг Англіі Род Лоўлер (42), Сцяг Англіі Пол Дэвісан (73), Сцяг Англіі Бары Пінчэс (68), Сцяг Англіі Крыстафер Кеоган, Сцяг Англіі Мартын О'Донэл (87), Сцяг Англіі Ліам Хайфілд (76), Сцяг Уэльса Дэніэл Уэлс (86), Сцяг Тайланда Танават Тырапонгпайбун (77), Сцяг Кітая Джан Аньда (74), Сцяг Англіі Стыў Дэвіс (64), Сцяг Кітая Цаа Сіньлун (114)

10 красавіка ў «Ponds Forge» пачаліся матчы другога кваліфікацыйнага раунда да чэмпіянату свету. Ён праходзіў у тым жа фармаце, што і папярэдні, і, такім чынам, у гэты дзень 11 снукерыстаў прабіліся ў трэці круг кваліфікацыі. 42-гадовы англічанін Род Лоўлер, які дайшоў да паўфіналу рэйтынгавага German Masters у гэтым сезоне[28], быў разгромлены Кірэнам Уілсанам з лікам 3:10. Апроч соценнай серыі ў 114 балаў на рахунку Уілсана былі падыходы ў 92 і 79 ачкоў. Не менш упэўненую перамогу, 10:2, атрымаў 43-гадовы шатландскі снукерыст Алан Мак-Манус над Полам Дэвісанам. Альфі Бёрдэн, які толькі аднойчы, у 1998 годзе, дайшоў да асноўнай стадыі сусветнага першынства[29], выбіў з турніру 43-гадовага Бары Пінчэса з лікам 10:4 і брэйкамі ў 101, 50, 55, 87 і 85 ачкоў. Адыт'я Мехта з Індыі перайграў аматара Крыстафера Кеогана з лікам 10:4 і вышэйшай серыяй у 81 бал. Мартын О'Донэл, які паказаў выдатную гульню ў першым матчы і зрабіў серыю ў 139 ачкоў, быў пераможаны 33-м сеяным турніру Эндру Хігінсанам з лікам 10:5, а 53-ці сеяны чэмпіянату Джымі Робертсан перамог Ліама Хайфілда з лікам 10:7 і брэйкамі ў 94, 80, 73 і 105 балаў. Курт Мэфлін, прадстаўнік Нарвегіі, з лікам 10:7 абыграў валійца Дэніэла Уэлса. У шаснаццатай партыі Мэфлін ішоў на максімальную серыю, якую афармляў ужо два разы ў сваёй кар'еры, і забіў усе 15 чырвоных шароў праз чорны, але памыліўся пры гульні ружовага шару і спыніўся на 134 балах (відэа). З найвышэйшым брэйкам у 78 ачкоў 44-ы сеяны Энтані Мак-Гіл з Шатландыі перамог тайца Танавата Тырапонгпайбуна — 10:7. Ужо пасля паўночы завяршыліся яшчэ тры матчы. Дэчават Пумджаенг з Тайланда перайграў кітайскага іграка Джана Аньду з лікам 10:8 і найвышэйшым брэйкам у 91 ачко і выйшаў у трэці круг на Крэйга Стэдмэна, які з такім жа лікам перамог аднаго з найвялікшых снукерыстаў у гісторыі 56-гадовага Стыва Дэвіса. Стэдмэн скончыў першую сесію з лікам 6:3 на сваю карысць і найвышэйшым брэйкам у 122 балы, а ў вячэрняй сесіі здолеў павялічыць сваю перавагу да ліку 9:5. Дэвіс адыграў тры ачкі, аформіўшы серыю ў 98 ачкоў у пятнаццатай партыі, але 46-хвілінны васямнаццаты фрэйм матча застаўся за Крэйгам. Такім чынам, Стыў Дэвіс, які знаходзіўся ў мэйн-туры з 1978 года, страціў сваё месца сярод прафесіяналаў, не патрапіўшы ў топ-64 грашовага рэйтынгу паводле вынікаў сезону. Самы ўзроставы ігрок мэйн-туру не выйграў ніводнага паядынку ў асноўных стадыях рэйтынгавых турніраў у сезоне 2013/2014[30].

Апошняй гульнёй, якая завяршылася ў гэты дзень, стаў паядынак паміж 44-гадовым Пітэрам Лайнсам, які таксама знаходзіўся пад пагрозай вылету з мэйн-туру, і 114-м сеяным Цаа Сіньлунам з Кітая. Англічанін прайграваў з лікам 2:5, але скараціў адставанне да адной партыі да канца першай сесіі, а ў пачатку другой выйграў яшчэ тры фрэймы і павёў з лікам 7:5. Сіньлун прадэманстраваў выдатную гульню ў трох наступных партыях, выйграўшы іх з падыходамі ў 50, 117 і 57 ачкоў, а пазней наблізіўся да перамогі пры ліку 9:8. Пітэр перавёў гульню ў вырашальны фрэйм, у якім саступаў у ліку 2:39, але здзейсніў невялікі камбэк, выйшаўшы пераможцам у партыі і ў матчы пасля забітага апошняга сіняга шара.

У дзённай сесіі трэцяга гульнявога дня кваліфікацыі былі праведзены першыя часткі яшчэ дзесяці матчаў. Джэймі Коўп выйграў восем стартавых фрэймаў паядынку супраць Джона Эстлі, а доўгая дзявятая партыя засталася за яго сапернікам. Алекс Борг з Мальты пры ліку 3:2 у матчы супраць 35-га сеянага турніру шатландца Маркуса Кэмбэла выйграў чатыры апошнія фрэймы сесіі, зрабіўшы сэнчуры ў 110 ачкоў, і ўсталяваў на табло лік 7:2 на сваю карысць. Робі Уільямс павёў 5:0 у паядынку супраць кітайскага снукерыста Лю Чуана, але да канца сесіі азіят здолеў скараціць адставанне да 3:6. Іншы кітаец Цянь Пэнфэй добра пачаў сустрэчу з прадстаўніком Фінляндыі Робінам Халам, выйшаўшы наперад з лікам 4:1, але яго 39-гадовы праціўнік здзейсніў камбэк і пакінуў за сабой чатыры заключныя партыі сесіі з брэйкамі ў 64 і 58 балаў. У матчы Джоэля Уолкера і Джэймі Джонса з Уэльса пры ліку 2:2 англічанін выйграў чатыры фрэймы запар з падыходамі ў 80 і 55 балаў і скончыў сесію з лікам 6:3 на сваю карысць. Лука Брэсэль з Бельгіі таксама правёў выдатны адрэзак матча супраць кітайскага іграка Юя Дэлу. Пры ліку 1:2 ён выйграў пяць партый запар з серыямі ў 55, 75, 69 і 63 ачкі і, прайграўшы апошні фрэйм, скончыў сесію з лікам 6:3[31][18].

Чацвёрты дзень (11 красавіка)

Выбылі: Сцяг Англіі Джон Эстлі (98), Сцяг Шатландыі Маркус Кэмбэл (35), Сцяг Кітая Лю Чуан (51), Сцяг Кітая Цянь Пэнфэй (52), Сцяг Англіі Джэймс Кэхіл (113), Сцяг Англіі Джоэль Уолкер (82), Сцяг Кітая Юй Дэлу (48), Сцяг Англіі Роры Мак-Лаўд (47), Сцяг Кітая Чэнь Чжэ (79), Сцяг Англіі Мічэл Трэвіс, Сцяг Аўстраліі Віні Калабрэзэ (106), Сцяг Кітая Лі Хан (93), Сцяг Англіі Дэйв Харальд (57), Сцяг Англіі Джэк Лісоўскі (39), Сцяг Англіі Джымі Уайт (61), Сцяг Шатландыі Рыс Кларк, Сцяг Шатландыі Скот Дональдсан (65), Сцяг Швейцарыі Аляксандр Урсенбахер (118), Сцяг Паўночнай Ірландыі Джэрард Грын (60), Сцяг Шатландыі Рос М'юр (101), Сцяг Англіі Энтані Хэмілтан (40)

Падчас дзённай сесіі чацвёртага гульнявога дня кваліфікацыі чэмпіянату свету 10 пар, якія згулялі пачаткі сваіх матчаў 10 красавіка, працягвалі паядынкі. Джэймі Коўп выканаў соценны брэйк, 103 ачкі, і хутка давёў матч супраць Джона Эстлі да перамогі з лікам 10:2. 44-гадовы мальтыец Алекс Борг таксама не дазволіў 41-гадоваму шатландскаму іграку Маркусу Кэмбэлу пачаць камбэк і выйшаў у трэці раунд з лікам 10:4. 67-ы сеяны Робі Уільямс таксама выйшаў у наступны круг чэмпіянату, нягледзячы на брэйкі яго саперніка, Лю Чуана, у 57, 127 і 65 ачкоў, якія ён аформіў у другой сесіі. 115-ы нумар пасеву Робін Хал правёў цудоўную сесію і з серыямі ў 91, 98, 50, 49, 62 і 65 балаў давёў да перамогі паядынак супраць кітайца Цяня Пэнфэя з лікам 10:6. 36-ы сеяны Том Форд перамог Джэймса Кэхіла з лікам 10:6 і серыяй у 70 ачкоў у заключнай партыі. Джэймі Джонс з Уэльса, які быў у чвэрцьфінале чэмпіянату свету 2012 года[32], прайграваў 82-му сеянаму Джоэлю Уолкеру пасля першай сесіі з лікам 3:6. У пачатку другой паловы паядынку англійскі ігрок павялічыў свой адрыў да ліку 9:4, але валіец здзейсніў гераічны камбэк і з брэйкамі ў 101, 70 і 60 ачкоў выйграў шэсць фрэймаў матча запар, уключаючы вырашальную партыю. Лука Брэсэль гуляў не настолькі выдатна як у папярэдні дзень, але гэтага яму хапіла, каб давесці паядынак супраць 48-га сеянага турніру Юя Дэлу да перамогі з лікам 10:7. Майкл Уослі, які выйграваў у 47-га сеянага Роры Мак-Лаўда 5:4 пасля першай сесіі, узяў 3 стартавыя фрэймы з брэйкамі ў 54, 65 і 66 ачкоў, а пазней давёў матч да перамогі з лікам 10:6 і серыяй у 60 балаў у пятнаццатай партыі. 37-ы сеяны турніру Марк Джойс таксама выйграў пуцёўку ў трэці кваліфікацыйны раунд, перайграўшы кітайскага снукерыста Чэня Чжэ з лікам 10:8. Яшчэ адзін ігрок з Кітая Лі Хан у матчы супраць індыйца Панкая Адвані выйграў першую сесію з лікам 6:3, а ў пачатку другой паловы сустрэчы наблізіўся да перамогі, зрабіўшы лік 8:5 з серыямі ў 61 і 85 балаў. Яго сапернік здолеў пачаць дамінаванне каля стала і, выйграўшы пяць з шасці апошніх фрэймаў з найвышэйшай серыяй у 67 балаў, выйшаў у трэці круг кваліфікацыі.

У ранішняй і вячэрняй сесіі 11 красавіка адбыліся 11 апошніх паядынкаў другога кваліфікацыйнага раунда. 38-ы сеяны турніру Мартын Гоўлд разграміў аматара Мічэла Трэвіса, паказаўшы цудоўны снукер, з лікам 10:1 і серыямі ў 67, 98, 106, 69, 113, 132 і 81 бал. 38-гадовы шатландскі снукерыст Джэймі Бёрнэт упэўнена абыграў 106-га сеянага аўстраліца Віні Калабрэзэ з лікам 10:4. Адзін з ветэранаў мэйн-туру Дэйв Харальд, які дайшоў да 1/4 фіналу чэмпіянату свету 1996 года[33], не сумеў навязаць барацьбу 84-му сеянаму кітайцу Лі Яню, прайграўшы з лікам 3:10. 96-ы нумар пасеву Сцюарт Кэрынгтан здзейсніў сенсацыю, перамогшы Джэка Лісоўскага з лікам 10:7, хоць і прайграў чатыры стартавыя партыі матча. Другі ўзроставы ігрок мэйн-туру 52-гадовы Джымі Уайт, які шэсць разоў быў у фінале сусветнага першынства, сустракаўся са сваім суайчыннікам Янам Бэрнсам. Нягледзячы на нядрэнную гульню і выхад у 1/8 фіналу адкрытага чэмпіянату Кітая за тыдзень да кваліфікацыі[23], Уайт страціў добрую форму і саступіў саперніку, які аформіў брэйкі ў 131 і 121 ачко і выйграў восем з дзевяці апошніх партый, з лікам 4:10. Аматар Рыс Кларк з Шатландыі, які разграміў Майка Дана ў першым матчы, прайграў Мэцью Сэлту з лікам 6:10, а яго суайчыннік Скот Дональдсан з лікам 5:10 саступіў 50-му нумару пасеву кітайскаму іграку Цаа Юйпэну. Адзіны прафесіянал з Швейцарыі Аляксандр Урсенбахер, пасеяны на чэмпіянаце пад 118-м нумарам, прайграў тайцу Цепчае Ун-Нуху, які у канцы сезону ўвайшоў у топ-64 сусветнага рэйтынгу[34]. Ігар Фігейрэда з Бразіліі, які не прымаў удзелу ў ніводным турніры ў сезоне, сустракаўся з пяціразовым удзельнікам найбуйнейшага снукернага першынства[35] 40-гадовым прадстаўніком Паўночнай Ірландыі Джэрардам Грынам, які ў сезоне 2013/2014 упершыню гуляў у фінале рэйтынгавага турніру[36]. Грын выйграў тры першыя партыі матча, але бразілец скараціў адставанне да ліку 3:4, выканаўшы дзве добрыя серыі ў 111 і 93 ачкі. 60-ы сеяны турніру аформіў 68 балаў у наступнай партыі, але прайграў дзявяты фрэйм, скончыўшы першую сесію з лікам 5:4. Джэрард пакінуў за сабой дзясятую партыю, але пасля гэтага Фігейрэда выйграў 5 фрэймаў запар, робячы добрыя падыходы ў 40, 47, 41 і 40 ачкоў, і зрабіў лік 9:6 на сваю карысць. У пачатку шаснаццатай партыі Ігар моцна наблізіўся да перамогі, аформіўшы серыю ў 56 ачкоў, але яго сапернік здолеў адыграць адставанне і выдрапаць ачко з падыходамі ў 36 і 31 бал, пасля чаго выйграў яшчэ адзін фрэйм з серыяй у 47 ачкоў. Але пры ліку 9:8 бразільскі снукерыст здолеў узяць сябе ў рукі і давесці паядынак да перамогі з лікам 10:8 і ў другі раз у сваёй кар'еры выйсці ў 1/32 фіналу на чэмпіянаце свету[32]. Фіналіст сусветнага чэмпіянату 1995 года[37] 48-гадовы Найджэл Бонд перайграў 101-га сеянага шатландца Роса М'юра, выйграўшы 5 заключных партый, з лікам 10:5 і серыямі ў 74, 83, 59 і 50 балаў. 44-гадовы Джо Свэйл, двухразовы паўфіналіст чэмпіянату свету[24][25], сустракаўся з 42-гадовым Энтані Хэмілтанам, чатырохразовым чвэрцьфіналістам турніру[38]. Хэмілтан хутка ўвайшоў у гульню і з серыямі ў 41, 74, 61 і яшчэ раз 61 ачко павёў у ліку 3:1. Снукерыст з Паўночнай Ірландыі пакінуў за сабой чатыры наступных фрэйма з брэйкамі ў 73, 64 і 64 балы, пасля чаго англічанін выйграў дзявятую партыю і скараціў адставанне да ліку 4:5 да канца першай часткі паядынку. У пачатку другой сесіі Энтані выйграў доўгі стартавы фрэйм і наступную партыю з серыяй у 68 ачкоў і выйшаў наперад. Свэйл адказаў брэйкамі ў 54 і 64 ачкі ў двух наступных фрэймах і зноў павёў у ліку 7:6. Хэмілтан сумеў зраўняць лік, але Джо Свэйл перамог у трох апошніх партыях з серыямі ў 55 і 73 балы і выйшаў у трэці круг кваліфікацыі з лікам 10:7[39][18].

Пяты дзень (12 красавіка)

Выбылі: Сцяг Бельгіі Лука Брэсэль (71), Сцяг Нарвегіі Курт Мэфлін (41), Сцяг Англіі Альфрэд Бёрдэн (46), Сцяг Індыі Адыт'я Мехта (59), Сцяг Мальты Алекс Борг (117), Сцяг Англіі Крэйг Стэдмэн (80), Сцяг Шатландыі Энтані Мак-Гіл (44), Сцяг Англіі Пітэр Лайнс (55)

Другі выканаўца найвышэйшага брэйка кваліфікацыі Эндру Хігінсан

У пяты гульнявы дзень кваліфікацыі было згуляна восем з шаснаццаці матчаў трэцяга раунда на працягу дзвюх сесій. 36-ы сеяны турніру Том Форд сустракаўся з 19-гадовым бельгійцам Лукой Брэсэлем. Форд зрабіў дзве паўсоценныя серыі ў першых шасці партыях, 68 і 85 балаў, але яго сапернік шмат памыляўся і дазволіў Тому павесці ў ліку 6:0, пасля чаго выйграў сёмы фрэйм і размачыў лік. Форд зрабіў сэнчуры, 101 бал, у восьмым фрэйме, а пазней узяў дзявятую партыю і скончыў першую палову матча з пераважным лідарствам 8:1. Лука не сумеў знайсці сваю гульню і ў другой сесіі і, набраўшы толькі 7 ачкоў у двух наступных фрэймах, вылецеў з турніру з лікам 1:10. 33-ці сеяны турніру Эндру Хігінсан гуляў супраць прадстаўніка Нарвегіі Курта Мэфліна. 36-гадовы англічанін выйграў стартавы фрэйм з пераможнай серыяй у 65 балаў, пасля чаго Курт узяў дзве доўгія наступныя партыі і выйшаў наперад. Хігінсан пакінуў за сабой наступны фрэйм з брэйкамі ў 42 і 91 ачко, на што нарвежац адказаў падыходамі ў 62 і 60 балаў у пятай партыі. Пасля гэтага брытанскі снукерыст выйграў чатыры заключныя фрэймы першай сесіі з найвышэйшай серыяй у 46 ачкоў і зрабіў лік 6:3 на сваю карысць. У пачатку другой часткі паядынку Хігінсан выйграў дзве стартавыя партыі з серыямі ў 87 і 60 балаў, дазволіўшы саперніку набраць толькі 19 ачкоў, і павялічыў свой адрыў да пяці фрэймаў. На старце дванаццатай партыі Мэфлін аформіў серыю ў 48 балаў, але аддаў пазіцыю саперніку, які здолеў набраць 68 ачкоў за падыход, а пазней давесці фрэйм да перамогі на каляровых шарах. З брэйкам у 90 балаў у наступнай партыі Хігінсан усталяваў разгромную перамогу над Мэфлінам з лікам 10:3 і выйшаў у апошні кваліфікацыйны раунд. Англічанін Альфрэд Бёрдэн сустракаўся з 89-м сеяным турніру 22-гадовым суачыннікам Кірэнам Уілсанам. Малады ігрок дамінаваў у пачатку гульні, выйграўшы тры першыя фрэймы з серыямі ў 84 і 56 ачкоў. З брэйкам у 75 балаў Бёрдэн пакінуў за сабой чацвёртую партыю, пасля чаго яго сапернік узяў верх яшчэ ў чатырох фрэймах з вышэйшай серыяй у 57 ачкоў і зрабіў лік 7:1. Альфі аформіў брэйк у 73 ачкі ў дзявятай партыі, а пазней выйграў стартавы фрэйм другой сесіі на каляровых шарах і скараціў адставанне да ліку 3:7. Кірэн прадэманстраваў выдатную гульню ў трох апошніх партыях і з серыямі ў 90, 66, 62 і 62 балы давёў паядынак да перамогі з лікам 10:3 (заключны клірэнс Уілсана). 45-ы сеяны Джэймі Джонс гуляў супраць індыйскага снукерыста Адыт'і Мехты і выканаў сэнчуры, 108 ачкоў, у першым фрэйме. У наступных партыях ішла жорсткая барацьба, а пры ліку 2:2 валіец выйграў пяты фрэйм з падыходамі ў 68 і 40 балаў. У пачатку шостай партыі Мехта здзейсніў серыю ў 49 балаў, на якую Джэймі адказаў падыходам у 40 ачкоў, але пазней індыйскі ігрок давёў фрэйм да перамогі на каляровых і зраўняў лік у матчы — 3:3. Адыт'я зрабіў брэйк у 42 ачкі ў пачатку сёмай партыі і павёў з лікам 48:1, але Джонс паказаў выдатную абарончую гульню і, зарабіўшы 32 штрафныя балы, пакінуў за сабой фрэйм, пасля чаго выйграў яшчэ дзве партыі з серыямі ў 50 і 44 ачкі, скончыўшы першую сесію з лікам 6:3 на сваю карысць. Джэймі Джонс выйграў і дзясяты фрэйм матча, але яго сапернік быў мацнейшы ў дзвюх наступных партыях з брэйкамі ў 48, 45 і 43 ачкі. Снукерыст з Уэльса ўзяў наступны фрэйм з брэйкам у 65 ачкоў і зрабіў лік 8:5. Індыец выканаў серыю ў 42 ачкі ў пачатку чатырнаццатай партыі, а пазней павёў у ліку 47:1, але яго праціўнік здолеў выраўняць становішча і выйграць яшчэ адзін фрэйм з пераможнай серыяй у 32 балы, пасля чаго здзейсніў падыход у 31 ачко ў пятнаццатым фрэйме пры ліку 28:47 і аформіў перамогу ў матчы з лікам 10:5.

