Вікіпедыя:Артыкулы года

Навічкам · Супольнасць · Парталы · Узнагароды · Праекты · Запыты · Ацэньванне
Кароткая спасылка-перанакіраванне ВП:АГ

Артыкулы года — штогадовы конкурс артыкулаў, пераможцы якога вызначаюцца ў канцы года па выніках галасавання. Артыкулы-пераможцы абіраюцца ўдзельнікамі Вікіпедыі, як самыя лепшыя артыкулы сярод напісаных ці дапоўненых за мінулы год. Конкурс «Артыкулы года» праводзіцца з 2013 года.

Календарь

Найлепшыя артыкулы 2014 года

Былі абраны паводле вынікаў галасавання (гл. Вікіпедыя:Артыкулы года/2014)

Mark Selby at Snooker German Masters (Martin Rulsch) 2014-01-29 01.jpg

Чэмпіянат свету па снукеры 2014 — прафесійны рэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 19 красавіка па 5 мая 2014 года ў тэатры Крусібл, у Шэфілдзе, Англія. Найпрэстыжнейшае і найбуйнейшае па рэйтынгавых ачках і прызавых грошах снукернае спаборніцтва, а таксама трэцяе спаборніцтва Трайной кароны ў сезоне 2013/2014. Турнір стаў 80-м розыгрышам чэмпіянату свету, які быў заснаваны ў 1927 годзе, і 38-м сусветным першынствам, якое праходзіла ў Крусібле. Кампанія Dafabet упершыню спансіравала чэмпіянат свету. Прызавы фонд турніру склаў £1,214,000 (на £103,000 больш, чым у мінулым годзе), з якіх £300,000 (на £50,000 больш, чым у мінулым годзе) атрымаў пераможца. Першы прыз турніру стаў рэкордным за ўсю гісторыю снукера.

Пераможцам турніру стаў Марк Сэлбі, які прайграваў О’Салівану ў фінальным матчы з лікам 3:8 і 5:10, але сумеў выйграць 13 з 17 апошніх фрэймаў паядынку і ўпершыню стаць чэмпіёнам свету.

(далей…)


Grand Coat of Arms of Samogitia.png

Жамо́йць — гістарычная вобласць і этнаграфічны рэгіён сучаснай Літвы, размешчаны на паўночным захадзе краіны паміж нізоўямі ракі Нёман і вярхоўямі рэк Дубіса і Вента. Жамойць мае доўгую пісьмовую гісторыю і самабытныя культурныя традыцыі, адлюстраваныя паміж іншага ў існаванні жамойцкага дыялекта (мовы).

На тэрыторыі рэгіёна знаходзіцца Жамойцкае ўзвышша: узгорыста-марэнны рэльеф; хваёвыя і змешаныя лясы, лугі, пашы, ралля; шмат маленькіх азёр і рэчак.

У цяперашні час самым вялікім горадам этнаграфічнага рэгіёна з'яўляецца Шаўляй (звыш 130 тыс. жыхароў), а гістарычнай сталіцай — горад Цяльшэй (звыш 30 тыс.).

Традыцыйна лічыцца, што назва «Жамойць» («Žemaitija») паходзіць ад літоўскага слова «žema», што азначае «нізкая», «ніжняя». На думку многіх гісторыкаў гэтае слова ўжывалася для абазначэння зямель, ніжэйшых па цячэнні Нёмана за астатнія землі Літвы.

(далей…)


Zaranka.jpg

Белару́ская дзіця́чая літарату́ралітаратура на беларускай мове, прызначаная для дзяцей і падлеткаў, іх выхавання і адукацыі праз мову мастацкіх вобразаў.

