Вікіпедыя:Добрыя артыкулы

Навічкам · Супольнасць · Парталы · Узнагароды · Праекты · Запыты · Ацэньванне
Кароткая спасылка-перанакіраванне ВП:ДА
✰
Добрыя артыкулыартыкулы, якія ўдзельнікі Вікіпедыі лічаць аднымі з лепшых артыкулаў праекта. Добрыя артыкулы — артыкулы, якія напісаны з веданнем пытання і раскрываюць закранутую тэму. Па тых ці іншых прычынах яны (пакуль яшчэ) не адпавядаюць крытэрыям выдатных артыкулаў, але ўсё жадаючыя могуць прыняць удзел у іх дапрацоўцы да ўзроўню выдатных.

Перад тым, як з'явіцца на гэтай старонцы, добрыя артыкулы праходзяць працэдуру абрання на старонцы Вікіпедыя:Кандыдаты ў добрыя артыкулы, дзе іх абмяркоўваюць на прадмет дакладнасці, нейтральнасці, паўнаты і стылю выкладу.

Усе добрыя артыкулы адзначаны знакам ✰ у верхнім правым куце сваёй старонкі, а таксама адпаведным шаблонам ўнізе артыкула.
Колькасць добрых артыкулаў у беларускай Вікіпедыі — 147. Гл. таксама Пералік добрых артыкулаў з датамі абрання.

Каляндар

Нядаўна абраныя добрымі артыкулы

Uladzimir Karatkievič.jpeg

Уладзі́мір Сямё́навіч Каратке́віч (1930 — 1984) — беларускі паэт, празаік, драматург, публіцыст, перакладчык, сцэнарыст, класік беларускай літаратуры. Адна з найбольш яскравых постацей у беларускай літаратуры другой паловы XX ст.

Творчасць Уладзіміра Караткевіча адрозніваецца рамантычнай скіраванасцю, высокай мастацкай культурай, патрыятычным пафасам і гуманістычным гучаннем. Пісьменнік істотна ўзбагаціў беларускую літаратуру ў тэматычных і жанравых адносінах, напоўніў яе інтэлектуальным і філасофскім зместам. Найбольш вядомыя такія творы аўтара, як аповесці «Дзікае паляванне караля Стаха», «Сівая легенда», раманы «Каласы пад сярпом тваім», «Хрыстос прызямліўся ў Гародні», «Чорны замак Альшанскі», нарыс «Зямля пад белымі крыламі». (далей…)


Eurorregión Tirol-Tirol del Sur-Trentino.png

Ціроль (ням.: Tirol; італ.: Tirolo; лац.: Tirolis) — гістарычная вобласць у Цэнтральнай Еўропе ва ўсходняй частцы Альпійскіх гор, якая ўключае федэральную зямлю Ціроль у складзе Аўстрыі і аўтаномныя правінцыі Паўднёвы Ціроль і Трэнціна ў Італіі.

З межамі гістарычнага Ціроля практычна цалкам супадаюць межы еўрарэгіёна Ціроль-Паўднёвы Ціроль-Трэнціна. (далей…)


Baltic Sea map3.png

Фі́нскі залі́ў знаходзіцца ва ўсходняй частцы Балтыйскага мора, абмывае берагі Фінляндыі, Расіі і Эстоніі. Заходняй мяжой заліва лічыцца ўяўная лінія паміж паўвостравам Ханка і мысам Пыызаспэа (знаходзіцца каля вострава Осмуссаар)

Плошча Фінскага заліва — 29,5 тыс. км², даўжыня — 420 км, шырыня — ад 70 км у горле да 130 км у самай шырокай частцы, сярэдняя глыбіня — 38 м (максімальная 121 м). На берагах заліва размешчаны некалькі гарадоў: Санкт-Пецярбург, Хельсінкі, Талін і інш. (далей…)


Symon Rak-Michajloŭski.jpg

Сымо́н Алякса́ндравіч Рак-Міхайло́ўскі (1885 — 1938) — беларускі грамадска-палітычны дзеяч, публіцыст, педагог. Дэлегат Першага Усебеларускага з’езда, дзеяч Беларускай Народнай Рэспублікі, сябра Рады БНР, Пасол I кадэнцыі сейма Польскай Рэспублікі (19221927). Дзеяч Беларускай сацыялістычнай грамады, Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі і Беларускай сялянска-работніцкай грамады. Публікаваўся ў газетах Наша Ніва, Беларусь, Звон і інш. Аўтар музыкі на словы Максіма Багдановіча «Зорка Венера».

(далей…)


P countries-blue.png

Геаграфія

  • Вуліцы:
Вуліцы Гродна: Вуліца Вялікая Траецкая, ГроднаВуліца Замкавая, ГроднаВуліца Карла Маркса, ГроднаВуліца Савецкая, Гродна
Вуліцы Мінска: Вуліца Інтэрнацыянальная, МінскВуліца Карла Маркса, Мінск
P history violet.png

Гісторыя

Гісторыя Беларусі: Грамадзянская вайна ў Вялікім Княстве Літоўскім, 1381—1384Грамадзянская вайна ў Вялікім Княстве Літоўскім, 1389—1392Грунвальдская бітваПадзеі ў Мінску 19—21 лютага 1918 годаФарсіраванне Проні
P social sciences-blue.png

Культура і грамадства

P art-blue.png

Мастацтва

Архітэктура Беларусі: Барысаглебская царква (Гродна)Касцёл Святога Тамаша Аквінскага і кляштар дамініканцаў (Мінск)Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета
Літаратура Беларусі: Беларускае фэнтэзіНовая зямля (паэма)
P economy blue.png

Эканоміка і фінансы

P physics-2 blue.png

Навука

Батаніка: Блюшчык плюшчападобныБульбаКаліна звычайнаяКукурузаЛабарыя лёгачнаяЦёрнЧарніцыЧаснокЯдловец звычайны
Заалогія: Жаўрук-смяцюхЗубр еўрапейскіКіві (птушка)
Мікрабіялогія: Вірус імунадэфіцыту чалавека
Цыталогія: Цытазоль
P transport-blue.png

Тэхніка і прамысловасць

P religion-blue.png

Філасофія і рэлігія

P vip red1.png

Асобы

Літаратура Беларусі: Францішак АляхновічФранцішак БагушэвічЗоська ВерасМаксім Іванавіч ГарэцкіУладзімір Сямёнавіч КараткевічТаццяна Міхайлаўна МушынскаяМаксім ТанкМіхась Чарот
Дзеячы беларускай гісторыі: Соф’я ГальшанскаяЮзаф ПілсудскіМікалай Радзівіл ЧорныСымон Аляксандравіч Рак-МіхайлоўскіЯгайла
P sport-blue.png

Спорт і забавы