Прафесар

Прафесар (лац.: professor "выкладчык") - вучонае званне і пасада выкладчыка ВНУ або навуковага супрацоўніка навукова-даследчага ўстановы. Афіцыйны статус з XVI ст. (упершыню ў Оксфардскім універсітэце).

  • Прафесар - гэта выкладчык высокага ўзроўню кампетэнтнасці, які яўляецца экспертам у пэўнай галіне навукі або мастацтва. У большасці "англамоўных" краін - гэта тытул, прызначаны для навукоўца, які займае кіруючую пасаду (загадчык кафедры, лабараторыі, аддзела, аддзяленнем і т.п.), або персанальна пасада, якая яўляецца адмыслова вызначаным чалавеку. Аднак, у Злучаных Штатах і Канадзе тытул прафесара даецца даволі і вялікай групе выкладчыкаў у каледжах (дзе навучаюцца 2-4 гады) і універсітэтах.

У ЗША пасады (звання) дацэнта адпавядае тытул «асістэнт-прафесар».

  • Прафесар ў розных краінах яўляецца тэрмінам з рознымі словамі-прыстаўкамі або прыметнікамі да яго, якое пазначае пасады ў навучальных установах або ганаровыя званні. Пасада "прафесар" можна разглядаць, як званне, якое прысвойваюцца пры прызначэнні на гэтую пасаду. У большасці краін на еўрапейскім мацерыку (Францыя, Польшча, Іспанія, Італія, Нідэрланды, скандынаўскія краіны, краіны Садружнасці нацый, у Вялікабрытаніі) выкарыстанне тытула (звання) "прафесар" прызначана, як правіла, для загадчыка кафедры (аддзелам, лабараторыяй). Аднак, пасаду прафесара можа быць створана і для канкрэтнага чалавека (напрыклад прафесар псіхалогіі "Affiliate Professor of Psychology").

Варта адзначыць, што ўніверсітэты ў многіх краінах могуць прысвойваць званне "ганаровы прафесар" вядомым мастакам, спартсменам, замежным чыноўнікам, у якіх няма навуковай або педагагічнай падрыхтоўкі, неабходнай для атрымання тытула (звання) "прафесар". Пры гэтым універсітэты і не мяркуюць, што такія "прафесара" будуць выконваць якую-небудзь навуковую працу.

Для кожнай краіны вызначэнне тэрміну "прафесар" мае свае асаблівасці.

Зноскі

  • за ред. академіка АН УРСР О. С. Мельничука, "Словник іншомовних слів", м. Київ, 1985 р., с. 691;
  • "Большой Энциклопедический словарь", 2000.