Бярэ свой пачатак з даўніх часоў ад дзіцячага фальклору (казкі, калыханкі, прыгаворы, загадкі, песні, дзіцячыя гульні і г. д.). Станаўленне, як жанру літаратуры, адносіцца да XVI стагоддзя, часу ўзнікнення беларускага кнігадрукавання. Спачатку развіваецца пераважна як літаратура рэлігійнай скіраванасці. Больш выразна накіраванасць на дзіцячую аўдыторыю фарміруецца ў XIX стагоддзі. Найбольшы росквіт адносіцца да XX стагоддзя, калі зарадзіўся і стаў развівацца рух беларускага нацыянальнага адраджэння. У гэты час дзіцячая літаратура ўзбагацілася новымі яркімі імёнамі, жанрамі і творамі, якія даходзілі да юнага чытача праз дзіцячыя газеты, часопісы, кнігі, сцэнічныя пастаноўкі. Багата развіваецца і ў XXI стагоддзі, папаўняючыся не толькі новымі імёнамі і яркімі творамі, але і новымі формамі падачы матэрыялу з дапамогай сучасных сродкаў і інавацый.

Вытокі беларускай дзіцячай літаратуры ляжаць у вуснай народнай творчасці.

(далей…)


Jupiter gany.jpg

Юпі́тэр (народная назва — Воўчае Вока) — самая вялікая планета ў Сонечнай сістэме, газавы гігант, 5-я планета паводле адлегласці ад Сонца. Планета была вядомая людзям з глыбокай старажытнасці, што знайшло сваё адлюстраванне ў міфалогіі і рэлігійных вераваннях розных культур: месапатамскай, вавілонскай, грэчаскай і іншых. Сучасная назва Юпітэра паходзіць ад імя старажытнарымскага вярхоўнага бога-грамавержца.

Шэраг атмасферных з'яў на Юпітэры: штормы, маланкі, палярныя ззянні, — маюць маштабы, якія на парадкі пераўзыходзяць зямныя. Характэрным утварэннем у атмасферы з'яўляецца Вялікая чырвоная пляма — гіганцкі шторм, вядомы з XVII стагоддзя.

Юпітэр мае, па меншай меры, 67 спадарожнікаў, самыя вялікія з якіх — Іо, Еўропа, Ганімед і Каліста — былі адкрыты Галілеа Галілеем ў 1610 годзе.

Даследаванні Юпітэра праводзяцца пры дапамозе наземных і арбітальных тэлескопаў; з 1970-х гадоў да планеты было адпраўлена 8 міжпланетных апаратаў НАСА: «Піянеры», «Вояджэр», «Галілеа» і іншыя.

(далей…)


Правілы конкурсу

Конкурс «Артыкулы года» праводзіцца штогод у канцы года. Мэта конкурсу — вызначыць найлепшыя артыкулы Беларускай Вікіпедыі сярод напісаных або дапоўненых за мінулы год.

1. Тэрміны конкурсу і яго этапы.

Конкурс праводзіцца ў некалькі этапаў на працягу кастрычніка, лістапада і снежня.

  • 1.1 Падчас першага этапу намінуюцца і абмяркоўваюцца артыкулы (з 20 кастрычніка па 15 лістапада ўключна).
    • Намінаванне і абмеркаванне артыкулаў ажыццяўляецца на адпаведных падстаронках. У абмеркаваннях артыкулаў фарміруюцца раздзелы «Заўвагі», дзе ўдзельнікі могуць пакідаць свае заўвагі аб конкурсным артыкуле.
  • 1.2 Падчас другога этапу адбываецца галасаванне па артыкулах (з 15 лістапада 2014 па 14 студзеня 2015 ўключна).
  • 1.3 Трэці этап — падвядзенне і афіцыйнае абвяшчэнне вынікаў (15-17 ​​студзеня 2015 года).
  • 1.4 З 18 па 21 студзеня 2015 года ўключна «Артыкулы года» публікуюцца на галоўнай старонцы Вікіпедыі; конкурс лічыцца завершаным.

2. Артыкулы, якія ўдзельнічаюць у конкурсе.

