Медаль Францыска Скарыны

Медаль Францыска Скарыны — дзяржаўная ўзнагарода Беларусі, заснаваная Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР № 2675-XI ад 20 красавiка 1989 года[1]. . Пастановай Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь № 3727-XII ад 13 красавіка 1995 года ў палажэнне аб медалі былі ўнесены змены (ён пачаў размяшчацца не пасля узнагарод СССР, а пасля медаля «За працоўныя заслугі»[2]). Медаль ізноў быў зацверджаны Законам Рэспублікі Беларусь ад 2 лiпеня 1997 года № 49-З[3]. На сённяшні дзень усё, што тычыцца дадзенага медаля, як і ўсіх астатніх беларускіх узнагарод, рэгулюецца Законам Рэспублікі Беларусь ад 18 мая 2004 года № 288-З «Аб дзяржаўных узнагародах Рэспублікі Беларусь»[4].

Правілы ўзнагароджвання

Медалём Францыска Скарыны ўзнагароджваюцца работнікі навукі, адукацыі і культуры за выдатныя дасягненні ў прафесійнай дзейнасці, значны асабісты ўклад у развіццё і множанне духоўнага і інтэлектуальнага патэнцыялу, культурнай спадчыны беларускага народа. Медалём могуць узнагароджвацца і замежныя грамадзяне.

Зноскі