117-ы сеяны чэмпіянату Алекс Борг з Мальты сустракаўся ў трэцім раундзе кваліфікацыі з Джэймі Коўпам, які два разы ў сваёй кар'еры дахадзіў да 1/8 фіналу ў Крусібле[40]. 44-гадовы мальтыец перамог у стартавым фрэйме, набраўшы 28 штрафных балаў, пасля чаго ігракі абмяняліся наступнымі партыямі, а Джэймі Коўп пакінуў за сабой чацвёрты і пяты фрэймы з брэйкамі ў 75 і 56 ачкоў і выйшаў наперад з лікам 3:2. Борг зраўняў лік, а ў сёмай партыі здзейсніў серыю ў 70 балаў, а пазней англічанін выйграў наступны фрэйм з брэйкам у 70 ачкоў і зрабіў лік 4:4. У заключнай партыі першай часткі матча Алекс зрабіў брэйк у 45 балаў і павёў у ліку 53:0, але яго сапернік, дзякуючы некалькім падыходам, выйграў фрэйм на апошнім чорным шары і вярнуў сабе лідарства. Мальтыйскі снукерыст выйграў дзясятую партыю з серыяй у 49 балаў, пасля чаго Коўп пакінуў за сабой два наступныя фрэймы, аформіўшы серыю ў 90 балаў у дванаццатай партыі, і зрабіў лік 7:5 на сваю карысць. У выніку двух цяжкіх трынаццатага і чатырнаццатага фрэймаў Борг зноў сумеў зраўняць лік у матчы, пасля чаго пачаў наступную партыю з брэйка ў 38 ачкоў. Пасля гэтага Джэймі Коўп здзейсніў выдатную канцоўку матча, дазволіўшы апаненту набраць толькі 11 балаў, і выйграў тры заключныя фрэймы з пераможным брэйкам у 97 ачкоў у семнаццатай партыі, выйшаўшы ў заключны кваліфікацыйны раунд чэмпіянату свету. 80-ы сеяны Крэйг Стэдмэн, які выбіў з турніру Стыва Дэвіса, сустракаўся з Дэчаватам Пумджаенгам з Тайланда, які быў у 1/8 фіналу чэмпіянату свету ў 2013 годзе[41]. Англічанін выйграў дзве стартавыя партыі з вышэйшай серыяй у 59 ачкоў, пасля чаго таец выйграў трэцюю партыю з падыходамі ў 31 і 39 балаў. Стэдмэн пачаў чацвёрты фрэйм з падыходу ў 45 балаў, але тайскі снукерыст зрабіў выдатную серыю ў 88 ачкоў і зраўняў лік у матчы, а таксама ўзяў верх у пятым фрэйме з брэйкам у 43 ачкі. Крэйг зрабіў лік 3:3 з серыяй у 58 балаў у шостай партыі, а ў сёмай Пумджаенг набраў 40 балаў на старце, а пазней давёў фрэйм да перамогі з пераможным паўсоценным брэйкам у 52 балы. У канцы першай сесіі ігракі абмяняліся фрэймамі, і лік стаў 5:4 на карысць Дэчавата. ігрок з Тайланда дамінаваў у стартавай партыі другой паловы паядынку, а тасама вёў у ліку ў адзінаццатым фрэйме, але Крэйг Стэдмэн здолеў зрабіць лік 5:6, перамогшы ў партыі з пераможным брэйкам у 35 балаў. Пумджаенг выйграў яшчэ дзве партыі з найвышэйшым брэйкам у 77 балаў і павялічыў свой адрыў да трох ачкоў, пасля чаго 31-гадовы брытанскі ігрок дамінаваў у чатырнаццатым фрэйме і зрабіў лік 6:8. Пасля гэтага Дэчават больш упэўнена гуляў у дзвюх наступных партыях і, выйграўшы іх, давёў паядынак да перамогі з лікам 10:8.

Сапернікам Джымі Робертсана, які гуляў у Крусібле ў 2011 годзе[42], быў шатландзец Энтані Мак-Гіл, які ў сезоне 2013/2014 дайшоў да чвэрцьфіналу адкрытага чэмпіянату Індыі[43]. Пры ліку 8:16 у стартавай партыі Робертсан аформіў серыю ў 56 балаў, на што яго сапернік адказаў клірэнсам у 51 ачко і адкрыў лік у матчы. Пасля гэтага англічанін здолеў узяць верх у дзвюх наступных партыях, набраўшы ў трэцім фрэйме 21 штрафоне ачко, а Мак-Гіл выйграў чацвёрты фрэйм на апошнім ружовым шары і зрабіў лік 2:2. Джымі дамінаваў у пятым фрэйме, але шатландскі снукерыст выдатна правёў тры наступныя партыі і зрабіў лік 5:3 на сваю карысць з серыямі ў 61, 92 і 78 балаў. Мак-Гіл працягнуў серыйны снукер, аформіўшы 65 ачкоў на старце дзявятага фрэйма, але праціўнік сумеў адыграць адставанне і, скараціўшы адставанне да аднаго бала да канца першай паловы матча, пакінуць за сабой партыю, дзякуючы двум выніковым падыходам да стала. Робертсан пачаў другую сесію з брэйка ў 52 ачкі, на які яго апанент адказаў серыяй у 51 бал, пасля чаго давёў партыю да перамогі. За снукерыстам з Англіі застаўся наступны фрэйм, дзякуючы двум паўсоценным серыям — 67 і 61. Мак-Гіл выйграў дванаццатую партыю з пераможным брэйкам у 41 ачко, прасля чаго Джымі перамог у двух наступных фрэймах з серыямі ў 62 і 49 балаў і зраўняў лік у матчы — 7:7. Мак-Гіл зноў сумеў выйсці наперад, выканаўшы брэйк у 82 ачкі, але Робертсан дамінаваў у шаснаццатым фрэйме, і лік стаў 8:8. Шатландзец выйшаў наперад і наблізіўся да выхаду ў трэці раунд на адлегласць у адну партыю, аформіўшы серыю ў 60 балаў, але Джымі Робертсан дамінаваў у васемнаццатым фрэйме, зраўняўшы лік, а ў вырашальнай партыі выдрапаў паядынак з падыходамі ў 39 і 64 бала. У чарговым матчы ўзроставых снукерыстаў 44-гадовы Пітэр Лайнс, які прымаў удзел у чэмпіянаце свету 1998 года[44], сустракаўся з 43-гадовым шатландцам Аланам Мак-Манусам, паўфіналістам сусветных першынстваў 1992[45] і 1993[21] гадоў. Лайнс дамінаваў у стартавым фрэйме і адкрыў лік у паядынку, пасля чаго Мак-Манус выйграў дзве наступныя партыі з вышэйшым брэйкам у 77 ачкоў. Пры ліку 24:42 у чацвёртым фрэйме Пітэр выйграваў у тактычнай барацьбе, набраўшы 31 штрафное ачко, але гэтага не хапіла, каб перашкодзіць шатландцу выканаць пераможную серыю ў 33 балы і выйграць партыю з лікам 75:74. Англійскі снукерыст дамінаваў у двух наступных фрэймах і зраўняў лік да 3:3. Мак-Манус пакінуў за сабой сёмую партыю, нягледзячы на серыю яго саперніка ў 46 балаў, але два заключныя фрэймы дасталіся Лайнсу, які выйшаў наперад з лікам 5:4. Англічанін пачаў другую палову матча з серыі ў 46 ачкоў, пасля чаго давёў чарговы фрэйм да перамогі, а таксама дамінаваў у наступнай партыі, зрабіўшы лік 7:4 на сваю карысць. Пасля гэтага Алан Мак-Манус здолеў пачаць камбэк і, выйграўшы тры наступныя фрэймы ў пазіцыйнай барацьбе, зраўняў лік у матчы. Шатландзец выйшаў наперад з падыходамі ў 31 і 25 ачкоў у наступнай партыі, а ў шаснаццатым фрэйме выканаў паўсоценную серыю, 59 балаў, і зрабіў лік 9:7, такім чынам выйграўшы 5 партый запар. Пітэр Лайнс упэўнена гуляў у наступным фрэйме, а таксама пачаў брэйк у васемнаццатым, але памыліўся, набраўшы 21 бал. Алан здзейсніў пераможную серыю ў 69 ачкоў і выйшаў у чацвёрты кваліфікацыйны раунд чэмпіянату на двухразовага чэмпіёна свету[24][46] Марка Уільямса[47][48][18].

Шосты дзень (13 красавіка)

Выбылі: Сцяг Бразіліі Ігар Фігейрэда, Сцяг Тайланда Цепчая Ун-Нух (62), Сцяг Англіі Ян Бэрнс (66), Сцяг Англіі Найджэл Бонд (56), Сцяг Кітая Цаа Юйпэн (50), Сцяг Англіі Марк Джойс (37), Сцяг Індыі Панкай Адвані (63), Сцяг Паўночнай Ірландыі Джо Свэйл (100)

13 красавіка былі разыграны астанія восем пуцёвак у заключны раунд кваліфікацыі да сусветнага чэмпіянату. Мартын Гоўлд, які разграміў Мічэла Трэвіса ў папярэднім раундзе, гуляў з бразільцам Ігарам Фігейрэдай, які ніколі не праходзіў далей за 1/32 фіналу рэйтынгавых турніраў[49]. Гоўлд моцна пачаў паядынак з брэйкаў у 134 і 94 балы, пасля чаго дамінаваў у трэцяй партыі і выйграў чацвёрты фрэйм на апошнім чорным шары. Пасля перапынку ён працягваў ціснуць бразільскага іграка, выйграўшы яшчэ чатыры партыі з найвышэйшай серыяй у 43 ачкі, і зрабіў лік 8:0. Фігейрэда сумеў не сысці на перапынак паміж сесіямі без аніводнага ачка і ўзяў верх у дзявятым фрэйме з пераможнай серыяй у 33 балы. У другой сесіі Мартын дазволіў праціўніку набраць толькі 12 ачкоў і з найвышэйшым брэйкам у 38 балаў выйграў дзве апошнія партыі і скончыў другі паядынак запар з лікам 10:1. Мэцью Сэлт, які дэбютаваў у Крусібле ў 2013 годзе[50], гуляў супраць тайскага іграка Цепчаі Ун-Нуха. Сэлт перамог у першым фрэйме з серыямі ў 61 і 31 ачко, пасля чаго Ун-Нух зраўняў лік з брэйкамі ў 41 і 66 балаў. Брытанец выканаў сэнчуры, 104 ачкі, у наступнай партыі, але Цепчая выйграў чацвёрты фрэйм на каляровых шарах. Мэцью зноў выйшаў наперад, узяўшы верх у двух наступных фрэймах з брэйкамі ў 96 і 45 балаў, пасля чаго спробы снукерыста з Тайланда выдрапаць сёмую партыю не скончыліся поспехам, і лік стаў 5:2. Сэлт выйграў наступны фрэйм з серыяй у 65 ачкоў, пасля чаго аформіў перамогу на каляровых шарах у заключнай партыі першай сесіі і зрабіў лік 7:2. Пасля брэйка ў 32 балы ў дзясятым фрэйме англічанін павёў з лікам 48:24, пазней давёўшы партыю да перамогі, а адзінаццатая партыя таксама дасталася Сэлту, дзякуючы некалькім выніковым падыходам да стала. Пры ліку 9:2 Мэцью пачаў дванаццаты фрэйм з паўсоценнай серыі, 56 ачкоў, пасля чаго Цепчая зрабіў спробу адказаць зваротным брэйкам, але спыніўся на 44 балах, а падыход у 20 ачкоў прынёс брытанскаму іграку перамогу з лікам 10:2 і месца ў апошнім кваліфікацыйным крузе. Робін Хал з Фінляндыі, які апошні раз гуляў на чэмпіянаце свету ў 2002 годзе[51], сустракаўся з Янам Бэрнсам, які перамог Джымі Уайта ў другім матчы кваліфікацыі. Ян упэўнена ўвайшоў у гульню, павёўшы 2:0 з найвышэйшым брэйкам у 50 ачкоў, пасля чаго выканаў выдатную серыю ў 132 балы ў трэцяй партыі. 39-гадовы Робін Хал здолеў зраўняць лік у матчы, таксама выйграўшы тры фрэймы запар з найвышэйшым брэйкам у 30 балаў. Прадстаўнік Фінляндыі пачаў сёмую партыю з серыі ў 38 ачкоў, а пазней давёў фрэйм да перамогі на каляровых шарах і выйшаў наперад з лікам 4:3. Бэрнс выйграў наступную партыю з хуткай серыяй у 80 балаў, але пры ліку 26:58 у дзявятым фрэйме Робін здзейсніў клірэнс у 35 ачкоў і зрабіў лік 5:4 на сваю карысць пасля першай паловы паядынку. Хал узяў стартавую партую на каляровых шарах, а ў адзінаццатым фрэйме сумеў адыграцца паля ліку 8:58, выканаўшы пераможны брэйк у 58 ачкоў і зрабіўшы лік 7:4. Пасля гэтага ён прадэманстраваў выдатную сярыйнасць у трох наступных партыях і з серыямі ў 133, 86 і 92 давёў матч да перамогі з лікам 10:4. 96-ы сеяны турніру Сцюарт Кэрынгтан гуляў супраць фіналіста чэмпіянату свету 1995 года[37] Найджэла Бонда. Кэрынгтан адкрыў лік у матчы з брэйкам у 70 балаў, пасля чаго 48-гадовы снукерыст зраўняў лік. Сцюарт пакінуў за сабой тры наступныя фрэймы з вышэйшымі серыямі ў 98 і 68 ачкоў, павёўшы 4:1. Пасля гэтага ігракі абмяняліся партыямі, а Найджэл узяў два апошнія фрэймы сесіі з падыходамі ў 37 і 38 балаў і скараціў адставанне да ліку 4:5. 23-гадовы Кэрынгтан выйграў дзясятую партыю з пераможным брэйкам у 46 ачкоў, а Найджэл Бонд перамог у адзінаццатым фрэйме з серыяй у 42 балы. Пры ліку 6:5 на сваю карысць Сцюарт выдатна правёў чатыры партыі запар і з падыходамі ў 42, 113, 92 і 43 ачкі скончыў паядынак з вынікам 10:5 на сваю карысць, упершыню ў сваёй кар'еры выйшаўшы ў заключны этап кваліфікацыі да чэмпіянату свету[52].

38-гадовы шатландзец Джэймі Бёрнэт сустракаўся с кітайскім снукерыстам Цаа Юйпэнам. Бёрнэт узяў першы фрэйм з падыходамі ў 44 і 25 ачкоў, а яго сапернік выйграў дзве наступныя партыі з найвышэйшай серыяй у 42 ачкі. Джэймі зраўняў лік, дзякуючы пераможнаму брэйку ў 47 балаў у чацвёртым фрэйме, пасля чаго кітаец перамог у пятай партыі на каляровых шарах і ў шостай — з серыяй у 45 ачкоў. Шатландскі ігрок зноў сумеў зраўняць лік з дапамогай брэйкаў у 49 і 57 балаў у сёмым і восьмым фрэймах, а таксама выйграў апошнюю партыю першай сесіі з серыяй у 42 ачкі і выйшаў наперад з лікам 5:4. Цаа Юйпэн пачаў дзясятую партыю з падыхода ў 44 бала, на што яго апанент адказаў серыяй у 45 ачкоў, а пры ліку 44:45 кітайскі ігрок выканаў пераможны брэйк у 33 балы і зрабіў лік 5:5. Саступаючы 5:47 у адзінаццатым фрэйме Бёрнэт сумеў выдрапаць ачко на апошнім шары і зноў выйшаў наперад, а таксама дамінаваў у трох наступных партыях з найвышэйшай серыяй у 48 ачкоў, дазволіўшы саперніку набраць толькі 22 балы, і лік у матчы стаў 9:5 на карысць брытанца. Юйпэн перамог у двух наступных фрэймах з брэйкамі ў 56 і 91 ачко, пасля чаго выйграў і семнаццатую партыю з двума падыходамі ў 41 бал і скараціў адставнне да аднаго ачка. Ён пачаў атаку у васемнаццатай партыі з надзеяй зраўняць лік і вывесці паядынак у вырашальны фрэйм, але спыніўся на 22 балах, пасля чаго Джэймі Бёрнэт зрабіў падыход у 11 ачкоў і пераможную серыю ў 68 балаў і выйшаў у чацвёрты кваліфікацыны раунд з лікам 10:8. сапернікам Марка Джойса, які дайшоў да чвэрцьфінальнай стадыі на турніры World Open 2014[53], стаў 75-ы сеяны чэмпіянату 24-гадовы Майкл Уослі. У пачатку паядынку ігракі абмяняліся партыямі, а трэці фрэйм Джойс пачаў з падыхода ў 42 ачкі, пасля чаго павялічыў сваю перавагу, але Уослі адказаў зваротнай серыяй у 42, зрабіўшы лік 56:59, але Марк выйграў партыю на каляровых шарах. Майкл дамінаваў у двух наступных фрэймах, выйшаўшы наперад з лікам 3:2, пасля чаго ўзяў шостую партыю з паўсоценнай серыяй, 51, і ўпэўнена перамог у сёмым фрэйме, адарваўшыся ад апанента на тры ачкі. Пазней Джойс выйграў наступную партыю на каляровых шарах і зрабіў лік 3:5, а ў дзявятым фрэйме зацягнулася тактычная дуэль. 37-ы нумар пасеву пры ліку 4:19 атрымаў шанец і пачаў атаку, аформіўшы брэйк у 53 балы, але Уослі сумеў зарабіць 12 штрафных ачкоў і клірэнсам у 32 ачкі скончыў партыю перамогай. Другую сесію Марк пачаў з узяцця фрэйма з двума падыходамі ў 32 балы, а ў адзінаццатым фрэйме адказаў на серыю ў 43 ачкі Майкла брэйкам у 50 балаў і давёў партыю да перамогі на каляровых шарах, скараціўшы адставанне да ліку 5:6. Уослі пакінуў за сабой дванаццаты фрэйм, зачысціўшы ўсе каляровыя шары пры ліку 40:55, а яго сапернік дамінаваў у трынаццатай партыі і зноў скараціў адставанне да аднаго ачка. Майкл здзейсніў падыход у 51 бал у пачатку наступнага фрэйма, але Джойс адказаў серыяй у 46 ачкоў, а пазней выйшаў наперад з лікам 61:51, але не змог перашкодзіць праціўніку выйграць партыю на каляровых шарах і зрабіць лік 8:6. Уослі ўзяў і наступны фрэйм з серыяй у 54 ачкі, а на старце шаснаццатай партыі Марк Джойс зрабіў брэйк у 46 балаў і павялічыў лік да 58:0, але Майкл здолеў выйграць трэці запар фрэйм з падыходамі ў 30 і 40 ачкоў, а разам з ім і матч з лікам 10:6, выйшаўшы ў апошні раунд кваліфікацыі на 17-га сеянага Роберта Мілкінса.

