Сярэдневякоўе

Cite Carcassone remparts.JPG

Шаблон:Вызн — перыяд у гісторыі Еўропы паміж Антычнасцю і Новым часам.

Перыядызацыя Сярэдніх вякоў

Пры перыядызацыі гісторыі Сярэдевечча, гісторыкі карыстаюцца самымі разнастайнымі прыкметамі, з-за чаго яна выглядае недасканалай. Частка гісторыкаў лічыць за пачатак Сярэднявечча заняпад Рымскай імперыі (476) або падзел Рымскай імперыі на Заходнюю і Усходнюю (395), ці прыняцце хрысціянства Канстанцінам Вялікім (312), ці год пераноса сталіцы імперыі ў Канстанцінопаль (330). У якасці канца Сярэдневечча прапануюць час з'яўлення пратэстанцтва (1521), ці адкрыцця Амерыкі Калумбам (1492), або ўзяцця Канстанцінопаля асманамі (1453), ці пачатак заняпаду феадалізму ў Еўропе ў повязі з Англійскай рэвалюцыяй (1642). Тым не менш, усе гэтыя падзеі сведчаць аб нейкім канцы адной эпохі і пачатку новай, таму межы Сярэдніх вякоў хоць і выглядаюць вельмі размыта, але ўсё ж такі яны ёсць.

Культура Сярэдневечча

Навука

У гэты перыяд Касцёл робіцца спадкаемцам Рымскай імперыі і ахоўнікам адукацыі, ствараючы і падтрымліваючы школы. Большасць адукаваных людзей былі святарамі і манахамі, а ўсе галіны ведаў падпарадкоўваліся багаслоў'ю[1]. Адзінай мэтай навукоўцаў ранняга Сярэднявечча было захаваць рэшткі антычных ведаў, а цэнтар навукі і культуры тады змясціўся ў ісламскія краіны Блізкага Усходу і Маўрытанскай Іспаніі. Узрастанне цікаўнасці да навуковых ведаў пачалося ў Еўропе з ХІІ ст., які забяспечыў Еўропу ведамі ў філасофіі, логіцы, дакладных навуках, натуральных навуках і медыцыне грэкаў і мусульман. Вынікам гэтага стала нараджэнне новай навукі ў ХІV і ХV стст.

Навуковы Рэнесанс суправаджаўся масавай перакладніцкай дзейнасцю і ўзрастаннем агульнай адукацыі ў Еўропе. Еўропа знаходзілася перад палітычным, сацыяльным і эканамічным рэнесансам, а ўзрост колькасці насельніцтва, урбанізацыя спрыялі развіццю школ. Школы ўзнікалі каля сабораў, сярод якіх асабліва значнымі робяцца школы ў Рэймсе, Шартры ды Парыжы. Калі колькасць вучняў значна памножылася, сталі ўзнікаць і універсітэты. Універсітэты ўзнікалі вакол біскупскіх школ, як гэта адбылося з Сарбонай у Парыжы, альбо вакол навуковых гурткоў, як гэта адбылося ў Балоньі.

Асноўнай мовай адукацыі працягвалі заставацца лацінская і грэчаская мовы.

Навука ў Сярэдневеччы была пэўным этапам у навуковым развіцці і знаходзілася перад наукай Рэнесанса, якая стала пераемніцай Сярэдневечча. Навука ўвабрала ў сябе дасягненні грэчаскай і ісламскай навукі, якія падрыхтавалі глебу для больш позніх навуковых дасягненняў. У гэты перыяд быў зроблены шэраг значных науковых вынаходжанняў, у выніку якіх сфармаваліся вытокі сучаснай навукі.

Да найбольш значных навуковых вынаходжанняў трэба аднесці:

Індыйска-арабскія лічбы.
Гэта вынаходжанне параўнальнае са стварэннем алфавіту.

Оптыка і лінзы.
У працы Ібн аль-Хайсама "Скарбніца оптыкі" (каля. 1038 г.) разглядаліся лінзы і іх павелічальныя здольнасці. Роджэр Бэкан (пом. у 1294 г.) узгадвае аб выкарыстанні лінз дзеля карэкцыі зрока сталых людзяў. Акуляры з выпуклым шклом, напэўна былі выраблены да 1280 г. Да 1300 г. яны былі выраблены ў Венецыі. Гэта дало крок да развою гандлю шліфаванымі лінзамі і акулярамі..

