Царкоўнаславянская мова

ЦАРКОЎНАСЛАВЯНСКАЯ МОВА, старацаркоўнаславянская мова, стараславянская мова, мова клерыкальных кніг, перакладзеных Кірылам і Мяфодам у 9 ст., а таксама мова пазнейшых помнікаў славянскай пісьменнасці, якія ствараліся на ўзор гэтых перакладаў. Розныя назвы датычацца розных лакалізацый.

Стараславянская мова

Стараславянская мова, мова самых старажытных вядомых славянскіх пісьмовых помнікаў (10—11 ст.). У яе аснове ляжаў паўднёваславянскі салунскі дыялект, аднак з самага пачатку стараславянская мова насіла характар міжнароднага моўнага субстрату, зразумелага ўсім славянскім плямёнам.

Старацаркоўнаславянская мова

У далейшым стараславянская мова атрымала назву "царкоўнаславянская мова", яшчэ пазней — "старацаркоўнаславянская мова" (гл. Падзел царкоўнаславянскай мовы).

Царкоўнаславянская мова была мовай помнікаў славянскай пісьменнасці, якія ствараліся на ўзор перакладаў Кірыла і Мяфода, аднак набылі мяcцовыя асаблівасці. Таму ў лінгвістычнай літаратуры сустракаюцца тэрміны "царкоўнаславянская мова усходнеславянскага ізводу (рэдакцыі)", "царкоўнаславянская мова балгарскай, македонскай, сербскай, харвацкай глагалічнай рэдакцыі".

Падзел царкоўнаславянскай мовы

Каб дадаткова адрозніваць царкоўнаславянскую мову пазнейшых часоў, быў уведзены падзел на старацаркоўнаславянскую мову (мова помнікаў пісьменнасці 10—11 ст.) і царкоўнаславянскую мову (мова больш сучасных, аж да 19 ст., помнікаў царкоўнаславянскай пісьменнасці).

Зноскі

  • Будзько І. Гістарычная лінгвістычная тэрміналогія: генезіс, дублетнасць і перспектывы развіцця // Гістарычны альманах. Том 9. 2003. — Гродна, 2003. С.164—168.