Паўфіналіст адкрытага чэмпіянату Індыі 2013 года[43] Робі Уільямс сустракаўся з 63-м нумарам пасеву індыйскім снукерыстам Панкаям Адвані. Уільямс больш упэўнена пачаў матч, выйграўшы стартавую партыю, але Адвані адразу зраўняў лік з брэйкам у 78 балаў. Трэці фрэйм англічанін выйграў на каляровых шарах, а Панкай пакінуў за сабой чацвёрты з вышэйшай серыяй у 42 ачкі. У пачтаку пятай партыі Робі набраў 32 бала, а пазней пакінуў за сабой фрэйм з пераможным брэйкам у 51 ачко, пасля чаго індыец зноў здолеў выраўнаваць лік з дапамогай серыі ў 73 бала. З паўсоценным брэйкам, 50, брытанскі снукерыст у чацвёрты раз выйшаў наперад у матчы, але восьмая партыя засталася за Панкаям, які перамог на каляровых. У пачатку заключнага фрэйма першай паловы паядынку Робі Уільямс аформіў серыю ў 40 ачкоў, але азіят набраў 42 бала за падыход і, забіўшы апошнія жоўты, зялёны і руды, зрабіў лік 56:40 на сваю карысць. Пасля гэтага 67-ы сеяны забіў сіні шар і зарабіў 6 штрафных балаў з-за памылкі саперніка на ружовым шары, але Адвані адправіў перадапошні каляровы ў лузу і ўпершыню ў матчы выйшаў наперад з лікам 5:4 перад перапынкам. У пачатку другой часткі матча Панкай дамінаваў у дзясятай і адзінаццатай партыях і зрабіў лік 7:4, пасля чаго Уільямс выйграў наступны фрэйм з брэйкам у 62 ачкі. Англічанін скараціў адставанне да адной партыі, забіўшы апошні руды шар у трынаццатым фрэйме, а з серыяй у 56 балаў у настпуным зраўняў лік. Далей Робі дамінаваў каля стала, выйграўшы пятнаццаты фрэйм з брэйкам у 67 ачкоў, шаснаццаты — з падыходамі ў 31 і 42 ачкі і семнаццаты — з серыяй у 56 балаў, і, такім чынам, узяў шэсць партый запар, здабыўшы перамогу ў матчы з лікам 10:7. Апошнім паядынкам, які завяршыўся ў шосты гульнявы дзень, стала сустрэча 44-гадовага Джо Свэйла з Паўночнай Ірландыі і 21-гадовага Лі Яня з Кітая. Свэйл выйграў стартавы фрэйм з серыямі ў 43 і 31 ачко, а яго сапернік зраўняў лік, выканаўшы сэнчуры ў 112. Трэцюю партыю Джо выйграў, дзякуючы некалькім падыходам, але Лі дамінаваў у наступным фрэйме, зрабіўшы лік 2:2. Снукерыст з Паўночнай Ірландыі ўпэўнена атрымаў перамогу ў наступнай партыі, пасля чаго выйграў доўгі шосты фрэйм, забіўшы ўсе каляровыя шары. З брэйкам у 45 балаў ён давёў сваю перавагу да ліку 5:2, але кітаец скараціў адставанне да двух ачкоў з дапамогай паўсоценнай серыі — 52. Апошні фрэйм сесіі застаўся за Свэйлам, які забяспечыў сабе ўпэўненае лідарства да канца другой паловы матча. Пры ліку 3:6 Лі Янь здолеў выйграць тры доўгія партыі запар з найвышэйшым брэйкам у 37 балаў, і лік у матчы стаў роўным — 6:6. Больш дасведчаны ігрок сумеў узяць сябе ў рукі і перамог у трынаццатым фрэйме на каляровых шарах, а таксама адыграўся пасля ліку 0:35 у наступнай партыі і зноў павялічыў сваю перавагу да двух ачкоў. Янь пакінуў за сабой пятнаццаты фрэйм, пасля чаго выйграў і наступную партыю з брэйкам у 50 балаў і зрабіў лік у матчы 8:8. Кітайскі ігрок дамінаваў у семнаццатым фрэйме, упершыню выйшаўшы наперад у паядынку, а, здзейсніўшы серыю ў 45 ачкоў у наступнай партыі, сумеў давесці яе да перамогі і выйграў чацвёртае запар ачко і матч з лікам 10:8[47][54][18].

Сёмы дзень (15 красавіка)

Выбылі: Сцяг Шатландыі Грэм Дот (18), Сцяг Уэльса Джэймі Джонс (45), Сцяг Тайланда Дэчават Пумджаенг (54), Сцяг Англіі Джымі Робертсан (53), Сцяг Англіі Эндру Хігінсан (33), Сцяг Уэльса Мэцью Стывенс (20), Сцяг Англіі Марк Кінг (27), Сцяг Уэльса Марк Уільямс (19)

15 красавіка ў спартыўным цэнтры «Ponds Forge» пачаліся матчы заключнага кваліфікацыйнага раунда чэмпіянату свету па снукеры 2014, дзе непасрэдна разыгрываліся пуцёўкі на сусветнае першынство. Чэмпіён свету 2006 года[55] Грэм Дот з Шатландыі сустракаўся з 89-м сеяным турніру Кірэнам Уілсанам, які ў сезоне 2013/2014 упершыню дайшоў да рэйтынгавага чвэрцьфіналу падчас Шанхай Мастэрс 2013[56]. Дот адкрыў лік у матчы з серыямі ў 57 і 42 ачкі ў стартавым фрэйме. 22-гадовы англічанін зрабіў брэйк у 53 балы ў наступнай партыі, але шатландзец адказаў падыходам у 70 балаў і падвоіў лік у паядынку. Уілсан узяў трэці фрэйм з пераможнай серыяй у 58 ачкоў, пасля чаго Грэм пакінуў за сабой дзве наступныя партыі з паўсоценнымі брэйкамі ў 70 і 68 балаў і зрабіў лік 4:1 на сваю карысць. У шостым фрэйме 18-ы нумар пасеву вёў у ліку 62:47 пры ружовым і чорным шарах на стале, але яго малады апанент здолеў зарабіць 6 штрафных ачкоў, пасля чаго забіў апошнія шары і выдрапаў партыю, а ў наступным фрэйме выканаў пераможны брэйк у 61 бал і скараціў адставанне да мінімума. Грэм Дот выйграў восьмую партыю з серыяй у 87 ачкоў, а Кірэн перамог у апошнім фрэйме стартавай сесіі з брэйкам у 64 балы. У дзясятай партыі шатландскі снукерыст здзейсніў серыю ў 64 ачкі, пасля чаго давёў фрэйм да перамогі, зрабіўшы лік 6:4. Англічанін зраўняўся з праціўнікам, выйграўшы адзінаццаты і дванаццаты фрэймы з падыходамі ў 45 і 63 балы. Дот пакінуў за сабой трынаццатую партыю, дзякуючы некалькім выніковым падыходам, пасля чаго Кірэн Уілсан здзейсніў фантастычную канцоўку паядынку, выйграўшы чатыры фрэймы запар з брэйкамі ў 76, 64, 58 і 81 ачко, і не толькі ўпершыню ў матчы выйшаў наперад, але і давёў сустрэчу да перамогі з лікам 10:7, у першы раз у сваёй кар'еры трапіўшы на найбуйнейшы снукерны турнір[57]. Такім чынам, Грэм Дот упершыню з 1999 года не прайшоў кваліфікацыю да сусветнага першынства[58][59]. 23-ці сеяны Майкл Холт, які быў у 1/8 фіналу чэмпіянату свету ў 2005 годзе[60], гуляў супраць валійца Джэймі Джонса, чвэрцьфіналіста сусветнага першынства 2012 года[32]. Джэймі павёў у ліку 2:0 з вышэйшым брэйкам у 43 ачкі, пасля чаго 35-гадовы англічанін выйграў пяць партый запар з серыямі ў 50, 69, 48 і 63 ачкі. Снукерыст з Уэльса перамог у восьмым фрэйме на апошнім ружовым шары, а таксама ўзяў дзявятую партыю з падыходамі ў 38 і 37 балаў і скараціў адставанне ад саперніка да аднаго ачка пад канец першай сесіі. Пасля перапынку Майкл упэўнена выйграў яшчэ дзве партыі з брэйкамі ў 56 і 60 балаў, а Джонс дамінаваў у дванаццатым фрэйме, выйграўшы яго з лікам 74:10, і зрабіў лік 5:7. Холт выйграў наступны фрэйм з серыяй у 87 ачкоў, а чатырнаццатая партыя засталася за валійскім іграком, які выканаў пераможны брэйк у 67 балаў. Пры ліку 6:8 Джэймі Джонс пачаў атаку ў наступным фрэйме, але спыніўся на 33 ачках, пасля чаго Майкл перамог у партыі з найвышэйшай серыяй у 45 балаў, а таксама здзейсніў падыход у 55 ачкоў у шаснаццатым фрэйме, павёўшы ў ліку 56:0, і пазней давёў партыю і матч да перамогі з лікам 10:6, у сёмы раз выйшаўшы ў асноўную стадыю сусветнага чэмпіянату[61]. 44-гадовы ірландзец Кен Доэрці, чэмпіён свету 1997 года[22], сустракаўся з тайскім іграком Дэчаватам Пумджаенгам, які дайшоў да 1/8 фіналу леташняга розыгрышу[41]. На старце паядынку Кен павёў у ліку 2:1 з найлепшым падыходам у 32 бала, пасля чаго 36-гадовы Пумджаенг выйграў тры наступныя партыі з серыямі ў 63 і 50 ачкоў і зрабіў лік 4:2 на сваю карысць. Пасля гэтага 29-ы нумар пасеву дамінаваў каля стала да канца першай часткі матча, выйграўшы тры фрэйма запар з брэйкамі ў 53, 52 і 58 ачкоў і выйшаўшы наперад з лікам 5:4. У дзясятай партыі снукерыст з Тайланда павёў у ліку 40:9, але Доэрці сумеў павесці атаку і выйграць фрэйм з паўсоценнай серыяй у 51 бал, пасля чаго не дазволіў праціўніку набраць ніводнага ачка ў трох наступных фрэймах. Такім чынам, ірландскі ігрок выйграў адзінаццатую, дванаццатую і трынаццатую партыі з брэйкамі ў 100, 97 і 78, узяўшы шэсць фрэймаў запар і выйшаўшы наперад з лікам 9:4. Дэчават сумеў павесці брэйк у 71 бал у наступным фрэйме, выйграўшы яго, але пятнаццатая партыя дасталася Кену Доэрці, які выйграў яе, забіўшы апошнія сіні і ружовы шары, і трапіў у Крусібл у 19-ы раз у сваёй кар'еры[62][63].

33-гадовы Дэвід Гілберт, які дайшоў да другога раунда ў Крусібле ў 2012 годзе[32], сустракаўся са сваім суачыннікам Джымі Робертсанам, які адзіны раз выступаў на чэмпіянаце свету ў 2011 годзе[64]. Пасля ліку 0:49 у першай партыі 31-ы сеяны турніру Гілберт сумеў здзейсніць серыю ў 60 ачкоў і пакінуць за сабой фрэйм, пасля чаго выйграў яшчэ два ачкі з брэйкамі ў 59 і 64 бала, зрабіўшы лік 3:0 на сваю карысць. Робертсан узяў верх у чацвёртай партыі, пасля чаго Дэвід пакінуў за сабой яшчэ два фрэймы з серыямі ў 48 і 62 бала і павялічыў свой адрыў да ліку 5:1. 28-гадовы Джымі Робертсан, які ніколі не праходзіў далей 1/16 фіналу на рэйтынгавых спаборніцтвах, здолеў выйграць дзве наступныя партыі з брэйкамі ў 50 і 83 ачкі, пасля чаго Гілберту дастаўся заключны фрэйм першай паловы матча, і лік стаў 6:3. Робертсан выйграў дзясятую партыю з серыяй у 97 балаў, на што яго сапернік адказаў брэйкам у 82 ачкі ў наступным фрэйме, вярнуўшы сабе перавагу ў тры партыі. Дэвід Гілберт набліжаўся да перамогі ў наступным фрэйме, але пры ліку 6:60 Джымі аформіў выдатны клірэнс у 55 балаў і выйграў партыю, пасля чаго ўзяў яшчэ адзін фрэйм і зрабіў лік 6:7. Гілберт з графства Дэрбішыр выйграў чатырнаццатую партыю з серыяй у 65 ачкоў, пасля чаго здабыў перамогу ў доўгай тактычнай барацьбе ў наступным фрэйме, зрабіўшы лік 9:6 на сваю карысць, а пры ліку 55:31 у шаснаццатай партыі скончыў матч пераможным падыходам у 28 балаў і ў трэці раз у сваёй кар'еры трапіў у Крусібл[65]. сапернікам 42-гадовага Дамініка Дэйла з Уэльса, які ў 2000 годзе выйшаў у чвэцрцьфінал чэмпіянату свету[24], быў 33-ці сеяны турніру Эндру Хігінсан, які выйграў адзіны матч у Крусібле ў 2012 годзе[66]. 36-гадовы англічанін хутка ўвайшоў у гульню, упэўнена ўзяўшы першы фрэйм з серыяй у 57 балаў і паўтарыўшы найвышэйшы брэйк кваліфікацыі, 139 ачкоў, у другой партыі. Дэйл зраўняў лік і выйшаў наперад з лікам 3:2, аформіўшы серыі ў 83, 53 і 78 ачкоў, пасля чаго Хігінсан пакінуў за сабой шосты фрэйм з падыходам у 74 бала. Пераможца Shoot-Out 2014[67] пачаў сёмы фрэйм з серыі ў 42 ачкі, але Эндру здолеў выдрапаць партыю на каляровых шарах, выйшаўшы наперад у паядынку, але валійскі снукерыст пакінуў за сабой дзве апошнія партыі сесіі з брэйкамі ў 70 і 55 балаў і скончыў першую палову матча з лікам 5:4 на сваю карысць. Дамінік перамог у дзясятым і адзінаццатым фрэймах з брэйкамі ў 42 і 40 ачкоў, а Эндру Хігінсан выйграў дванаццатую партыю, скараціўшы адставанне да ліку 5:7. Пасля гэтага валіец узяў верх у наступным фрэйме на апошнім ружовым шары, а таксама дамінаваў у чатырнаццатай партыі, зрабіўшы лік 9:5. Хігінсан быў мацней у пятнаццатым фрэйме, перамогшы ў ім з дапамогай брэйка ў 76 балаў, але 24-ы сеяны Дамінік Дэйл выйграў шаснаццатую партыю на каляровых шарах і, атрымаўшы перамогу ў матчы з лікам 10:6, у дзявяты раз у кар'еры трапіў у асноўную стадыю найбуйнейшага сусветнага спаборніцтва[68]. Двухразовы фіналіст чэмпіянату свету[24][60] 20-ы сеяны Мэцью Стывенс змагаўся за месца ў 1/16 фіналу турніру з англічанінам Томам Фордам, які правёў у Крусібле толькі адзін матч у 2010 годзе[69]. 36-гадовы Стывенс выйграў дзве першыя партыі, зрабіўшы серыю ў 77 ачкоў у стартавым фрэйме, пасля чаго яго сапернік узяў трэцюю партыю з брэйкам у 85 балаў, чацвёртую — з пераможнай серыяй у 41 ачко, а таксама перамог у пятым фрэйме на апошнім чорным шары. Пры ліку 5:54 у шостай партыі Мэцью здзейсніў брэйк у 57 балаў і зраўняў лік у матчы, пасля чаго Форд дамінаваў у наступным фрэйме і зрабіў лік 4:3 на сваю карысць. У восьмай партыі 30-гадовы Том Форд здолеў адыграцца пасля ліку 23:56 і падвоіў сваю перавагу, а, выканаўшы сэнчуры, 111 ачкоў (відэа), у дзявятым фрэйме давёў сваё лідарства да трох пунктаў — 6:3. Стывенс выйграў стартавую партыю ў другой сесіі, пасля чаго 36-ы нумар пасеву атрымаў перамогу ў яшчэ двух фрэймах з найлепшым падыходам у 41 бал, адарваўшыся ад апанента на чатыры ачкі. Валіец зрабіў паўсоценную серыю ў 53 ачкі ў пачатку трынаццатага фрэйма, а пазней давёў яго да перамогі, а ў чатырнаццатым — здзейсніў цудоўны клірэнс у 64 бала пры адставанні ў ліку 0:56. Том Форд узяў верх у наступнай партыі, зрабіўшы лік 9:6, а былы чацвёрты нумар сусветнага рэйтынгу[70] выйграў яшчэ дзве партыі з найвышэйшай серыяй у 46 балаў, скараціўшы адставанне да аднаго ачка. Абодва іграка мелі шанцы павесці серыі ў васемнаццатым фрэйме, і пры ліку 31:30 англійскі снукерыст аформіў пераможны падыход у 44 ачкі і скончыў матч з лікам 10:8, у другі раз у сваёй кар'еры патрапіўшы ў Крусібл[71].

40-гадовы Марк Кінг, які ніколі не праходзіў далей за 1/8 фіналу на сусветных чэмпіянатах[72], сустракаўся з 28-гадовым Джэймі Коўпам, удзельнікам другога раунда на першынствах свету 2009[73] і 2011[42] гадоў. Коўп зрабіў брэйк у 77 ачкоў у стартавым фрэйме, пасля чаго падвоіў лік, выйграўшы другую партыю. Кінг размачыў лік, выйграўшы трэці фрэйм з серыямі ў 47 і 46 балаў, пасля чаго здолеў адыграцца пасля ліку 15:59 у чацвёртай партыі з дапамогай брэйка ў 57 ачкоў. Кінг здзейсніў падыход у 54 бала ў пятай партыі, на што Джэймі адказаў першым сэнчуры ў матчы, 125 балаў, і зраўняў лік. 49-ы сеяны зноў выйшаў наперад у паядынку, але ненадоўга, бо Марк пакінуў за сабой два заключных фрэйма з найвышэйшым брэйкам у 43 ачкі. Пры ліку 5:4 на старце другой сесіі матча Кінг атрымаў перамогу ў дзясятай партыі, падвоіўшы сваю перавагу, але Коўп пакінуў за сабой адзінаццаты фрэйм з серыяй у 58 ачкоў, пасля чаго зраўняў лік у матчы ў выніку дамінавання ў дванаццатай партыі. З пераможным брэйкам у 65 балаў Джэймі зрабіў лік 7:6 на сваю карысць, але 27-ы сеяны турніру адказаў серыяй у 66 ачкоў у наступным фрэйме і зраўняўся з апанентам. Пасля гэтага Марк Кінг, які сем разоў прайграваў у другім раундзе Крусібла[72], страціў націск і здолеў набраць толькі 39 балаў у трох наступных партыях у той час, як яго сапернік давёў паядынак да перамогі з лікам 10:7 з брэйкам у 40 ачкоў у шаснаццатай партыі і ў пяты раз выйшаў у асноўную стадыю чэмпіянату свету[40]. Апошнім матчам, які завяршыўся ў рамках сёмага гульнявога дня кваліфікацыі, стала бітва паміж 39-гадовым Маркам Уільямсам, двухразовым чэмпіёнам свету[74], і 43-гадовым Аланам Мак-Манусам, двухразовым паўфіналістам турніру ў Крусібле[45][21]. Мак-Манус адкрыў лік, пасля чаго аформіў серыю ў 59 балаў у другой партыі і давёў яе да перамогі, падвоіўшы сваю перавагу. Трэці фрэйм застаўся за 19-м сеяным Уільямсам, які зрабіў брэйк у 44 ачкі, а пры ліку 25:41 у чацвёртай партыі шатландзец выканаў клірэнс у 25 ачкоў і зрабіў лік 3:1 на сваю карысць. Ён таксама ішоў наперадзе з лікам 49:0 у пятым фрэйме, але Марк сумеў выдрапаць партыю, выйграўшы яе на апошнім ружовым шары, пасля чаго аформіў брэйк у 96 балаў у шостым фрэйме. За валійскім снукерыстам засталася і сёмая партыя, але Мак-Манус прадэманстраваў цудоўную канцоўку першай сесіі, выйграўшы восьмы і дзявяты фрэймы з серыямі ў 130 (відэа) і 96 ачкоў і скончыўшы першую частку з лікам 5:4. Снукерысты абмяняліся партыямі ў пачатку другой сесіі, пасля чаго Марк Уільямс здолеў адыграцца пасля ліку 6:62 у дванаццатым фрэйме, зачысціўшы у канцы партыі ўсе каляровыя шары. Пасля гэтага валіец, які не праходзіў далей 1/8 фіналу на рэйтынгавых турнірах у сезоне 2013/2014[75], дамінаваў у трынаццатым фрэйме і выйшаў наперад у матчы з лікам 7:6, а Алан, у сваю чаргу, выйграў чатырнаццаты фрэйм з некалькімі выніковымі падыходамі. Уільямс зноў выйшаў наперад, перамогшы ў пятнаццатай партыі з найвышэйшай серыяй у 43 ачкі, а яго сапернік пакінуў за сабой наступны фрэйм, выйграўшы яго на апошнім ружовым шары. Пры ліку 8:8 шатландскі ігрок дамінаваў у дзвюх наступных партыях і перамог у матчы з лікам 10:8 і серыяй у 40 балаў у апошнім фрэйме, выйшаўшы ў асноўную стадыю чэмпіянату свету ў васемнаццаты раз[76]. У сваю чаргу Марк Уільямс, які выйграў усе турніры трайной кароны ў сезоне 2002/2003[77], упершыню з 1996 года не трапіў у Крусібл[74][78][79][80][18].