Оптыка і перспектыва.
Ібн аль-Хайсам сфармуляваў тэорыю пранікнення свету, якая растлумачвала асноўныя факты ўспрыняцця. "Оптыка" па-лацінску стала вядомай як "перспектыва"(perspectiva). У ХІІІ стг. Бэкан, Пічэм і Уайтло напісалі каментары па пытанням "перспектывы". Сучаснае успрыманне песпектывы як раздзелу опыткі нарадзілася ў Фларэнцыі ў ХІV ст. Стваральнікам еўрапейскай школы перспектывы стаў скульптар Ларэнцо Гіберці, а пазней, Леанардо да Вінчы.

Дадатковая механіка машынаў, гадзінікаў і аўтаматаў.
Традыцыя эліністычная ў механіцы вадзяных колаў і вадзяных гадзінікаў працягнулася ў ісламскую эпоху і нарадзіла больш дасканалую і дакладную літаратуру, якая апісвала вялікае мноства канструкцыяў водападымальных механізмаў, вадзяных млыноў, паветраных млыноў, асадных машынаў, гадзінікаў, аўтаматаў і др. Гэтыя распрацоўкі прывяліда стварэння механчных гадзінікаў ў ХIV стг. Ў ХVІ ды ХVІІ стгстг., з'явілася вялікая колькасць кнігаў аб механізмах як на арабскай, так і на лацінскай мовах, у якіх былі выкладзены механічныя ідэі, якія існавалі раней.

Уплыў геаграфіі і астраноміі на мараходства і геаграфічныя адкрыцці.
Вялікія геаграфічныя адкрыцці ХV стг. сталі магчымы дзякуючы карыстанню навуковымі ведамі, для паляпшэння навігацыі ад імкнення дасягнуць Індыі праз Атлантычны акіян. Для такога плавання набходна было існаванне спецыяльных астранамічных інструментаў і табліцаў скланенняў. "Таледскія табліцы" аль-Зарклі (Арзакель), "Альфонсійскія табліцы" і арабскія, гішпанскія і партугальскія каляндары ХIV стг. давалі неабходныя тэарэтычныя дадзеныя. Вылічэнні спрашчаліся з выкарыстаннем формул з трыганаметрыі. Іншымі фактарамі, стала выкарыстанне компасу і развіццё картаграфіі.

Алхімімя і металургія
Мэталы цікавілі алхімікаў болей за ўсяго, іх магчымасці вывучаліся пры шматлікіх вопытах. Апроч трактатаў па алхіміі ў некаторых спецыяльных працах апісвалася вытворчасць і тэрмічная апрацоўка стал, а таксама вырабы мячоў. Усі гэтыя даследванні спрыялі ў стаўленні сучаснай мэталургіі.

Порах і гарматы
Вынаходжанне пораху кітайцамі, яго выкарыстанне арабамі і перайманне, альбо новае адкрыццё манахам Бартольдам Шварцам ў Еўропе, мела далёкія гістарычныя наступствы.

Дысціляцыя і неарганічныя кіслоты
Алхімікі атрымоўвалі азотную, серную, саляную кіслату і "царову гарэлку" шляхам дысціляцыі.

Праблематыка Сярэдневечча

Значны час, Сярэднія вякі вывучаліся як "Цёмныя часы", чаму ў немалой ступені спрыялі пратэстанцкія гісторыкі. Але сёння, гэта падвяргаецца сур'ёзнаму перагляду, і нярэдка, у гэтай галіне дасягаюцца цікавыя вынікі.

Зноскі

  1. История человечества. Том IV.VII-ХVI века. ISBN 5-89317-156-X. ст. 102-123.

Крыніцы

1. История человечества. Том IV.VII-ХVI века. ЮНЕСКО, 2003 год. ISBN 5-89317-156-X

Шаблон:Link FA Шаблон:Link FA Шаблон:Link FA Шаблон:Link GA Шаблон:Link GA