  • 2.1 У конкурсе ўдзельнічаюць артыкулы, напісаныя або істотна палепшаныя ў перыяд са снежня 2013 года і да снежня 2014 года. Адзначаныя тэрміны не з'яўляюцца жорсткай умовай і ў некаторых выпадках магчымыя нязначныя адхіленні (канчатковае рашэнне па артыкулу-канкурсанту, які не адпавядае цалкам вызначаным умовам, застаецца на меркаванне адказных удзельнікаў).
  • 2.2 Да ўдзелу ў конкурсе аўтаматычна дапускаюцца ўсе артыкулы, якія атрымалі статус «добрага» або «выдатнага» у перыяд з 14 снежня 2013 года і да 1 снежня 2014 года; за выключэннем артыкулаў, напісаных задоўга да атрымання статусу. Намінаваць артыкул на конкурс можа любы зарэгістраваны ўдзельнік.
  • 2.3 Апроч «добрых» і «выдатных», у конкурсе могуць удзельнічаць артыкулы, якія нядаўна намінаваліся на атрыманне аднаго з гэтых статусаў, але яшчэ не паспелі яго атрымаць. Пажадана, каб на СА намінацый прасочваўся кансэнсус за прысваенне статусу і адсутнічалі сур'ёзныя пярэчанні. Таксама, як і ў п. 2.2., пад выключэнне трапляюць артыкулы, напісаныя задоўга да намінацыі (гэта значыць якія відавочна не адпавядаюць п. 2.1).
  • 2.4 У конкурсе таксама могуць удзельнічаць і іншыя артыкулы: якія не маюць статусу, або намінаваныя на атрыманне статусу, але няўдала. Пры вылучэнні варта паказаць (напрыклад, пры дапамозе спасылак на старыя версіі), што артыкул адпавядае п. 2.1.
  • 2.5 Адказныя ўдзельнікі могуць закрыць любую неадпаведную рэгламенту або яўна абсурдную намінацыю без усякіх папярэдніх апавяшчэнняў і абмеркаванняў.

3. Адказныя ўдзельнікі (куратары конкурсу).

  • 3.1 Адказнымі за правядзенне конкурсу ўдзельнікамі з'яўляюцца адміністратары Беларускай Вікіпедыі.
  • 3.2 Адказныя ўдзельнікі ў сваёй працы кіруюцца ВП:Кансэнсус. У кампетэнцыю адказных удзельнікаў уваходзіць
    • карэкціроўка тэрмінаў правядзення конкурсу (у выпадку неабходнасці);
    • закрыццё заведама абсурдных вылучэнняў;
    • канчатковае рашэнне аб артыкуле-пераможцу (у тых выпадках, калі яго немагчыма ўстанавіць апісанымі ніжэй спосабамі, гл. п. 4.2);
    • падвядзенне і публікацыя вынікаў конкурсу.

4 Выбары артыкулаў.

  • 4.1 Да галасавання па конкурсных артыкулах дапускаюцца ўдзельнікі, якія маюць не менш за 100 правак на момант пачатку галасавання і зарэгістраваліся не пазней за 1 лістапада 2014 года. Кожны ўдзельнік можа прагаласаваць Сімвал голасу «за» За не больш чым за шэсць артыкулаў. Колькасць галасоў Сімвал голасу «супраць» Супраць не абмяжоўваецца: у прынцыпе, любы ўдзельнік можа прагаласаваць паслядоўна Сімвал голасу «супраць» Супраць кожнага з артыкулаў, вылучаных на конкурс. Галасаванне з больш чым аднога ўліковага запісу катэгарычна забараняецца і цягне за сабой блакіроўку, вызначаную па ВП:Вірт. На працягу тэрміну галасавання ўдзельнікі могуць мяняць свой ​​голас, абавязкова закрэсліваючы ранейшы.
  • 4.2 Агульны вынік галасавання вызначаецца розніцай галасоў Сімвал голасу «за» За і Сімвал голасу «супраць» Супраць. Калі з гэтай прычыны зраўняліся вынікі ў некалькіх артыкулаў-лідараў, то ўлічваюцца галасы Сімвал голасу «супраць» Супраць: пераможцам становіцца артыкул з найменшай колькасцю галасоў Сімвал голасу «супраць» Супраць. Калі падобным чынам вызначыць пераможца немагчыма — ўлічваецца статус артыкула: пераможцам становіцца артыкул, які мае вышэйшы статус (напрыклад, статус «Выдатнага» мае перавагу над статусам «Добрага»). Калі ж статус артыкулаў-лідараў роўны і не дае магчымасці вызначыць пераможца — то пераможца выбіраюць адказныя ўдзельнікі. Таксама, акрамя галоўнага пераможца, выбіраецца 3 дадатковыя прызёры.