Восьмы дзень (16 красавіка)

Выбылі: Сцяг Кітая Лі Янь (84), Сцяг Англіі Сцюарт Кэрынгтан (96), Сцяг Англіі Мэцью Сэлт (58), Сцяг Кітая Лян Вэньбо (22), Сцяг Англіі Роберт Мілкінс (17), Сцяг Англіі Бэн Вуластан (28), Сцяг Англіі Пітэр Эбдан (25), Сцяг Ірландыі Фергал О'Браен (32)

У апошні гульнявы дзень кваліфікацыі, за тры дні да пачатку матчаў 1/16 фіналу найбуйнейшага снукернага першынства ў сезоне 2013/2014, разыгрывалася восем астатніх пуцёвак у Крусібл. Першым паядынкам, які завяршыўся 16 красавіка, стала сустрэча двух кітайскіх снукерыстаў: Сяа Гадуна, які праводзіў свой лепшы сезон у кар'еры, і 84-га сеянага Лі Яня. 26-ы нумар пасеву выйграў дзве першыя партыі з брэйкамі ў 68 і 71 бал, пасля чаго ўзяў верх у трэцім фрэйме на апошнім рудым шары. Пасля гэтага ён дамінаваў у чацвёртай партыі з найвышэйшай серыяй у 40 балаў, а пры ліку 29:61 у пятым фрэйме зрабіў клірэнс у 39 балаў і павялічыў свой адрыў да ліку 5:0. Сяа працягваў дамінаваць каля стала, выйграўшы шостую партыю з брэйкам у 85 ачкоў і сёмы фрэйм — з падыходамі ў 36 і 41 бал, і зрабіў лік 7:0 на сваю карысць. У восьмай партыі Лі выканаў паўсоценны брэйк, 51 бал, і вёў з лікам 60:0, пасля чаго яго апанент зрабіў спробу адыграцца і памыліўся на 48 ачках і двух апошніх шарах на стале. Лі Янь забіў ружовы шар і размачыў лік у канцы першай часткі матча — 1:7. Нягледзячы на гэта, пасля перапынку 21-гадовы кітайскі ігрок здолеў набраць толькі 41 бал. Сяа Гадун, які быў у фінале Шанхай Мастэрс 2013[56], выйграў тры апошнія партыі з серыямі ў 119 і 65 балаў і ўпершыню трапіў у асноўную сетку чэмпіянату свету[81], перамогшы саперніка з лікам 10:1. Трохразовы чвэрцьфіналіст сусветнага першынства[82] Раян Дэй з Уэльса сустракаўся з 24-гадовым Сцюартам Кэрынгтанам, 96-м сеяным турніру. Дэй здабыў перамогу ў стартавым фрэйме на апошнім ружовым шары, пасля чаго англічанін зраўняў лік, дзякуючы серыі ў 80 балаў. Дэй выканаў першы сэнчуры ў матчы, 106 балаў, у трэцяй партыі, а Кэрынгтан пакінуў за сабой чацвёрты фрэйм з пераможным брэйкам у 49 ачкоў. Пры ліку 5:38 у пятым адрэзку матча 21-ы сеяны турніру аформіў серыю ў 80 ачкоў і зрабіў лік 3:2, на што яго сапернік адказаў двума выніковымі падыходамі ў шостым фрэйме — 52 і 67 балаў. 34-гадовы валійскі снукерыст пакінуў за сабой сёмую партыю з брэйкам у 74 ачкі, але Сцюарт зноў выраўняў лік, аформіўшы пераможную паўсоценную серыю, 54 бала пры ліку 20:23 у восьмым фрэйме. З чацвёртым брэйкам за 50 ачкоў, 68 балаў, Раян у пяты раз у паядынку выйшаў наперад і скончыў першую сесію з лікам 5:4 на сваю карысць. Пасля перапынку Дэй падвоіў сваю перавагу, узяўшы стартавую партыю другой паловы матча з серыяй у 48 ачкоў, але Сцюарт Кэрынгтан перамог у адзінаццатым фрэйме, здзейсніўшы клірэнс з апошняга зялёнага шара пры ліку 54:71, і скараціў адставанне да ліку 5:6. У валійца добра атрымлівалася будаванне брэйкаў у гэтым матчы і ён выйграў наступную партыю з чарговай паўсоценнай серыяй, 77 балаў, пасля чаго ўзяў верх у трынаццатым фрэйме з падыходам у 50 ачкоў і зрабіў лік 8:5. Ён таксама быў мацней у дзвюх наступных партыях з вышэйшай серыяй у 57 балаў і скончыў матч з лікам 10:5, патрапіўшы ў Крусібл у дзявяты раз у сваёй кар'еры[82].

23-гадовы валійскі ігрок Майкл Уайт, чвэрцьфіналіст леташняга спаборніцтва[41], гуляў супраць 58-га сеянага Мэцью Сэлта. Англічанін пачаў паядынак з паўсоценнай серыі, 74 ачкі, і выйграў першы фрэйм, пасля чаго набраў толькі 23 бала ў трох наступных партыях. Уайт выйшаў наперад з лікам 3:1 і брэйкамі ў 42, 84 і 100 ачкоў. Пасля гэтага ініцыятыву перахапіў 29-гадовы Сэлт, які дэбютаваў у Крусібле ў 2013 годзе. Ён пакінуў за сабой тры наступныя партыі з вышэйшай серыяй у 35 ачкоў, выйшаўшы наперад з лікам 4:3, пасля чаго ўзяў восьмы фрэйм з брэйкамі ў 47 і 35 балаў і дамінаваў у дзявятай партыі, скончыўшы сесію з лікам 6:3 на сваю карысць. Пасля перапынку Майкл пачаў адыгрываць адставанне, выйграўшы дзясяты фрэйм з серыяй у 39 балаў, а пры ліку 0:66 у наступнай партыі здзейсніў цудоўны клірэнс у 67 балаў і зрабіў лік 5:6. Валіец працягваў дамінаванне, узяўшы два наступныя фрэймы з брэйкамі ў 42 і 57 ачкоў, і здолеў выйсці наперад. Мэцью, які прайграў чатыры партыі запар, пачаў чатырнаццаты фрэйм з паўсоценнай серыі ў 66 балаў, але Уайт зрабіў падыход у 21 ачко і яшчэ адзін выдатны клірэнс у 48 балаў, павялічыўшы сваю перавагу да двух пунктаў. Пятнаццатая партыя таксама засталася за валійскім снукерыстам, які аформіў пераможны брэйк у 50 ачкоў і застаўся на адлегласці ў адзін фрэйм ад выхаду ў асноўную стадыю. Пасля гэтага Сэлт здолеў выйграць першую партыю ў сесіі з падыходамі ў 32 і 21 бал, але не набраў ніводнага ачка ў семнаццатым фрэйме, выйграўшы які з серыяй у 53 балы, Майкл Уайт скончыў матч з лікам 10:7 і ў другі раз запар трапіў у Крусібл[83]. 22-гі сеяны турніру Лян Вэньбо з Кітая, які дайшоў да чвэрцьфіналу чэмпіянату свету 2008[84], сустракаўся з Мартынам Гоўлдам, які два разы даходзіў да 1/8 фіналу ў Крусібле[85]. 32-гадовы англічанін, які знаходзіўся ў выдатнай форме, выйграўшы да гэтага два кваліфікацыйныя матчы з лікам 10:1, упэўнена пачаў паядынак, хутка павёўшы з лікам 3:0, дзякуючы серыям у 58, 114 (відэа) і 137 ачкоў (відэа). Пры ліку 4:50 у чацвёртай партыі Лян Вэньбо аформіў паўсоценны брэйк, 54 бала, і размачыў лік у матчы, пасля чаго дамінаваў у пятай партыі і ўзяў верх у шостай на апошнім чорным шары, зраўняўшыся з сапернікам. 38-ы нумар пасеву перамог у сёмай партыі з падыходамі ў 28 і 31 ачко, пасля чаго здзейсніў брэйк у 52 балы пры ліку 0:43 у восьмым фрэйме, а пазней давёў яго да перамогі. Апошняя партыя першай сесіі таксама засталася за Гоўлдам, які выйграў яе, забіўшы апошнія сіні і ружовы, і зрабіў лік 6:3 да перапынку. Кітаец пачаў дзясяты фрэйм з серыі ў 46 балаў, пасля чаго давёў яго да перамогі на каляровых шарах. Мартын быў мацней у адзінаццатай партыі, скончыўшы яе брэйкам у 75 балаў, а пазней перамог у дванаццатым фрэйме на апошнім ружовым шары, зрабіўшы лік 8:4. Лян здзейсніў соценную серыю, 103 балы (відэа), у трынаццатай партыі, а таксама пакінуў за сабой доўгі чатырнаццаты фрэйм на каляровых шарах, скараціўшы адставанне да двух ачкоў. 27-гадовы кітайскі ігрок выйграў трэцюю партыю запар, але ў шаснаццатым і семнаццатым фрэймах сумеў набраць толькі 10 балаў. Брытанец зрабіў брэйкі ў 70 і 47 ачкоў у дзвюх заключных партыях і з лікам 10:7 у шосты раз запар выйграў сабе месца ў асноўнай стадыі сусветнага першынства[85]. 17-ы сеяны Роберт Мілкінс, які у канцы сезона вылецеў з топ-15 сусветнага рэйтынгу[34], гуляў у вырашальным крузе кваліфікацыі супраць 24-гадовага суайчынніка Майкла Уослі. 75-ы нумар пасеву адкрыў лік у матчы, здзейсніўшы серыю ў 77 балаў у стартавым фрэйме, пасля чаго Мілкінс перамог у другой партыі на каляровых шарах і выканаў брэйк у 91 бал у трэцяй партыі. 38-гадовы англічанін павялічыў свой адрыў да двух пунктаў, але Уослі зрабіў соценную серыю ў 122 бала ў пятым фрэйме і зрабіў лік 2:3. З пераможным брэйкам у 46 балаў Роберт выйграў шостую партыю, пасля чаго Уослі, які выйграў ужо тры кваліфікацыйных паядынку, узяў сёмы фрэйм з серыямі ў 48 і 47 ачкоў і восьмую партыю на апошнім ружовым, зраўняўшы лік у матчы — 4:4. Дзявяты фрэйм адышоў Мілкінсу, а пасля перапынку Майкл выйграў дзясятую партыю з пераможным брэйкам у 76 ачкоў, а таксама дамінаваў у адзінаццатым і дванаццатым фрэймах, узяўшы ў іх верх з найвышэйшай серыяй у 48 балаў і выйшаўшы наперад у матчы з лікам 7:5. Роберт Мілкінс, паўфіналіст Усі Класік[86] і адкрытага чэмпіянату Аўстраліі[87], якія праходзілі ў пачатку сезона, выйграў дзве наступныя партыі з брэйкамі ў 65 і 48 ачкоў, але Уослі выканаў серыю ў 77 балаў у пятнаццатым фрэйме, зноў выйшаўшы наперад — 8:7. Мілкінс пакінуў за сабой шаснаццаты фрэйм з серыяй у 55 ачкоў, на што Майкл адказаў 58 баламі ў семнаццатай партыі, зрабіўшы лік 9:8, але больш дасведчаны снукерыст быў мацней у васемнаццатым фрэйме, саступаючы з лікам 3:34, і перавёў паядынак у вырашальную партыю. У апошнім фрэйме Майкл Уослі вёў у ліку 39:0 пасля падыходу ў 32 ачкі, але Роберт атрымаў дзве добрыя магчымасці атакаваць і, скарыстаўшыся імі, выйшаў наперад 62:39, пасля чаго памыліўся на чорным шары пасля апошняга чырвонага. Пазней Мілкінсу пашанцавала забіць выпадковы жоўты, пасля якога ён дапусціў грубую памылку пры гульні зялёнага шара і даў магчымасць праціўніку зачысціць стол і, зраўняўшы лік да 64:64, дамагчыся перагулёўкі чорнага, які ён забіў выдатным дальнім ударам і ўпершыню ў сваёй прафесійнай кар'еры трапіў на чэмпіянат свету[88][89]. 28-ы сеяны турніру Бэн Вуластан, які ўпершыню прабіўся ў Крусібл у 2013 годзе[90], сустракаўся з трохразовым удзельнікам чэмпіянату свету[91] 38-гадовым шатландцам Джэймі Бёрнэтам. 43-ці нумар пасеву пачаў матч з серыі ў 64 ачкі ў стартавым фрэйме, пасля чаго Вуластан набраў 39 балаў за падыход, а пры ліку 39:72 зачысціў стол і выцягнуў першае ачко з лікам 73:72, але шмат памыляўся ў наступных чатырох партыях і набраў у іх толькі 21 бал. Джэймі выйшаў наперад з лікам 4:1 і брэйкамі ў 51, 51 і 92 ачкі. 26-гадовы англічанін выйграў шосты фрэйм з лепшым падыходам у 33 бала, а яго сапернік пакінуў за сабой сёмую партыю з пераможным брэйкам у 74 ачкі. Бэн выйграў восьмы фрэйм, забіўшы ружовы і чорны шары пры ліку 55:63, а таксама дамінаваў у дзявятай партыі, скараціўшы адставанне ад Бёрнэта да аднаго фрэйма пад заслону першай паловы паядынку. У дзясятым фрэйме Вуластан здзейсніў серыю ў 79 балаў і зрабіў лік 5:5, але шатландскі снукерыст вярнуў сабе перавагу ў тры партыі, зрабіўшы брэйкі ў 58 і 57 ачкоў у двух наступных фрэймах і выйграўшы трынаццатую партыю на каляровых шарах. Бэн Вуластан, які даходзіў да 1/8 фіналу на турнірах Усі Класік[86] і гранд-фінале PTC[36] у сезоне 2013/2014, узяў чатырнаццаты фрэйм з серыяй у 75 балаў, пасля чаго перамог у пятнаццатай партыі, набраўшы 27 ачкоў пры ліку 46:46, і ў шаснаццатай партыі з брэйкам у 49 балаў, зраўняўшыся з апанентам — 8:8. Джэймі зноў выйшаў наперад пасля таго, як выйграў наступны фрэйм, забіўшы апошнія сіні і ружовы шары, і не дазволіў саперніку забіць ніводнага шара ў васемнаццатай партыі, выйграўшы яе з серыяй у 57 балаў і ў чацвёрты раз у сваёй прафесійнай кар'еры атрымаўшы пуцёўку ў Крусібл[91].

Чэмпіён свету 2002 года[92] 43-гадовы Пітэр Эбдан, пасеяны на турніры пад 25-м нумарам, сустракаўся з 115-м сеяным Робінам Халам з Фінляндыі, які толькі адзін раз гуляў у Крусібле ў 2002 годзе[92]. Англічанін узяў верх у дзвюх першых партыях з серыямі ў 50 і 46 ачкоў, а Хал выканаў брэйк у 95 балаў у трэцім фрэйме, пасля чаго сумеў адыграцца пасля ліку 16:58 у чацвёртай партыі і зраўняў лік, выйграўшы яе на каляровых шарах. Фінскі снукерыст пакінуў за сабой і пяты фрэйм з серыяй у 47 ачкоў, але Пітэр набраў 45 балаў за падыход у пачатку шостай партыі, пасля чаго выйграў яе на апошнім чорным шары. 39-гадоваму фіну дастаўся сёмы фрэйм з брэйкам у 69 балаў, пасля чаго ён здабыў перамогу і ў восьмай партыі на каляровых шарах, выйшаўшы наперад з лікам 5:3, пасля чаго Эбдан узяў апошні фрэйм у сесіі, дзякуючы тром выніковым падыходам. Пасля перапынку Робін выйграў дзясятую і адзінаццатую партыі з серыямі ў 53 і 44 ачкі, але 25-ы сеяны, які за тыдзень да гэтага дайшоў да 1/8 фіналу на адкрытым чэмпіянаце Кітая[23], зноў скараціў адставанне да аднаго пункта, выйграўшы дванаццаты і трынаццаты фрэймы з вышэйшым брэйкам у 42 бала. Адзіны прафесіянальны снукерыст з Фінляндыі дамінаваў у дзвюх наступных партыях і з серыямі ў 43 і 71 ачко зрабіў лік 9:6 на сваю карысць, пасля чаго Эбдан атрымаў перамогу ў шаснаццатым фрэйме, забіўшы апошнія сіні і ружовы шары, і выканаў брэйк у 81 бал у семнаццатай партыі. У васемнаццатым фрэйме брытанец, які тры разы быў у фіналах сусветных першынстваў[93], пачаў атаку, але спыніўся на 29 ачках, а пры ліку 35:25 дазволіў Робіну Халу павесці серыю, якая дайшла да 57 балаў і стала пераможнай, вывеўшы Хала ў асноўную стадыю чэмпіянату ў другі раз у кар'еры[51][94]. У сваю чаргу Пітэр Эбдан не патрапіў у Крусібл упершыню з свайго дэбютнага 1992 года[93][95]. 32-гі сеяны турніру Фергал О'Браен з Ірландыі, які дайшоў да чвэрцьфіналу розыгрышу 2000 года[24], гуляў супраць 27-гадовага Робі Уільямса, які праводзіў у мэйн-туры толькі другі сезон. 42-гадовы ірландзец, які тры разы даходзіў да стадыі 1/8 фіналу рэйтынгавых турніраў у сезоне 2013/2014[96], моцна пачаў матч, выйграўшы два першых фрэйма з брэйкамі ў 67 і 135 балаў, а пры ліку 11:59 у трэцяй партыі здзейсніў цудоўны клірэнс у 49 ачкоў і зрабіў лік 3:0. Ён таксама ўзяў верх у чацвёртым фрэйме, пасля чаго Уільямс выйграў дзве наступныя партыі з вышэйшым брэйкам у 67 балаў. О'Браен перамог у сёмым фрэйме на каляровых шарах і ўзяў дзве заключныя партыі першай паловы паядынку з лепшым падыходам у 36 ачкоў, скончыўшы сесію з лікам 7:2 на сваю карысць. Англічанін перахапіў ініцыятыву ў пачатку другой сесіі, пакінуўшы за сабой стартавы фрэйм, які ён выйграў на каляровых шарах, а таксама ўзяўшы адзінаццатую і дванаццатую партыі з брэйкамі ў 68 і 60 балаў. Пасля гэтага ён перамог у наступным фрэйме на апошнім ружовым шары, а ў чатырнаццатую партыю выйграў з серыяй у 40 ачкоў і зраўняў лік у матчы — 7:7. У пятнаццатым фрэйме Робі аформіў серыю ў 62 бала, пасля чаго давёў яго да перамогі на каляровых шарах і выйграў шостае ачко запар, але Фергал дамінаваў у наступнай партыі і, выйграўшы першы фрэйм у другой сесіі, зраўняўся з праціўнікам — 8:8. Пры ліку 62:41 у семнаццатай партыі Робі Уільямс забіў апошнія руды, сіні і ружовы, зноў выйшаўшы наперад, пасля чаго ірландскі снукерыст перавёў паядынак у вырашальную партыю, выйграўшы васемнаццаты фрэйм з лепшым падыходам у 30 ачкоў. На старце апошняй партыі англічанін набраў 40 балаў за падыход, а пазней павялічыў свой адрыў да ліку 58:1, пасля чаго О'Браен здзейсніў выдатны клірэнс у 57 балаў і, зраўняўшы лік у партыі, дамогся перагулёўкі чорнага шара. Пасля таго, як снукерысты не скарысталіся нядрэннымі магчымасцямі забіць даданы чорны, Уільямс выканаў цудоўны дальні удар і з лікам 10:9 упершыню выйшаў у 1/16 фіналу чэмпіянату свету[97][98][99][18].

