Лацінская мова

Лацінская
Саманазва: Lingua Latina
Краіны: Ватыкан
Рэгіёны: Апеніны
Афіцыйны статус: Ватыкане
Арганізацыя, якая рэгулюе: Рымскай каталіцкай царквой
Агульная колькасць носьбітаў: няма
Класіфікацыя
Катэгорыя: ???

Індаеўрапейская
 Італійскія

  Лацінская
Моўныя коды
ISO 639-1: la
ISO 639-2: lat
ISO 639-3: lat

Лаці́нская мова, або лаці́на (лац.: Lingua Latina) — мёртвая мова з індаеўрапейскай групы моваў (італійскай падгрупы), якая зрабіла вялікі ўплыў на многія мовы свету. Афіцыйная мова Ватыкану і каталіцкай царквы. Выкарыстоўваецца ў біялогіі і медыцыне. Алфавіт — лацінскі. Паводле граматычнага ладу — флектыўная.


Лаціна ў гісторыі

На лаціне размаўляла племя лацінаў у вобласці Лацый (лац.: Latium), у заходняй частцы сярэдняй Італіі. Першыя старажытныя пісьмовыя помнікі датуюцца 6-м ст. да н.э. У канцы 2-га ст. да н.э. стала дзяржаўнай мовай Рымскай імперыі, у тым ліку Брытаніі, Дакіі, дзе, як дзяржаўная мова, уплывала на мясцовыя, кельцкія, іберыйскія, германскія мовы. У выніку на ўскрайках Рымскай імперыі фармаваліся дыялекты лацінскай мовы («вульгарная лаціна», лац.: latina vulgata). У сярэдзіне 1 тысячагоддзя н.э. з гэтых дыялектаў пачалі развівацца раманскія мовы: французская, італьянская, іспанская, румынская і г.д.

У Сярэднявеччы лаціна зрабілася ў Еўропе міжнароднай мовай навукі, адукацыі, філасофіі і дыпламатыі. На ёй пісалі Ісак Ньютан, Томас Мор, Мікалай Капернік, Мікола Гусоўскі. Яе добра ведалі Францыск Скарына і Сымон Будны. У часы Адраджэння моладзь Вялікага Княства Літоўскага вывучала лацінскую мову ў вучэльнях Заходняй Еўропы. Лацінская мова зрабіла пэўны ўплыў на развіццё беларускай, напрыклад, у складзе лексікона.

Фанетыка мовы

Лацінская мова характарызуецца выразнай вымовай галосных і зычных, галосныя бываюць доўгія і кароткія, індаеўрапейскае s паміж галоснымі пераходзіць у r, проціпастаўленне прыдыхальных і непрыдыхальных зычных, характэрнае для шматлікіх іншых старых індаеўрапейскіх моў, у лацінскай мове адсутнічае.

Граматыка мовы

Лаціна мае складаную сістэму скланення назоўнікаў, якія маюць шэсць тыпаў скланення. Лік склонаў у лацінскай мове досыць вялікі і падобны на колькасць склонаў у славянскіх мовах. Прыметнік бывае трох родаў і падпарадкоўваецца назоўнікам у родзе. Дзеяслоў валодае вельмі багатай сістэмай часоў з адрозніваннем імперфекта і перфекта ў мінулым часе. У лацінскага дзеяслова тры лады, чатыры змянення, ёсць мноства няправільных дзеясловаў. Багацце флектыўных форм у спалучэнні з традыцыйнымі спосабамі словаўтварэння робіць лацінскую мову вельмі гнуткай і здольнай выяўляць складаныя паняцці і сітуацыі.

Лексіка мовы

У лацінскай мове ёсць няшмат грэчаскіх запазычанняў, але асноўная частка лексікі самастойная. Існуе шмат спосабаў стварэння новых слоў з дапамогай суфіксаў і прыставак.

Гл. таксама

Вікіпедыя

Вікіпедыя мае раздзел, напісаны
па-лацінску


Шаблон:Link GA Шаблон:Link GA