Кваліфікацыйная сетка

[18][100]

  Першы раунд
да 10 перамог
Другі раунд
да 10 перамог
Трэці раунд
да 10 перамог
Чацвёрты раунд
да 10 перамог
                                     
74  Сцяг Кітая Чжан Аньда 10   54  Сцяг Тайланда Дэчават Пумджаенг 10
99  Сцяг Уэльса Эндру Пэджэт 2   74  Сцяг Кітая Чжан Аньда 8     54  Сцяг Тайланда Дэчават Пумджаенг 10     29  Сцяг Ірландыі Кен Доэрці 10
80  Сцяг Англіі Крэйг Стэдмэн 10   64  Сцяг Англіі Стыў Дэвіс 8   80  Сцяг Англіі Крэйг Стэдмэн 6     54  Сцяг Тайланда Дэчават Пумджаенг 5
116  Сцяг Уэльса Джэк Джонс 7   80  Сцяг Англіі Крэйг Стэдмэн 10
76  Сцяг Англіі Ліам Хайфілд 10   53  Сцяг Англіі Джымі Робертсан 10
120  Сцяг Лівіі Халід Бэлаід 2   76  Сцяг Англіі Ліам Хайфілд 7     53  Сцяг Англіі Джымі Робертсан 10     31  Сцяг Англіі Дэвід Гілберт 10
77  Сцяг Тайланда Танават Тырапонгпайбун 10   44  Сцяг Шатландыі Энтані Мак-Гіл 10   44  Сцяг Шатландыі Энтані Мак-Гіл 9     53  Сцяг Англіі Джымі Робертсан 6
 Сцяг Англіі Сандэрсан Лэм 8   77  Сцяг Тайланда Танават Тырапонгпайбун 7
68  Сцяг Англіі Бары Пінчэс 10   46  Сцяг Англіі Альфрэд Бёрдэн 10
103  Сцяг Англіі Хамад Міа 3   68  Сцяг Англіі Бары Пінчэс 4     46  Сцяг Англіі Альфрэд Бёрдэн 3     18  Сцяг Шатландыі Грэм Дот 7
89  Сцяг Англіі Кірэн Уілсан 10   42  Сцяг Англіі Род Лоўлер 3   89  Сцяг Англіі Кірэн Уілсан 10     89  Сцяг Англіі Кірэн Уілсан 10
107  Сцяг Англіі Крыс Норбэры 6   89  Сцяг Англіі Кірэн Уілсан 10
87  Сцяг Англіі Мартын О'Донэл 10   33  Сцяг Англіі Эндру Хігінсан 10
 Сцяг Англіі Шэйн Кэсл 1   87  Сцяг Англіі Мартын О'Донэл 5     33  Сцяг Англіі Эндру Хігінсан 10     24  Сцяг Уэльса Дамінік Дэйл 10
86  Сцяг Уэльса Дэніэл Уэлс 10   41  Сцяг Нарвегіі Курт Мэфлін 10   41  Сцяг Нарвегіі Курт Мэфлін 3     33  Сцяг Англіі Эндру Хігінсан 6
112  Сцяг Англіі Раян Кларк 9   86  Сцяг Уэльса Дэніэл Уэлс 7
92  Сцяг Англіі Джэймі О'Ніл 9   55  Сцяг Англіі Пітэр Лайнс 10
114  Сцяг Кітая Цаа Сіньлун 10   114  Сцяг Кітая Цаа Сіньлун 9     55  Сцяг Англіі Пітэр Лайнс 8     19  Сцяг Уэльса Марк Уільямс 8
73  Сцяг Англіі Пол Дэвісан 10   34  Сцяг Шатландыі Алан Мак-Манус 10   34  Сцяг Шатландыі Алан Мак-Манус 10     34  Сцяг Шатландыі Алан Мак-Манус 10
102  Сцяг Англіі Крыс Уэйкелін 9   73  Сцяг Англіі Пол Дэвісан 2
90  Сцяг Шатландыі Майкл Лэслі 6   59  Сцяг Індыі Адыт'я Мехта 10
 Сцяг Англіі Крыстафер Кеоган 10    Сцяг Англіі Крыстафер Кеоган 4     59  Сцяг Індыі Адыт'я Мехта 5     23  Сцяг Англіі Майкл Холт 10
82  Сцяг Англіі Джоэль Уолкер 10   45  Сцяг Уэльса Джэймі Джонс 10   45  Сцяг Уэльса Джэймі Джонс 10     45  Сцяг Уэльса Джэймі Джонс 6
110  Сцяг Англіі Алан Тэйлар 8   82  Сцяг Англіі Джоэль Уолкер 9
69  Сцяг Тайланда Джэймс Уотана 9   35  Сцяг Шатландыі Маркус Кэмбэл 4
117  Сцяг Мальты Алекс Борг 10   117  Сцяг Мальты Алекс Борг 10     117  Сцяг Мальты Алекс Борг 7     27  Сцяг Англіі Марк Кінг 7
70  Сцяг Англіі Сэм Бэйрд 9   49  Сцяг Англіі Джэймі Коўп 10   49  Сцяг Англіі Джэймі Коўп 10     49  Сцяг Англіі Джэймі Коўп 10
98  Сцяг Англіі Джон Эстлі 10   98  Сцяг Англіі Джон Эстлі 2
83  Сцяг Англіі Гэры Уілсан 4   36  Сцяг Англіі Том Форд 10
113  Сцяг Англіі Джэймс Кэхіл 10   113  Сцяг Англіі Джэймс Кэхіл 6     36  Сцяг Англіі Том Форд 10     20  Сцяг Уэльса Мэцью Стывенс 8
71  Сцяг Бельгіі Лука Брэсэль 10   48  Сцяг Кітая Юй Дэлу 7   71  Сцяг Бельгіі Лука Брэсэль 1     36  Сцяг Англіі Том Форд 10
108  Сцяг Англіі Лі Пэйдж 8   71  Сцяг Бельгіі Лука Брэсэль 10
79  Сцяг Кітая Чэнь Чжэ 10   37  Сцяг Англіі Марк Джойс 10
 Сцяг Англіі Энтані Пэрсанс 8   79  Сцяг Кітая Чэнь Чжэ 8     37  Сцяг Англіі Марк Джойс 6     17  Сцяг Англіі Роберт Мілкінс 9
75  Сцяг Англіі Майкл Уослі 10   47  Сцяг Англіі Роры Мак-Лаўд 6   75  Сцяг Англіі Майкл Уослі 10     75  Сцяг Англіі Майкл Уослі 10
 Сцяг Англіі Сідні Уілсан 9   75  Сцяг Англіі Майкл Уослі 10
67  Сцяг Англіі Робі Уільямс 10   51  Сцяг Кітая Лю Чуан 5
97  Сцяг Кітая Лю Хаацян 8   67  Сцяг Англіі Робі Уільямс 10     67  Сцяг Англіі Робі Уільямс 10     32  Сцяг Ірландыі Фергал О'Браен 9
93  Сцяг Кітая Лі Хан 10   63  Сцяг Індыі Панкай Адвані 10   63  Сцяг Індыі Панкай Адвані 7     67  Сцяг Англіі Робі Уільямс 10
109  Сцяг Тайланда Рачаёцін Ятарук 5   93  Сцяг Кітая Лі Хан 9
81  Сцяг Мальты Тоні Драга 3   52  Сцяг Кітая Цянь Пэнфэй 6
115  Сцяг Фінляндыі Робін Хал 10   115  Сцяг Фінляндыі Робін Хал 10     115  Сцяг Фінляндыі Робін Хал 10     25  Сцяг Англіі Пітэр Эбдан 8
66  Сцяг Англіі Ян Бэрнс 10   61  Сцяг Англіі Джымі Уайт 4   66  Сцяг Англіі Ян Бэрнс 4     115  Сцяг Фінляндыі Робін Хал 10
111  Сцяг Шатландыі Фрэйзер Патрык 6   66  Сцяг Англіі Ян Бэрнс 10
91  Сцяг Англіі Шон О'Саліван 9   38  Сцяг Англіі Мартын Гоўлд 10
 Сцяг Англіі Мічэл Трэвіс 10    Сцяг Англіі Мічэл Трэвіс 1     38  Сцяг Англіі Мартын Гоўлд 10     22  Сцяг Кітая Лян Вэньбо 7
78  Сцяг Англіі Адам Дафі 4   60  Сцяг Паўночнай Ірландыі Джэрард Грын 8    Сцяг Бразіліі Ігар Фігейрэда 1     38  Сцяг Англіі Мартын Гоўлд 10
 Сцяг Бразіліі Ігар Фігейрэда 10    Сцяг Бразіліі Ігар Фігейрэда 10
94  Сцяг Тайланда Напон Саенхам 9   43  Сцяг Шатландыі Джэймі Бёрнэт 10
106  Сцяг Аўстраліі Віні Калабрэзэ 10   106  Сцяг Аўстраліі Віні Калабрэзэ 4     43  Сцяг Шатландыі Джэймі Бёрнэт 10     28  Сцяг Англіі Бэн Вуластан 8
65  Сцяг Шатландыі Скот Дональдсан 10   50  Сцяг Кітая Цаа Юйпэн 10   50  Сцяг Кітая Цаа Юйпэн 8     43  Сцяг Шатландыі Джэймі Бёрнэт 10
119  Сцяг Катара Ахмед Саіф 6   65  Сцяг Шатландыі Скот Дональдсан 5
96  Сцяг Англіі Сцюарт Кэрынгтан 10   39  Сцяг Англіі Джэк Лісоўскі 7
104  Сцяг Англіі Эндру Норман 5   96  Сцяг Англіі Сцюарт Кэрынгтан 10     96  Сцяг Англіі Сцюарт Кэрынгтан 10     21  Сцяг Уэльса Раян Дэй 10
85  Сцяг Англіі Дэвід Грэйс 6   56  Сцяг Англіі Найджэл Бонд 10   56  Сцяг Англіі Найджэл Бонд 5     96  Сцяг Англіі Сцюарт Кэрынгтан 5
101  Сцяг Шатландыі Рос М'юр 10   101  Сцяг Шатландыі Рос М'юр 5
72  Сцяг Англіі Майк Дан 2   58  Сцяг Англіі Мэцью Сэлт 10
 Сцяг Шатландыі Рыс Кларк 10    Сцяг Шатландыі Рыс Кларк 6     58  Сцяг Англіі Мэцью Сэлт 10     30  Сцяг Уэльса Майкл Уайт 10
88  Сцяг Ірландыі Дэвід Морыс 7   62  Сцяг Тайланда Цепчая Ун-Нух 10   62  Сцяг Тайланда Цепчая Ун-Нух 2     58  Сцяг Англіі Мэцью Сэлт 7
118  Flag of Switzerland.svg Аляксандр Урсенбахер 10   118  Flag of Switzerland.svg Аляксандр Урсенбахер 5
95  Сцяг Англіі Алекс Дэйвіс 7   40  Сцяг Англіі Энтані Хэмілтан 7
100  Сцяг Паўночнай Ірландыі Джо Свэйл 10   100  Сцяг Паўночнай Ірландыі Джо Свэйл 10     100  Сцяг Паўночнай Ірландыі Джо Свэйл 8     26  Сцяг Кітая Сяа Гадун 10
84  Сцяг Кітая Лі Янь 10   57  Сцяг Англіі Дэйв Харальд 3   84  Сцяг Кітая Лі Янь 10     84  Сцяг Кітая Лі Янь 1
105  Сцяг Англіі Эліят Слесар 5   84  Сцяг Кітая Лі Янь 10

Соценныя серыі

У 96 матчах кваліфікацыйнага раунда было выканана 69 соценных серый. Мартын Гоўлд, які перайграў Мічэла Трэвіса (10:1), Ігара Фігейрэду (10:1) і Ляна Вэньбо (10:7) аформіў шэсць сэнчуры ў трох паядынках (137, 134, 132, 114, 113, 106). У першым кваліфікацыйным крузе 87-ы сеяны турніру Мартын О'Донэл у паядынку супраць Шэйна Кэсла зрабіў брэйк у 139 балаў, які стаў найвышэйшым на стадыі кваліфікацыі. У чацвёртым раундзе кваліфікацыі Эндру Хігінсан паўтарыў серыю ў 139 ачкоў у матчы супраць Дамініка Дэйла. Такім чынам, О'Донэл і Хігінсан падзялілі ўзнагароду ў £1000, атрымаўшы па £500.

Ніжэй прадстаўлены ўдзельнікі, упарадкаваныя па іх найвышэйшай серыі на турніры. Насупраць пералічаны ўсе соценныя брэйкі кожнага іграка[101][102].

Ігрок 100+ Усе серыі 100+
Сцяг Англіі Мартын О'Донэл 3 139, 119, 100
Сцяг Англіі Эндру Хігінсан 1 139
Сцяг Англіі Мартын Гоўлд 6 137, 134, 132, 114, 113, 106
Сцяг Ірландыі Фергал О'Браен 1 135
Сцяг Нарвегіі Курт Мэфлін 1 134
Сцяг Фінляндыі Робін Хал 3 133, 107, 102
Сцяг Кітая Чэнь Джэ 1 133
Сцяг Англіі Ян Бэрнс 3 132, 131, 121
Сцяг Англіі Сэм Бэйрд 2 132, 100
Сцяг Шатландыі Алан Мак-Манус 1 130
Сцяг Тайланда Танават Тырапонгпайбун 3 128, 121, 117
Сцяг Кітая Лю Чуан 1 127
Сцяг Англіі Джэймі Коўп 2 125, 103
Сцяг Шатландыі Рос М'юр 1 123
Сцяг Англіі Крэйг Стэдмэн 1 122
Сцяг Англіі Майкл Уослі 1 122
Сцяг Кітая Лі Хан 3 120, 116, 104
Сцяг Англіі Кірэн Уілсан 2 119, 114
Сцяг Кітая Сяа Гадун 1 119
Сцяг Бельгіі Лука Брэсэль 1 118
Сцяг Ірландыі Дэвід Морыс 1 118
Сцяг Кітая Цаа Сіньлун 3 117, 102, 102
Flag of Switzerland.svg Аляксандр Урсенбахер 1 117
Сцяг Англіі Сандэрсан Лэм 2 116, 107
Сцяг Англіі Сцюарт Кэрынгтан 1 113
Сцяг Кітая Лі Янь 1 112
Сцяг Англіі Мэцью Сэлт 2 111, 104
Сцяг Англіі Том Форд 2 111, 101
Сцяг Англіі Крыс Норбэры 1 111
Сцяг Бразіліі Ігар Фігейрэда 1 111
Сцяг Кітая Чжан Аньда 1 111
Сцяг Мальты Алекс Борг 1 110
Сцяг Англіі Робі Уільямс 1 110
Сцяг Тайланда Напон Саенхам 1 109
Сцяг Уэльса Джэймі Джонс 2 108, 101
Сцяг Кітая Юй Дэлу 1 108
Сцяг Англіі Джэймс Кэхіл 1 106
Сцяг Уэльса Раян Дэй 1 106
Сцяг Англіі Джымі Робертсан 1 105
Сцяг Кітая Лян Вэньбо 1 103
Сцяг Англіі Род Лоўлер 1 102
Сцяг Англіі Марк Джойс 1 101
Сцяг Англіі Альфрэд Бёрдэн 1 101
Сцяг Уэльса Майкл Уайт 1 100
Сцяг Ірландыі Кен Доэрці 1 100
Увогуле 69 Найвышэйшы брэйк: 139 (Мартын О'Донэл, Эндру Хігінсан)

Удзельнікі

Пераможца пяці рэйтынгавых турніраў у сезоне 2013/2014 Дзін Цзюньхуэй

У асноўнай стадыі чэмпіянату свету 2014 прыняло ўдзел 16 ігракоў, якія мелі найвышэйшыя нумары пасеву, а таксама 16 снукерыстаў, якія перамаглі ў матчах чацвёртага кваліфікацыйнага раунда.

Першы сеяны турніру 38-гадовы Роні О'Саліван прымаў удзел у 22-й асноўнай стадыі чэмпіянату свету запар, не прапусціўшы ніводнага турніру са свайго дэбютнага розыгрышу 1993 года[103]. У дваццаты раз запар у Крусібле гуляў 38-гадовы Джон Хігінс, які дэбютаваў у 1995 годзе[104]. 44-гадовы Кен Доэрці прымаў удзел у дзевятнаццатым розыгрышы асноўнай стадыі турніру[105], а 43-гадовы Алан Мак-Манус — у васемнаццатым[106].

У 2014 годзе ў Крусібл патрапілі 4 дэбютанты: Сяа Гадун (26), Робі Уільямс (67), Майкл Уослі (75) і Кірэн Уілсан (89)[107][99].

З усіх удзельнікаў максімальную колькасць чэмпіёнскіх тытулаў меў Роні О'Саліван (5 тытулаў: 2001[108], 2004[109], 2008[110], 2012[111], 2013[112]) і ў выпадку чарговай перамогі мог зраўняцца з Стывам Дэвісам, які выйграў 6 чэмпіянатаў свету (1981[113], 1983[114], 1984[115], 1987[116], 1988[117], 1989[118]). Апроч О'Салівана чэмпіёнамі свету станавіліся яшчэ чатыры ўдзельніка турніру: Джон Хігінс (4 тытулы: 1998[119], 2007[120], 2009[121], 2011[122]), Ніл Робертсан (2010[123]), Шон Мёрфі (2005[124]) і Кен Доэрці (1997[125])[1].

Роні О'Саліван перамог на сусветных чэмпіянатах у 2012[111] і 2013[112] гадах. Да гэтага толькі ў шасці ігракоў атрымлівалася выйграць тры і болей чэмпіянатаў запар: Джо Дэвіса (15: 1927—1946), Фрэда Дэвіса (5: 1952—1956), Джона Палмэна (8: 1957—1968), Рэя Рыярдана (4: 1973—1976), Стыва Дэвіса (3: 1987—1989) і Стывена Хендры (5: 1992—1996)[1].

Самым узроставым удзельнікам асноўнай стадыі чэмпіянату свету 2014 года стаў 44-гадовы Кен Доэрці[126][127][128]. Алану Мак-Манусу падчас турніру было 43 гады[129], Дамініку Дэйлу — 42[130], а Марку Дэвісу — 41[131]. Самым маладым іграком, які патрапіў на сусветнае спаборніцтва стаў 22-гадовы Кірэн Уілсан[132][133]. Майклу Уайту таксама было 22 гады[134], а Майклу Уослі і Джаду Трампу — па 24[135][136].

Упершыню ніводны снукерыст з Уэльса не трапіў у Крусібл без кваліфікацыі[137]. Тры валійцы, Раян Дэй, Дамінік Дэйл і Майкл Уайт, патрапілі ў асноўную стадыю праз кваліфікацыю[138].

У сезоне 2013/2014 Дзін Цзюньхуэй паўтарыў рэкорд 23-гадовай даўнасці Стывена Хендры, перамогшы на пяці рэйтынгавых спаборніцтвах (Шанхай Мастэрс[139], адкрытым чэмпіянаце Індыі[140], International Championship[141], German Masters[142] і адкрытым чэмпіянаце Кітая[143]). Ніводны ігрок у гісторыі не выйграваў шэсць рэйтынгавых турніраў у адным сезоне[144].

Ніжэй прадстаўлена табліца, якая дэманструе статыстыку выступленняў удзельнікаў спаборніцтва на ўсіх папярэдніх чэмпіянатах свету[1][145][146].

Леташні пераможца
Дэбютант турніру
П Р Ігрок ДН Дэбют Найлепшы вынік АС М В П Ф ВФ ПФ 50+[у 1] 100+[у 1] НС[у 1] Ф/50+[у 1] Ф/100+[у 1] ПГ (£)[у 2]
1 33 Сцяг Англіі Роні О'Саліван 05.12.1975 1993 Перамога (2001, 2004,
2008, 2012, 2013)
21 69 53 16 76,8% 1421 837 584 58,9% 590 131 147 2,41 10,93 1,769,700
2 1 Сцяг Аўстраліі Ніл Робертсан 11.02.1982 2005 Перамога (2010) 9 22 14 8 63,6% 449 249 200 55,5% 152 29 143 2,95 15,48 420,570
3 3 Сцяг Англіі Марк Сэлбі 19.06.1983 2005 Фінал (2007) 9 22 13 9 59,1% 446 238 208 53,4% 130 42 142 3,43 10,62 306,180
4 2 Сцяг Кітая Дзін Цзюньхуэй 01.04.1987 2007 Паўфінал (2011) 7 15 8 7 53,3% 294 149 145 50,7% 110 24 138 2,67 12,25 156,770
5 4 Сцяг Англіі Бары Хокінс 23.04.1979 2006 Фінал (2013) 8 14 6 8 42,9% 281 141 140 50,2% 84 9 133 3,35 31,22 243,820
6 6 Сцяг Англіі Сцюарт Бінэм 21.05.1976 2000 Чвэрцьфінал (2013) 7 12 5 7 41,7% 221 104 117 47,1% 62 9 137 3,56 24,56 169,320
7 8 Сцяг Англіі Джад Трамп 20.08.1989 2007 Фінал (2011) 4 12 8 4 66,6% 266 143 123 53,8% 92 19 142 2,89 14 227,400
8 7 Сцяг Ганконга Марка Фу 08.01.1978 1999 Паўфінал (2006) 13 20 7 13 35% 354 167 187 47,2% 102 23 135 3,47 15,39 241,200
9 5 Сцяг Англіі Шон Мёрфі 10.08.1982 2002 Перамога (2005) 11 30 20 10 66,6% 626 340 286 54,3% 210 41 138 2,98 15,27 563,120
10 13 Сцяг Шатландыі Стывен Магуайр 13.03.1981 2004 Паўфінал (2007, 2012) 10 22 12 10 54,5% 417 228 189 54,7% 129 28 143 3,23 14,89 248,230
11 9 Сцяг Шатландыі Джон Хігінс 18.05.1975 1995 Перамога (1998, 2007, 2009, 2011) 19 58 43 15 74,1% 1215 681 534 56% 454 111 143 2,68 10,95 1,474,800
12 10 Сцяг Англіі Рыкі Уолдэн 11.11.1982 2009 Паўфінал (2013) 3 6 3 3 50% 119 62 57 52,1% 43 7 140 2,77 17 126,195
13 12 Сцяг Англіі Марк Дэвіс 12.08.1972 1994 1/8 фіналу (1995, 2010, 2013) 8 11 3 8 27,3% 187 77 110 41,2% 40 0 96 4,68 183,170
14 11 Сцяг Англіі Алістэр Картэр 25.07.1979 2003 Фінал (2008, 2012) 11 28 17 11 60,7% 577 302 275 52,3% 165 26 147 3,5 22,19 439,125
15 14 Сцяг Паўночнай Ірландыі Марк Ален 22.02.1986 2007 Паўфінал (2009) 7 15 8 7 53,3% 305 154 151 50,5% 97 23 146 3,14 13,26 155,100
16 15 Сцяг Англіі Джо Пэры 13.08.1974 1999 Паўфінал (2008) 11 20 9 11 45% 380 182 198 47,9% 109 16 145 3,49 23,75 261,850
21 20 Сцяг Уэльса Раян Дэй 23.03.1980 2004 Чвэрцьфінал (2008, 2009, 2012) 8 15 7 8 46,7% 274 139 135 50,7% 81 14 134 3,38 19,57 167,755
23 22 Сцяг Англіі Майкл Холт 07.08.1978 2005 1/8 фіналу (2005) 6 7 1 6 14,3% 113 42 71 37,2% 26 5 114 4,35 22,6 137,700
24 24 Сцяг Уэльса Дамінік Дэйл 29.12.1971 1997 Чвэрцьфінал (2000) 8 11 3 8 27,3% 178 76 102 42,7% 37 6 122 4,81 29,67 197,700
26 24 Сцяг Кітая Сяа Гадун 10.02.1989 2014 0 0 0 0 0 0 0 9,200
29 28 Сцяг Ірландыі Кен Доэрці 17.09.1969 1991 Перамога (1997) 18 43 26 17 60,5% 886 465 421 52,5% 249 34 137 3,56 26,06 809,200
30 26 Сцяг Уэльса Майкл Уайт 05.07.1991 2013 Чвэрцьфінал (2013) 1 3 2 1 66,7% 51 29 22 56,9% 17 3 102 3 17 28,650
31 31 Сцяг Англіі Дэвід Гілберт 12.06.1981 2007 1/8 фіналу (2012) 2 3 1 2 33,3% 57 26 31 45,6% 16 2 121 3,56 28,5 67,640
34 35 Сцяг Шатландыі Алан Мак-Манус 21.01.1971 1991 Паўфінал (1992, 1993) 17 35 18 17 51,4% 664 308 356 46,4% 157 15 143 4,23 44,27 396,100
36 39 Сцяг Англіі Том Форд 13.08.1983 2010 1/16 фіналу (2010) 1 1 0 1 0% 14 4 10 28,6% 5 1 107 2,8 14 55,425
38 36 Сцяг Англіі Мартын Гоўлд 14.09.1981 2009 1/8 фіналу (2010, 2011) 5 7 2 5 28,6% 129 57 72 44,2% 37 5 136 3,49 25,8 73,500
43 45 Сцяг Шатландыі Джэймі Бёрнэт 16.09.1975 1996 1/16 фіналу (1996, 2009, 2011) 3 3 0 3 0% 46 16 30 34,8% 7 0 89 6,57 118,695
49 53 Сцяг Англіі Джэймі Коўп 12.09.1985 2008 1/8 фіналу (2009, 2011) 4 6 2 4 33,3% 108 49 59 45,4% 30 5 126 3,6 21,6 81,750
67 68 Сцяг Англіі Робі Уільямс 28.12.1986 2014 0 0 0 0 0 0 0 0
75 73 Сцяг Англіі Майкл Уослі 23.02.1990 2014 0 0 0 0 0 0 0 0
89 89 Сцяг Англіі Кірэн Уілсан 23.12.1991 2014 0 0 0 0 0 0 0 4,600
115 122 Сцяг Фінляндыі Робін Хал 16.08.1974 2002 1/16 фіналу (2002) 1 1 0 1 0% 16 6 10 37,5% 3 0 91 5,33 44,250
  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 1,4 Лічацца толькі серыі, зробленыя ў асноўных стадыях турніру
  2. Лічацца без уліку бонусных прызавых за найлепшы брэйк турніру

Рэферы

На матчах чэмпіянату свету працавала восем рэферы з шасці краін.

Суддзёй фінальнага паядынку ўпершыню быў абраны Брэндан Мур з Англіі[147]. Ён дэбютаваў на сусветных першынствах у 2008 годзе на матчы першага раунда паміж Стывам Дэвісам і Сцюартам Бінэмам[110]. У 2010 годзе ён абслугоўваў вырашальную гульню чэмпіянату Вялікабрытаніі паміж Джонам Хігінсам і Маркам Уільямсам[148], а ў 2012 — працаваў на фінале Мастэрс, другога турніру трайной кароны, дзе сустракаліся Ніл Робертсан і Шон Мёрфі[149]. Такім чынам, пасля фіналу чэмпіянату свету 2014 Брэндан Мур стаў адным з рэферы, якія абслугоўвалі фіналы ўсіх турніраў трайной снукернай кароны.

Бельгійскі рэферы Аліўе Мартэль, які дэбютаваў у якасці суддзі чэмпіянатаў свету ў 2010 годзе, упершыню ў сваёй кар'еры абслугоўваў паўфінальны матч найбуйнейшага снукернага першынства[150].

Ніжэй прадстаўлены спіс усіх васьмі рэферы, якія працавалі ў асноўнай стадыі чэмпіянату, а таксама іх даты нараджэння і матчы, якія яны абслугоўвалі ў рамках турніру[3][151][152].

Рэферы ДН Матчы, якія абслугоўваў
Сцяг Англіі Брэндан Мур 17.02.1972 Фінал, чвэрцьфінал, 1 матч 1/8 фіналу і 2 матчы 1/16 фіналу
Сцяг Шатландыі Леа Скальян 10.04.1958 Паўфінал, 1 матч 1/8 фіналу і 2 матчы 1/16 фіналу
Сцяг Бельгіі Аліўе Мартэль 10.05.1969 Паўфінал, 1 матч 1/8 фіналу і 2 матчы 1/16 фіналу
Сцяг Уэльса Пол Кольер 30.07.1970 Чвэрцьфінал, 1 матч 1/8 фіналу і 2 матчы 1/16 фіналу
Сцяг Мальты Тэры Камільеры 19.01.1974 Чвэрцьфінал, 1 матч 1/8 фіналу і 2 матчы 1/16 фіналу
Сцяг Шатландыі Мікаэла Таб 11.12.1967 Чвэрцьфінал, 1 матч 1/8 фіналу і 2 матчы 1/16 фіналу
Сцяг Уэльса Эйрыян Уільямс 03.09.1955 1 матч 1/8 фіналу і 2 матчы 1/16 фіналу
Сцяг Нідэрландаў Ян Вярхаас 05.10.1966 1 матч 1/8 фіналу і 2 матчы 1/16 фіналу

Расклад і кошт квіткоў

Чэмпіянат свету 2014 года праходзіў на працягу 17 дзён (з суботы 19 красавіка па панядзелак 5 мая) за двума сталамі (паўфіналы і фінал праходзілі за адным сталом) на арэне тэатру Крусібл у Шэфілдзе, Англія. Кожны дзень на чэмпіянаце праходзіла па тры ці дзве гульнявыя сесіі. Кошт квіткоў на матчы спаборніцтва залежыў ад стадыі турніру, сесіі (часам чым пазней пачыналася сесія, тым даражэй каштавалі квіткі), дня тыдня (часам у выходныя дні квіткі каштавалі даражэй). На матчы першага раунда квіткі каштавалі ад £15 да £22, на матчы другога раунда — ад £20 да £23, на чвэрцьфіналы — ад £30 да £35, на паўфіналы — ад £35 да £40, на тры першыя сесіі фінальнага паядынку — £55, а на чацвёртую сесію фінала — £70. На гульні паўфіналаў і фінальную гульню таксама прадаваліся квіткі класаў «Premium» (£60—£65 — паўфіналы, £80—£95 — фінал) і «Hospitality» (£175 — паўфіналы, £200—£220 — фінал)[153].

Дата Дзень тыдня Стадыя Сесія (пачатак сесіі[кк 1]) Кошт квіткоў
Агульныя квіткі Hospitality Premium
19 красавіка Субота 1/16 фіналу Ранішняя сесія (10.00) £22
Дзённая сесія (14.30) £22
Вячэрняя сесія (19.00) £22
20 красавіка Нядзеля 1/16 фіналу Ранішняя сесія (10.00) £22
Дзённая сесія (14.30) £22
Вячэрняя сесія (19.00) £22
21 красавіка Панядзелак 1/16 фіналу Ранішняя сесія (10.00) £15
Дзённая сесія (14.30) £20
Вячэрняя сесія (19.00) £20
22 красавіка Аўторак 1/16 фіналу Ранішняя сесія (10.00) £15
Дзённая сесія (14.30) £20
Вячэрняя сесія (19.00) £20
23 красавіка Серада 1/16 фіналу Ранішняя сесія (10.00) £15
Дзённая сесія (14.30) £20
Вячэрняя сесія (19.00) £20
24 красавіка Чацвер 1/16 фіналу і 1/8 фіналу Дзённая сесія (13.00) £20
Вячэрняя сесія (19.00) £20
25 красавіка Пятніца 1/8 фіналу Ранішняя сесія (10.00) £23
Дзённая сесія (14.30) £23
Вячэрняя сесія (19.00) £23
26 красавіка Субота 1/8 фіналу Ранішняя сесія (10.00) £23
Дзённая сесія (14.30) £23
Вячэрняя сесія (19.00) £23
27 красавіка Нядзеля 1/8 фіналу Ранішняя сесія (10.00) £23
Дзённая сесія (14.30) £23
Вячэрняя сесія (19.00) £23
28 красавіка Панядзелак 1/8 фіналу Дзённая сесія (13.00) £23
Вячэрняя сесія (19.00) £23
29 красавіка Аўторак Чвэрцьфіналы Ранішняя сесія (10.00) £30
Дзённая сесія (14.30) £30
Вячэрняя сесія (19.00) £35
30 красавіка Серада Чвэрцьфіналы Ранішняя сесія (10.00) £30
Дзённая сесія (14.30) £30
Вячэрняя сесія (19.00) £35
1 мая Чацвер Паўфіналы Дзённая сесія (13.00) £40 £175 £65
Вячэрняя сесія (19.00) £40 £175 £65
2 мая Пятніца Паўфіналы Ранішняя сесія (10.00) £35 £60
Дзённая сесія (14.30) £40 £175 £65
Вячэрняя сесія (19.00) £40 £175 £65
3 мая Субота Паўфіналы Ранішняя сесія (10.00) £35 £60
Дзённая сесія (14.30) £40 £175 £65
Вячэрняя сесія (19.00) £40 £175 £65
4 мая Нядзеля Фінал Дзённая сесія (14.00) £55 £200 £80
Вячэрняя сесія (19.00) £55 £200 £80
5 мая Панядзелак Фінал Дзённая сесія (14.00) £55 £220 £80
Вячэрняя сесія (19.00) £70 £220 £95
  1. Пачатак сесіі ўказаны па мясцовым часе.

Лёсаванне

Лёсаванне чэмпіянату свету 2014 года праходзіла апоўдні 17 красавіка, на наступны дзень пасля заканчэння апошняга кваліфікацыйнага раунда, і ўпершыню ў гісторыі транслявалася ў прамым эфіры на афіцыйным канале World Snooker на YouTube. 16 першых сеяных ігракоў, якія патрапілі ў Крусібл без кваліфікацыі, былі размеркаваныя ў турнірнай сетцы па класічных правілах: у выпадку выхаду ў наступны раунд усіх ігракоў, якія маюць лепшы нумар пасеву, чым іхнія сапернікі, 1-ы сеяны трапляе ў другім раундзе на 16-га, 2-і — на 15-га, 3-ці — на 14-га і т.д., пасля чаго ў тым жа выпадку 1-ы нумар пасеву трапляе ў чвэрцьфінале на 8-га, 2-і — на 7-га, 3-ці — на 6-га і 4-ы — на 5-га, а ў паўфінале 1-ы сеяны трапляе на 4-га, а 2-гі — на 3-га. 16 снукерыстаў, якія прайшлі кваліфікацыю турніра, былі выпадковым чынам раскіданыя па свабодных месцах у сетцы чэмпіянату, і, такім чынам, былі сфармаваныя пары 1/16 фіналу сусветнага снукернага чэмпіянату[154][155].

Вынікі лёсавання

Ніжэй прадстаўлены вынікі лёсавання ў выглядзе пар першага раунда чэмпіянату свету. Таксама паказаныя лік асабістых сустрэч паміж ігракамі і лік асабістых сустрэч на рэйтынгавых турнірах[156].

Сеяны ігрок Лік асабістых сустрэч (РТ) Пераможца кваліфікацыі
Сцяг Англіі Роні О'Саліван (1) 2-0 (1-0)[157] Сцяг Фінляндыі Робін Хал (115)
Сцяг Англіі Джо Пэры (16) 3-1 (3-1)[158] Сцяг Шатландыі Джэймі Бёрнэт (43)
Сцяг Англіі Шон Мёрфі (9) 8-3 (5-1)[159] Сцяг Англіі Джэймі Коўп (49)
Сцяг Ганконга Марка Фу (8) 5-3 (1-2)[160] Сцяг Англіі Мартын Гоўлд (38)
Сцяг Англіі Бары Хокінс (5) 0-0 (0-0)[161] Сцяг Англіі Дэвід Гілберт (31)
Сцяг Англіі Рыкі Уолдэн (12) 0-0 (0-0)[162] Сцяг Англіі Кірэн Уілсан (89)
Сцяг Англіі Марк Дэвіс (13) 3-4 (2-3)[163] Сцяг Уэльса Дамінік Дэйл (24)
Сцяг Кітая Дзін Цзюньхуэй (4) 1-0 (0-0)[164] Сцяг Англіі Майкл Уослі (75)
Сцяг Англіі Марк Сэлбі (3) 1-0 (1-0)[165] Сцяг Уэльса Майкл Уайт (30)
Сцяг Англіі Алістэр Картэр (14) 0-0 (0-0)[166] Сцяг Кітая Сяа Гадун (26)
Сцяг Шатландыі Джон Хігінс (11) 12-7 (8-4)[167] Сцяг Шатландыі Алан Мак-Манус (34)
Сцяг Англіі Сцюарт Бінэм (6) 4-4 (2-3)[168] Сцяг Ірландыі Кен Доэрці (29)
Сцяг Англіі Джад Трамп (7) 3-3 (2-1)[169] Сцяг Англіі Том Форд (36)
Сцяг Шатландыі Стывен Магуайр (10) 13-1 (4-1)[170] Сцяг Уэльса Раян Дэй (21)
Сцяг Паўночнай Ірландыі Марк Ален (15) 1-1 (1-1)[171] Сцяг Англіі Майкл Холт (23)
Сцяг Аўстраліі Ніл Робертсан (2) 1-0 (1-0)[172] Сцяг Англіі Робі Уільямс (67)

Ход турніру

Гульні першага раунда

Сцяг Англіі Роні О'Саліван — Сцяг Фінляндыі Робін Хал

Чэмпіянат свету па снукеры 2014 года пачаўся 19 красавіка ў суботу ў 10 гадзін раніцы па шэфілдскаму часу. Па традыцыі чэмпіянату свету турнір адкрываў матч першага круга з удзелам папярэдняга пераможцы — Роні О'Саліван - Робін Хал. О'Саліван пяць разоў перамагаў на сусветным першынстве[103], у той час як яго сапернік толькі ў другі раз (пасля 2002 года) патрапіў у Крусібл[173]. Ігракі два разы перасякаліся паміж сабой і ў абодвух выпадках мацней быў брытанец, які перамог саперніка ў першым раундзе рэйтынгавага адкрытага чэмпіянату Тайланда ў далёкім 1997 годзе з лікам 5:2 і на шостым этапе еўрапейскага тура 2013/2014 — 4:3 (прайграючы па ходзе матча з лікам 1:3)[157]. Роні, які ўпершыню з 1994 года вылецеў з топ-32 сусветнага рэйтынгу[174], у сезоне 2013/2014 атрымаў перамогу на адкрытым чэмпіянаце Уэльса[175], а таксама на двух запарашальных турнірах, Мастэрс[176] і Champion of Champions[177], і на адным з этапаў серыі PTC[178]. Робін Хал, які перад чэмпіянатам займаў 122-гі радок у рэйтынгу[174], да кваліфікацыі, у якой ён аформіў чатыры выдатныя перамогі, у бягучым сезоне выйграў толькі адзін матч рэйтынгавага ўзроўню, перамогшы Лю Чуана ў кваліфікацыі да International Championship з лікам 6:2[179].

Першы фрэйм застаўся за пяціразовым чэмпіёнам свету, які зрабіў серыі ў 45 і 32 ачкі, дзякуючы памылцы саперніка, які саступіў пазіцыю, набраўшы 53 балы. Тотал-клірэнс з 124 балаў прынёс Роні другое ачко (відэа), а, зрабіўшы паўсоценную серыю ў 69 ачкоў у трэцім фрэйме, ён павёў у ліку 3:0. Адзіны прафесійны ігрок з Фінляндыі здолеў размачыць лік у чацвёртай партыі, аформіўшы соценны брэйк у 102 ачкі (відэа). Робін таксама меў добрыя шанцы выйграць пяты фрэйм, ведучы ў ліку 43:6, але яго сапернік скараціў адставанне і, зачысціўшы стол з апошняга зялёнага шара, павёў 4:1. Дзякуючы серыі ў 81 ачко Роні О'Саліван умацаваў сваё лідарства ў ліку — 5:1. У сёмым фрэйме Хал зрабіў брэйк у 60 ачкоў, які англічанін не здолеў адквітаць, саступіўшы другое ачко ў матчы — 2:5. З падыходамі ў 45 і 60 балаў у восьмым фрэйме О'Саліван вярнуў сабе перавагу ў 4 ачкі. У заключнай дзевятай партыі першай гульнявой сесіі матча англійскі снукерыст ішоў на максімальны брэйк, але сапсаваў пазіцыю пасля сёмага чырвонага. Нягледзячы на гэта, ён здолеў давесці фрэйм да перамогі з серыяй у 90 ачкоў і сысці на перапынак з больш чым упэўненым лідарствам — 7:2[180][181].

Матч працягнуўся ў вячэрняй сесіі таго ж дня. Дзякуючы некалькім паспяховым падыходам Хал павёў у дзесятым фрэйме 65:30, але дзеючы чэмпіён аформіў серыю ў 41 ачко, выйграў восьмае ачко і яшчэ бліжэй наблізіўшыся да перамогі. Адзінаццатую партыю фінскі снукерыст ужо не выпусціў, зрабіўшы серыю ў 52 ачкі, і скараціў адставанне да ліку 3:8. За ім таксама застаўся і дванаццаты фрэйм, у пачатку якога ён здолеў набраць 68 балаў за падыход. У трынаццатай партыі Роні О'Саліван павёў у ліку 68:15 і Робіну неабходныя былі тры снукера для магчымасці перамогі ў фрэйме. Яму ўдалося паставіць два і зарабіць 8 штрафных ачкоў, але англічанін забіў апошні чырвоны шар, пасля чаго зачысціў стол і выйграў фрэйм, усталяваўшы на табло лік 9:4. Пасля невялікага перапынку О'Саліван не дазволiў Робіну Халу завязаць барацьбу, зрабіўшы серыі ў 41 і 54 ачкі ў чатырнаццатай партыі. Такім чынам, Роні атрымаў адзінаццатую перамогу запар на арэне тэатра Крусібл пасля перамог на чэмпіянатах свету 2012[111] і 2013[112] гадоў[182][183][184][185][14].

19 красавіка. Рэферы: Брэндан Мур[3]
Роні О'Саліван (1)
Сцяг Англіі Англія
10-4 Робін Хал (115)
Сцяг Фінляндыі Фінляндыя
Першая сесія: 77-53 (53 Хал), 124-0 (124), 84-25 (69), 16-102 (102), 54-52, 81-0 (81), 1-68 (60), 121-1 (60), 90-0 (90)
Другая сесія: 71-65, 16-116 (52), 5-92 (68), 103-29, 107-0 (54)[хт 1]
Соценныя серыі: О'Саліван: 124; Хал: 102

Сцяг Англіі Сцюарт Бінэм — Сцяг Ірландыі Кен Доэрці

Паралельна з матчам Роні О'Салівана і Робіна Хала за суседнім сталом падчас ранішняй сесіі першага гульнявога дня пачалі матч пяты сеяны Сцюарт Бінэм, леташні чвэрцьфіналіст[112], і Кен Доэрці, самы ўзроставы ігрок чэмпіянату. У 2013 годзе Бінэм упершыню выйшаў у чвэрцьфінал чэмпіянату свету, дзе быў разгромлены Роні О'Саліванам з лікам 4:13[112], а Доэрці, пераможца чэмпіянату свету 1997 года[125] і фіналіст розыгрышаў 1998[119] і 2003[186] гадоў, не выйграваў у Крусібле з 2006 года[105]. Да гэтага снукерысты выйгралі адзін у аднаго па чатыры матчы, прычым англічанін пакінуў за сабой чатыры апошнія паядынкі. Кен перамог саперніка ў першым раундзе чэмпіянату свету 2002, які стаў іх першай сустрэчай, з лікам 10:8, пасля чаго яшчэ двойчы перайграваў Сцюарта на рэйтынгавых турнірах: на Айрыш Мастэрс 2004 (5:1) і на кубку Мальты 2006 (5:4). Бінэм быў мацней за апанента ў дзвюх апошніх рэйтынгавых сустрэчах: на Усі Класік 2012 (5:4) і ў чвэрцьфінале адкрытага чэмпіянату Уэльса 2013 (5:3)[168]. Снукерыст з Англіі, які займаў шостае месца ў рэйтынгу перад чэмпіянатам[174], дайшоў да паўфіналу чэмпіянату Вялікабрытаніі 2013, дзе з лікам 8:9 прайграў аўстралійцу Нілу Робертсану[187], а таксама быў у фіналах запрашальных турніраў Champion of Champions[177] і Shoot-Out[188]. Апроч таго, ён атрымаў перамогу на апошнім этапе азіяцкага тура, дзе ў фінале перамог Ляна Вэньбо з лікам 4:1[189]. Кен Доэрці, які займаў 28-ы радок у сусветным рэйтынгу перад чэмпіянатам[174], не праходзіў далей за 1/16 фіналу на рэйтынгавых турнірах і далей за 1/8 фіналу на міні-рэйтынгавых турнірах у сезоне 2013/2014[190].

Бінэм упэўнена пачаў паядынак, выйграўшы стартавы фрэйм з лікам 74:40. Англічанін зрабіў серыю ў 85 балаў у наступнай партыі і падвоіў сваю перавагу. У трэцім фрэйме Доэрці аформіў брэйк у 49 ачкоў, але Сцюарт здолеў выйсці наперад, 50:49, пры апошнім чорным шары, пакінутым на стале, і павялічыць лік да 3:0, забіўшы яго. У чацвёртай партыі чэмпіён свету 1997 года зрабіў брэйк у 66 балаў і выйграў першае ачко — 1:3. У пятым фрэйме Кен аформіў дзейсныя падыходы з 39 і 34 ачкамі, пасля чаго здолеў давесці партыю да перамогі, забіўшы апошні сіні шар. Бінэм аднавіў сваю перавагу ў два фрэйма, скончыўшы шосты брэйкам у 44 балы. Зрабіўшы вышэйшую серыю ў матчы, 91 ачко, ірландзец зноў скараціў адставанне — 3:4. Пры ліку 52:41 у восьмай партыі Доэрці выпусціў некалькі шанцаў забіць апошні руды шар і даў магчымасць саперніку здзейсніць выдатны ўдар з выхадам на сіні, пасля чаго Сцюарт Бінэм зачысціў стол і выйграў пятае ачко. Аднак 44-гадовы Кен выйграў заключны фрэйм першай сесіі на каляровых шарах і, зрабіўшы лік 4:5, пакінуў сабе нядрэнныя шанцы для працягу барацьбы з шостым нумарам сусветнага рэйтынгу[180][191].

Матч працягнуўся 20 красавіка падчас ранішняй сесіі паралельна з паядынкам паміж Джо Пэры і Джэймі Бёрнэтам. У стартавым фрэйме другой частцы гульні Сцюарт вёў 49:38 пры каляровых шарах на стале. Ён забіў жоўты шар, пачаўшы тактычную барацьбу за зялёны. Ірландзец здолеў паставіць добры снукер і выйграць 12 штрафных ачкоў, пасля чаго забіў шары з зялёнага па ружовы і зраўняў лік у матчы — 5:5. Зрабіўшы брэйк у 55 балаў, Доэрці ўпершыню выйшаў наперад у матчы. Ён падвоіў сваю перавагу ў паядынку, выйграўшы і наступную партыю з серыямі ў 60 і 42 ачкі. Бінэм знаходзіўся ў псіхалагічна цяжкай сітуацыі і не мог навязаць барацьбу саперніку, які дамінаваў і ў 13-м фрэйме, выйграўшы чацвёртае ачко пасля перапынку і пятае запар ачко ў матчы. Кен не расслабіўся і пасля невялікага перапынку і брэйкам у 57 балаў павялічыў лік да 9:5 на яго карысць. Выйграўшы сёмую партыю запар у паядынку з брэйкам ў 60 ачкоў і, такім чынам, усе шэсць партый пасля перапынку, Кен Доэрці давёў гульню да перамогі з лікам 10:5 і выйшаў у 1/8 фіналу на пераможцу матча паміж шатландцамі Джонам Хігінсам і Аланам Мак-Манусам. Гэты поспех 44-гадовага ірландца стаў яго першай перамогай на арэне Крусібла з 2006 года, калі ён дайшоў да чвэрцьфінальнай стадыі[105][192][193][194][195][14].

19—20 красавіка. Рэферы: Ян Вярхаас[3]
Сцюарт Бінэм (6)
Сцяг Англіі Англія
5-10 Кен Доэрці (29)
Сцяг Ірландыі Ірландыя
Першая сесія: 74-40, 91-0 (85), 57-49, 51-74 (66), 53-78, 56-25, 16-91 (91), 63-52, 37-70
Другая сесія: 51-68, 11-79 (55), 28-106 (60), 20-67, 0-83 (57), 30-73 (60)

Сцяг Англіі Алістэр Картэр — Сцяг Кітая Сяа Гадун

Паралельна з другой часткай матча паміж О'Саліванам і Халам вячэрняя сесія першага гульнявога дня, 19 красавіка, уключала ў сябе першую частку паядынку паміж Алістэрам Картэрам, двухразовым фіналістам чэмпіянату[196], і кітайцам Сяа Гадунам, дэбютантам сусветнага першынства[197], які займаў 24-е месца ў рэйтынгу[174]. Картэр і Сяа да гэтага ніводнага раза не сустракаліся на прафесіянальных турнірах[166]. Алістэр Картэр, які падняўся на 11-ы радок у рэйтынгу перад чэмпіянатам свету[174], дайшоў да паўфіналу на адкрытым чэмпіянаце Кітая, дзе саступіў Нілу Робертсану з лікам 2:6[143], а таксама два разы гуляў у 1/8 фіналу рэйтынгавых спаборніцтваў у сезоне 2013/2014[198]. У сваю чаргу кітайскі снукерыст, які пачаў сезон за межамі топ-32[199], дайшоў да фіналу Шанхай Мастэрс, дзе прайграў суайчынніку Дзіну Цзюньхуэю з лікам 6:10[139], а пазней да чвэрцьфіналу German Masters, дзе яго спыніў Раян Дэй з лікам 5:2[142].

Картэр пакінуў за сабой старт паядынку з серыямі ў 39 і 45 ачкоў у першай партыі. Сяа зраўняў лік, зрабіўшы ў другім фрэйме брэйк у 62 балы. Сустрэчная паўсоценная серыя англічаніна ў 52 ачкі зноў вывела яго наперад — 2:1. Чацвёртая партыя таксама засталася за Алістэрам, які падвоіў сваю перавагу да перапынку. Пасля перапынку Картэр выйграў трэці запар фрэйм з серыяй ў 56 ачкоў, усталяваўшы лік 4:1. Гадун скараціў сваё адставанне пасля перамогі ў шостай партыі, дзе ён аформіў брэйк у 59 ачкоў пасля падыходу саперніка, які набраў 20 балаў. Брэйк у 73 ачкі дапамог фіналісту Шанхай Мастэрс 2013 скараціць адставанне да мінімальнага — 3:4. Пасля памылкі Картэра на апошнім чорным шары пры ліку 56:61, Сяа, які зрабіў серыю ў 52 ачкі ў восьмым фрэйме, зраўняў лік у паядынку. Працяглая пазіцыйная барацьба ў дзевятай партыі прынесла перамогу англійскаму снукерысту, які скончыў першую сесію матча кароткімі падыходамі ў 14 і 19 балаў[182].

Картэр і Сяа працягвалі свой паядынак падчас дзённай сесіі другога гульнявога дня, 20 красавіка, паралельна з пачаткам матча паміж Дзінам Цзюньхуэем і Майклам Уослі, якія гулялі за суседнім сталом. Кітаец выйграў стартавую партыю з серыяй у 54 ачкі і дамінаваў у адзінаццатым фрэйме, выйграўшы які, ён выйшаў наперад у ліку 6:5. Аформіўшы брэйк у 81 ачкі англічанін зраўняў лік, а некалькі ўдалых падыходаў у трынаццатай партыі дазволілі яму зрабіць лік 7:6 на сваю карысць. Сяа Гадун аднавіў роўнасць у матчы з серыяй у 70 балаў, але Алістэр зноў здолеў выйсці наперад з чарговым паўсоценным брэйкам — 55 ачкоў. Картэр быў блізкі да адрыву ў дзве партыі, зрабіўшы добрую серыю ў 59 ачкоў, але яго сапернік адказаў пераможным кліренсам у 69 балаў і выдрапаў фрэйм, зраўняўшы лік. Англійскі снукерыст не выпускаў ініцыятывы, выйграўшы семнаццатую партыю з серыяй у 80 ачкоў, і максімальна наблізіўся да перамогі пры ліку 9:8. Ён працягваў дамінаваць і ў наступным фрэйме, не дазволіўшы Гадуну набраць ні аднаго ачка, і выйграў матч з лікам 10:8, выйшаўшы ў другі раўнд на пераможцу матча паміж Маркам Сэлбі і Майклам Уайтам[200][193][201][14].

19—20 красавіка. Рэферы: Эйрыян Уільямс[3]
Алістэр Картэр (14)
Сцяг Англіі Англія
10-8 Сяа Гадун (26)
Сцяг Кітая Кітай
Першая сесія: 92-6, 0-66 (62), 66-0 (52), 66-27, 77-16 (56), 20-64 (59), 3-73 (73), 56-68 (52 Сяа), 71-43
Другая сесія: 35-79 (54), 2-65, 82-0 (81), 72-32, 16-71 (70), 73-11 (55), 59-69 (59 Картэр, 69), 80-0 (80), 79-0

Сцяг Шатландыі Стывен Магуайр — Сцяг Уэльса Раян Дэй

Шатландзец Стывен Магуайр, які двойчы выходзіў у паўфінальную стадыю чэмпіянатаў свету[202], і валіец Раян Дэй, дваццаты нумар сусветнага рэйтынгу[174], выйшлі да стала ў дзённай сесіі першага гульнявога дня. Магуайр выходзіў у 1/2 фіналу сусветных першынстваў у 2007 годзе, калі прайграў будучаму пераможцу Джону Хігінсу з лікам 15:17[120], і ў 2012 годзе, калі не справіўся з Алістэрам Картэрам, прайграўшы яму з лікам 12:17[111]. 34-гадовы Раян Дэй тры разы даходзіў да чвэрцьфінальнай стадыі, але прайграваў Стывену Хендры ў 2008 годзе (7:13)[110], Марку Алену ў 2009 годзе (11:13)[121] і Мэцью Стывенсу ў 2012 годзе (5:13)[111]. З 14-ці сустрэч паміж ігракамі Стывен атрымаў 13 перамог запар, прайграўшы толькі ў самым першым матчы на адкрытым чэмпіянаце Брытаніі 2000 года з лікам 0:5. Пасля гэтага шатландзец быў мацнейшы за саперніка ў кваліфікацыі да чэмпіянату свету 2005 года (10:5), у паўфінале адкрытага чэмпіянату Кітая па снукеры 2008 (6:5), у чвэрцьфінале Шанхай Мастэрс 2008 (5:4), у чвэрцьфінале Мастэрс 2010 (6:1), а таксама ў 1/16 German Masters 2012 (5:1). Да Крусібла ў 2014 годзе Магуайр выйграў у Дэя чатыры матчы, тры з якіх на турніры Championship League (усе з лікам 3:2) і адзін падчас апошняга этапу еўрапейскага тура PTC (4:0)[170]. Шатландскі ігрок, які пачаў сезон на пятай пазіцыі ў рэйтынгу[199] і займаў толькі 13-ы радок перад чэмпіянатам свету[174], дайшоў да паўфіналу адкрытага чэмпіянату Індыі 2013, дзе саступіў Адыт'е Мехце з лікам 3:4[140], і да чвэрцьфіналу чэмпіянату Вялікабрытаніі 2013, дзе прайграў Нілу Робертсану з лікам 2:6[187]. Раян Дэй пачаў сезон у канцы топ-32[199], але сумеў заняць 20-е месца ў рэйтынгу перад чэмпіянатам свету[174], дайшоўшы да паўфіналу German Masters 2014, дзе саступіў Дзіну Цзюньхуэю з лікам 5:6[142], і да чвэрцьфіналу International Championship 2013, дзе Джо Пэры быў мацней за яго з лікам 6:1[141].

Дзякуючы серыі ў 71 бал Стывен адкрыў лік у матчы. У адказ Дэй зрабіў буйную серыю ў 130 ачкоў (відэа) і аднавіў статус-кво — 1:1. Магуайр аформіў яшчэ адзін паўсоценны брэйк, 75 балаў, і зноў выйшаў наперад, але валійскі снукерыст больш упэўнена гуляў у чацвёртым фрэйме і зраўняў лік, выйграўшы яго 57:21. Пасля перапынку Раян упершыню выйшаў наперад у матчы, зрабіўшы серыю ў 65 ачкоў. Пасля пазіцыйнай барацьбы ў пачатку шостай партыі, у выніку якой Стывен выйграў 11 ачкоў за кошт памылак саперніка, Дэй забіў дальні чырвоны, які дазволіў яму правесці серыю ў 61 бал і выйсці наперад у ліку — 4:2. У сёмым фрэйме ігракі абмяняліся выніковымі падыходамі, пасля чаго Магуайр вёў у ліку 56:46, але Раян Дэй здолеў пакінуць за сабой чарговае ачко, зачысціўшы стол з апошняга зялёнага шара. Валіец зрабіў серыю ў 47 ачкоў у наступнай партыі, а выпадковы чырвоны шар прынёс яму перамогу ў пятым фрэйме запар — 6:2. У апошнім фрэйме першай сесіі матча шатландскі ігрок здолеў выратаваць свае шанцы, выйграўшы ачко дзякуючы падыходам у 33 і 38 балаў і скараціўшы адставанне да трох партый — 3:6[203][204].

Матч працягнуўся падчас вячэрняй сесіі другога гульнявога дня адначасова з паядынкам паміж англічанамі Шонам Мёрфі і Джэймі Коўпам. Магуайр выйграў дзесяты фрэйм з падыходамі ў 32 і 39 ачкоў, пасля чаго Раян быў мацней у адзінаццатым і аднавіў сваё лідарства ў тры партыі. Валіец таксама выйграў наступны фрэйм дзякуючы серыі ў 69 ачкоў і яшчэ бліжэй падабраўся да перамогі, зрабіўшы лік 8:4. З брэйкам у 56 балаў і пераможным падыходам з 15 ачкоў шатландскі снукерыст скараціў адставанне, а ў чатырнаццатай партыі аформіў тотал-клірэнс, набраўшы 134 ачкі (відэа). З найвышэйшай серыяй у 60 балаў Раян Дэй выйграў яшчэ адзін фрэйм, і лік стаў 9:6 на яго карысць. Нягледзячы на адставанне ў шаснаццатай партыі, Стывен зрабіў яшчэ адну нядрэнную серыю ў 58 балаў і давёў фрэйм да перамогі. Наступныя брэйкі Магуайра, 74 і 91 ачко, не дазволілі яго саперніку набраць ні аднаго бала ў двух наступных фрэймах і зраўнялі лік у матчы, 9:9, вывеўшы паядынак у вырашальны фрэйм. У дзевятнаццатай партыі шатландзец атрымаў шанец на серыю, але дапусціў памылку, спыніўшыся на 18-ці ачках. Дэй здзейсніў выдатны пераможны брэйк у 92 балы і выйшаў у другі круг чэмпіянату свету на пераможцу сустрэчы паміж Джадам Трампам і Томам Фордам. Такім чынам, валійскі ігрок упершыню з 2000 года, калі адбыўся іх першы матч у кваліфікацыі да адкрытага чэмпіянату Брытаніі, перайграў свайго шатландскага саперніка[170]. Стывен Магуайр, у сваю чаргу, у другі раз запар вылецеў у першым раундзе сусветнага першынства, прайграўшы ў 2013 годзе тайцу Дэчавату Пумджаенгу[112][205][206][207][208][14].

19—20 красавіка. Рэферы: Мікаэла Таб[3]
Стывен Магуайр (10)
Сцяг Шатландыі Шатландыя
9-10 Раян Дэй (21)
Сцяг Уэльса Уэльс
Першая сесія: 76-32 (71), 0-134 (130), 100-36 (75), 21-57, 3-75 (65), 12-68 (61), 64-71, 15-66, 71-6
Другая сесія: 75-64, 28-58, 15-79 (69), 71-52 (56), 134-0 (134), 0-91 (60), 68-35 (58), 74-0 (74), 91-0 (91), 18-108 (92)
Соценныя серыі: Магуайр: 134; Дэй: 130

Сцяг Англіі Шон Мёрфі — Сцяг Англіі Джэймі Коўп

Чэмпіён свету па снукеры 2005 года англічанін Шон Мёрфі і яго суайчыннік Джэймі Коўп, які трапіў у Крусібл упершыню за тры гады[209], пачалі свой матч 1/16 фіналу падчас дзённай сесіі першага гульнявога дня. Мёрфі стаў чэмпіянам свету ў 2005 годзе, перамогшы Мэцью Стывенса ў фінальным паядынку з лікам 18:16[124], а Джэймі Коўп, у сваю чаргу, выйграў у Крусібле толькі два матчы: у 2009 годзе ён перайграў Джо Пэры ў першым крузе (10:6), а ў 1/8 фіналу саступіў будучаму пераможцу Джону Хігінсу ў вырашальнай партыі (12:13)[121]; у розыгрышы 2011 года ён адолеў Эндру Пэджэта ў 1/16 фіналу з лікам 10:7, пасля чаго пацярпеў разгром ад Марка Уільямса з лікам 4:13[122]. Да гэтага Шон перамагаў праціўніка восем разоў, у тым ліку пяць — на рэйтынгавых турнірах, у той час, як на рахунку Коўпа былі толькі тры выйгрышы над сапернікам, з якіх толькі адзін на рэйтынгавым турніры. Снукерысты сустракаліся падчас кваліфікацыі да чэмпіянату свету 2003 года, дзе Мёрфі атрымаў упэўненую перамогу з лікам 10:4[159]. Шон Мёрфі, які падняўся на 5-ы радок сусветнага рэйтынгу перад чэмпіянатам свету[174], няўдала пачаў сезон, тры разы дайшоўшы толькі да 1/8 фіналаў рэйтынгавых турніраў у другой палове 2013 года[210], але ў 2014 годзе ён дайшоў да паўфіналу Мастэрс, дзе прайграў Марку Сэлбі з лікам 1:6[176], зрабіў два максімальных брэйка (да гэтага на яго рахунку быў толькі адзін максімум, які ён аформіў у 2001 годзе)[211], а таксама выйграў восьмы этап еўрапейскага тура ў Гдыні[212] і свой пяты рэйтынгавы тытул на World Open 2014, дзе ў апошнім матчы быў мацней за Марка Сэлбі з лікам 10:6[213]. Джэймі Коўп, які яшчэ ў сезоне 2011/2012 уваходзіў у топ-16[214], а перад сусветным чэмпіянатам займаў 53-ю пазіцыю ў сусветным рэйтынгу[174], толькі адзін раз у сезоне 2013/2014 дайшоў да 1/8 фіналу рэйтынгавага турніру[215]: на адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі за крок да чвэрцьфіналу ён саступіў Нілу Робертсану з лікам 3:5[87].

Коўп адкрыў лік, зрабіўшы серыю ў 75 ачкоў у стартавым фрэйме, а Шон у сваю чаргу адказаў соценным брэйкам у 112 балаў і зраўняў лік. Доўгая трэцяя партыя завяршылася пераможным падыходам Джэймі, які набраў 40 ачкоў. Пры ліку 1:2 Мёрфі выйграў тры фрэйма запар з паўсоценнымі серыямі, 70, 87 і 70 балаў, і выйшаў наперад на два ачкі. З вышэйшым падыходам у 36 ачкоў Джэймі Коўп выйграў сёмую партыю, а таксама восьмую, у якой ён, скарыстаўшыся памылкай саперніка на апошнім зялёным шары, зрабіў клірэнс. У дзевятым заключным фрэйме першай сесіі Коўп аформіў серыю ў 58 ачкоў, якая дапамагла яму сысці на перапынак лідарам — 5:4[203][204].

Матч паміж ігракамі працягваўся ў вячэрняй сесіі другога гульнявога дня, 20 красавіка, адначасова з захапляльным працягам сустрэчы Стывена Магуайра і Раяна Дэя. У стартавым фрэйме сесіі Джэймі Коўп ішоў на максімальны брэйк, але, забіўшы 8 чырвоных і 8 чорных шароў, дапусціў памылку, якой скарыстаўся Мёрфі і зачысціў стол серыяй у 75 ачкоў. Пры ліку 38:48 у адзінаццатай партыі Шон дапусціў памылку на апошнім жоўтым шары і дазволіў Джэймі зноў выйсці наперад з лікам 6:5. Коўп дамінаваў і ў наступнай партыі, падвоіўшы сваю перавагу, але Мёрфі не губляў канцэнтрацыі і здолеў зраўняць лік з серыямі 68 і 52 у двух наступных фрэймах — 7:7. Джэймі здолеў аднавіць сваё лідарства, але пяты нумар сусветнага рэйтынгу зноў зраўняў лік з падыходамі ў 29 і 33 балы, пасля чаго здолеў выйсці наперад з лікам 9:8 з вышэйшай брэйкам у 58 балаў. У васемнаццатым фрэйме Коўп зрабіў серыю ў 49 балаў, а неўзабаве і Мёрфі атрымаў шанец правесці пераможны брэйк, аднак, памыліўся на апошнім чырвоным шары пры гульні з рэстам і аддаў партыю саперніку, які зраўняў лік, 9:9. У вырашальным фрэйме абодва ігракі мелі магчымасці павесці серыю, але з-за моцнага напружання і высокага кошту памылак гулялі асцярожна і давялі гульню да пазіцыйнай барацьбы пры двух апошніх чырвоных шарах. Шон паставіў добры снукер за чорны шар, дрэнна выйшаўшы з якога, Джэймі Коўп дазволіў яму правесці пераможны клірэнс у 29 ачкоў і давесці да перамогі гэты матч-трылер[205][206][208][14].

19—20 красавіка. Рэферы: Аліўе Мартэль[3]
Шон Мёрфі (9)
Сцяг Англіі Англія
10-9 Джэймі Коўп (49)
Сцяг Англіі Англія
Першая сесія: 5-88 (75), 112-24 (112), 33-80, 75-0 (70), 88-2 (87), 82-1 (70), 7-74, 54-65, 28-72 (58)
Другая сесія: 75-64 (64 Коўп, 75), 43-63, 25-64, 68-28 (68), 75-4 (52), 30-71, 74-1, 81-38 (58), 34-88, 65-49
Соценныя серыі: Мёрфі: 112

Сцяг Англіі Джо Пэры — Сцяг Шатландыі Джэймі Бёрнэт

Адным з матчаў ранішняй сесіі другога гульнявога дня на чэмпіянаце свету стала сустрэча паміж шаснаццатым сеяным Джо Пэры, паўфіналістам розыгрышу 2008 года[110], і шатланцам Джэймі Бёрнэтам, які да гэтага не выйграў ні аднаго матча ў Крусібле[91]. Да гэтага снукерысты чатыры разы гулялі паміж сабой, заўсёды на рэйтынгавых турнірах, і ў трох выпадках перамогу святкаваў Пэры. Бёрнэт быў мацней саперніка толькі ў іх першай сустрэчы на адкрытым чэмпіянаце Уэльса 1998 года, дзе ў 1/16 фіналу ён перамог Джо з лікам 5:3. У двух наступных паядынках, у 1/24 фіналу Гран-пры 2000 і на той жа стадыі чэмпіянату Вялікабрытаніі 2001 года, Джо Пэры ўпэўнена перамагаў апанента — 5:1 і 7:3 адпаведна. Апошні раз яны перасякліся паміж сабой у апошнім кваліфікацыйным раундзе чэмпіянату свету 2012 года, дзе Пэры выйграў з лікам 10:8, атрымаўшы пуцёўку ў Крусібл[158]. У сезоне 2013/2014 Джо, які толькі аднойчы даходзіў да фіналу рэйтынгавага турніру ў 2001 годзе[216], здолеў вярнуцца ў топ-16 сусветнага рэйтынгу[174], два разы дайшоўшы да паўфіналаў рэйтынгавых спаборніцтваў — International Championship, дзе ён саступіў Марка Фу з лікам 8:9[141], і адкрытага чэмпіянату Кітая, дзе за крок да вырашальнага паядынку яго спыніў Дзін Цзюньхуэй з лікам 6:4[143], чатыры разы дайшоўшы да чвэрцьфіналаў найбуйнейшых турніраў[217] і атрымаўшы перамогу на першым этапе азіяцкага тура, дзе ў фінале ён перамог Марка Сэлбі з лікам 4:1[218]. У сваю чаргу Джэймі Бёрнэт, які займаў 45-е месца ў рэйтынгу перад сусветным чэмпіянатам[174], толькі аднойчы ў сезоне дайшоў да 1/8 фіналу спаборніцтва рэйтынгавага ўзроўню — на German Masters 2014[142].

Аднак 45-ы нумар сусветнага рэйтынгу ярчэй пачаў паядынак з серыяй у 84 ачкі і адкрыў лік. Пэры ўстанавіў лік 1:1 на табло дзякуючы пераможнаму падыходу ў 49 балаў. У трэцяй партыі англічанін аформіў брэйк у 59 ачкоў, зрабіўшы лік 68:37, але Бёрнэт атрымаў добрыя шанцы выйграць ачко, выйшаўшы пераможцам у тактычнай барацьбе за апошні зялёны шар. Нягледзячы на няцяжкую пазіцыю, шатландскі снукерыст не здолеў выйсці на апошні чорны шар і вымушаны быў адыгрывацца пры ліку 66:68. Пры спробе адыгрышу Джо выпадкова забіў апошні шар у сярэднюю лузу ад борта і выйшаў наперад з лікам 2:1. У чацвёртым фрэйме Пэры зноў ажыццявіў нядрэнны брэйку 40 ачкоў, але з-за памылак дазволіў саперніку выйсці наперад. Англійскі ігрок дапусціў чарговую памылку, перарэзаўшы апошні руды шар, і даў магчымасць Джэймі забіць шары з рудога па ружовы і зраўняць лік да перапынку — 2:2. Джо Пэры дамінаваў у пятай партыі і здолеў выйсці наперад з лепшым падыходам у 36 балаў. 38-гадовы шатландзец выйграў наступныя два фрэймы з брэйкамі ў 76 і 61 ачко, і, такім чынам, перахапіў ініцыятыву ў матчы, павёўшы ў ліку 4:3. Восьмая партыя таксама адышла Бёрнэту, які аформіў пераможную серыю ў 32 ачкі. А набраўшы 94 балы за падыход у дзевятым фрэйме Джэймі выйграў чацвёртае ачко запар і давёў сваю перавагу да ліку 6:3 пасля першай сесіі матча[192].

На наступны дзень, таксама падчас ранішняй сесіі, матч працягнуўся адначасова з пачаткам паядынку Марка Сэлбі і Майкла Уайта. У стартавым дзесятым па ліку фрэйме Бёрнэт атрымаў шанец на вядзенне серыі, але набраў толькі 27 ачкоў. Пэры скарыстаўся памылкай саперніка і з брэйкам у 87 балаў скараціў адставанне да двух партый. У адзінаццатым фрэйме Джо зрабіў дзве паўсоценныя серыі, 55 і 70 ачкоў, і лік стаў 5:6. Пры адставанні ў ліку 21:52 у дванаццатай партыі шатландзец павёў брэйк і меў магчымасць выдрапаць ачко, але памыліўся пры гульні апошняга сіняга шара, забіўшы які, Пэры зраўняў лік у матчы. Саступаючы ў трынаццатым фрэйме 14:40, англійскі снукерыст добра правёў канцоўку і выйграў партыю на каляровых шарах. Пасля перапынку Джо Пэры працягваў утрымліваць ініцыятыву і павялічыў сваю перавагу, 8:6, з вышэйшай серыяй у 51 бал. З двума добрымі падыходамі ў 40 і 38 ачкоў, англічанін выйграў шостую з шасці партыю ў другой сесіі, і лік у матчы стаў 9:6 на яго карысць. Джэймі Бёрнэт спрабаваў вярнуцца ў барацьбу і зрабіў першы сэнчуры ў паядынку, 111 ачкоў (відэа), у шаснаццатым фрэйме, але Пэры адказаў серыяй у 81 ачкі і давёў сустрэчу да пераможнага канца з лікам 10:7. Такім чынам, 39-гадовы Джо Пэры выйшаў у 1/8 фіналу турніра на Роні О'Салівана, які перамог у першым раундзе Робіна Хала з лікам 10:4[219][220][221][14].

20—21 красавіка. Рэферы: Пол Кольер[3]
Джо Пэры (16)
Сцяг Англіі Англія
10-7 Джэймі Бёрнэт (43)
Сцяг Шатландыі Шатландыя
Першая сесія: 0-84 (84), 76-2, 75-66 (59 Пэры), 49-71, 67-13, 23-89 (76), 12-75 (61), 36-71, 0-94 (94)
Другая сесія: 101-27 (87), 125-1 (55, 70), 63-38, 54-40, 70-33 (51), 78-28, 1-118 (111), 89-2 (81)
Соценныя серыі: Бёрнэт: 111

Сцяг Англіі Марк Сэлбі — Сцяг Уэльса Майкл Уайт

Паралельна з заканчэннем матча Джо Пэры і Джэймі Бёрнэта ў ранішняй сесіі трэцяга гульнявога дня да суседняга стала выйшлі трэці сеяны турніру Марк Сэлбі, фіналіст сусветнага першынства 2007 года[120], і Майкл Уайт з Уэльса, які ўпершыню трапіў у Крусібл у 2013 годзе і здолеў дайсці да чвэрцьфінальнай стадыі[222]. Да гэтага ігракі сустракаліся толькі аднойчы: на чэмпіянаце Вялікабрытаніі 2012 перамогу святкаваў Сэлбі з лікам 6:3[165]. Англічанін пачынаў сезон на першым месцы ў сусветным рэйтынгу[199], але амаль увесь год правёў на другой пазіцыі, упаўшы на трэцяе месца пасля перадапошняга рэйтынгавага турніру сезона — адкрытага чэмпіянату Кітая[174]. Ён даходзіў да фіналаў двух папярэдніх турніраў трайной каронычэмпіянату Вялікабрытаніі, дзе саступіў Нілу Робертсану з лікам 7:10[187], і Мастэрс, дзе пацярпеў сакрушальнае паражэнне ад Роні О'Салівана з лікам 4:10[176]. Апроч таго, ён быў у фінале World Open, дзе прайграў Шону Мёрфі з лікам 6:10[213], і ў паўфінале адкрытага чэмпіянату Аўстраліі, дзе яго перайграў Ніл Робертсан з лікам 6:3[87]. Ён таксама стаў пераможцам сёмага этапу еўрапейскага тура, перайграўшы ў фінале О'Салівана з лікам 4:3[223]. Майкл Уайт, які ўпершыню ў кар'еры ўвайшоў у топ-32 сусветнага рэйтынгу ў бягучым сезоне[224], паўтарыў сваё лепшае рэйтынгавае дасягненне, дайшоўшы да 1/4 фіналу на адкрытым чэмпіянаце Індыі, дзе з лікам 3:4 прайграў Стывену Магуайру[140].

Сэлбі хутка выйшаў наперад з двума паўсоценнымі серыямі ў стартавых фрэймах — 88 і 57 ачкоў. Майкл атрымаў нядрэнную магчымасць павесці серыю ў трэцяй партыі, але здолеў давесці брэйк толькі да 24 балаў, пасля чаго англічанін выйграў трэцяе ачко з вышэйшай серыяй у 43 і павёў у ліку 3:0. 22-гадовы валійскі снукерыст дамінаваў у абарончай гульні ў наступным фрэйме і ўзяў першае ачко, але Марк давёў лік да 5:1 дзякуючы яшчэ двум брэйкам за 50 ачкоў — 78 і 63. Уайт выйграў сёмы фрэйм з добрымі падыходамі ў 41 і 31 ачко, пасля чаго дамінаваў у восьмай партыі, выйграўшы яе з вышэйшай серыяй у 30 балаў. У заключным фрэйме першай сесіі ігракі доўга вялі пазіцыйную барацьбу, выйграўшы 30 штрафных ачкоў на дваіх, але Майкл Уайт першым здолеў павесці брэйк і выйграў трэцяе ачко запар з падыходамі ў 28, 29 і 20 балаў[219].

Увечары таго ж дня ігракі выйшлі да стала для працягу матча. Ведучы ў ліку 5:4, Марк Сэлбі выйграў яшчэ тры фрэйма ўсяго за 45 хвілін з серыямі 74 ачкі ў дзесятай партыі, 68 — у адзінаццатай партыі і з брэйкамі ў 51 і 42 балы ў дванаццатым фрэйме. У наступнай партыі Уайт зрабіў брэйк у 42 ачкі, пасля чаго давёў фрэйм да перамогі на каляровых шарах. Ён таксама выйшаў пераможцам з пазіцыйнай барацьбы ў чатырнаццатай партыі, што дазволіла яму скараціць адставанне да двух ачкоў. З падыходамі ў 20 і 34 ачкі валіец выйграў трэці фрэйм запар, а з дапамогай клірэнса ў 62 бала ён зраўняў лік у паядынку — 8:8. Сэлбі выйграў семнаццатую партыю з вышэйшай серыяй у 44 ачкі, нягледзячы на дурную памылку, калі ён гуляў свабодны шар, забыўшыся назваць яго. Майкл зраўняў лік, выйграўшы наступны фрэйм з падыходамі ў 40 і 34 ачкі, і давёў паядынак да вырашальнай дзевятнаццатай партыі. Да гэтага трэці нумар рэйтынгу тройчы спатыкаўся ў стартавых матчах у Крусібле, але на гэты раз ён гуляў у вырашальным фрэйме больш упэўнена, чым Уайт, выйграўшы яго з паўсоценным брэйкам — 57 ачкоў. Такім чынам, Марк Сэлбі выйшаў у 1/8 фіналу чэмпіянату свету на свайго суайчынніка Алістэра Картэра, двухразовага фіналіста спаборніцтва[225][226][227][228][14].

21 красавіка. Рэферы: Леа Скальян[3]
Марк Сэлбі (3)
Сцяг Англіі Англія
10-9 Майкл Уайт (30)
Сцяг Уэльса Уэльс
Першая сесія: 95-7 (88), 66-25 (57), 69-33, 33-84, 94-13 (78), 88-1 (63), 36-94, 13-68, 26-92
Другая сесія: 111-10 (74), 85-0 (68), 93-1 (51), 50-72, 40-71, 46-61, 5-68 (62), 71-38, 37-80, 95-4 (57)

Сцяг Кітая Дзін Цзюньхуэй — Сцяг Англіі Майкл Уослі

Сустрэча трэцяга сеянага турніру Дзіна Цзюньхуэя, пераможцы пяці рэйтынгавых турніраў у сезоне 2013/2014[229], і Майкла Уослі, аднаго з дэбютантаў сусветнага першынства, пачалася падчас дзённай сесіі другога гульнявога дня. 27-гадовы Дзін дайшоў да паўфіналу чэмпіянату свету ў 2011 годзе, дзе прайграў Джаду Трампу з лікам 15:17[122], а Уослі патрапіў у