Вікіпедыя

Лагатып Вікіпедыі

Вікіпедыя — шматмоўная, свабодная інтэрнэт-энцыклапедыя, якая ствараецца ў супрацоўніцтве ахвотнікаў і каардынуецца некамерцыйнай арганізацыяй Фондам Вікімедыя, якая знаходзіцца ў Санкт-Пітэрсбергу, Фларыда. На сённешні дзень з’яўляецца найболей папулярных інтэрнэт-даведнікам у свеце. Па аб’ёму звестак Вікіпедыя - найболей поўная энцыклапедыя з усіх, якія ствараліся за ўсю гісторыю чалавецтва. Яе агульная вага па стане на 22 лютага 2017 г. налічвае 43 781 592 артыкулаў.

Самым вялікім з моўных раздзелаў энцыклапедыі з'яўляецца англійскі, на жнівень 2014 г. ён налічваў больш за 4,5 мільёны артыкулаў (для параўнання — вядомая «Брытанская Энцыклапедыя» у 15-м выданні налічвае 120 тысяч артыкулаў, трэцяя рэдакцыя «Вялікай Савецкай Энцыклапедыі» — каля 100 тысяч). Другая па велічыні Вікіпедыя — шведская, налічвае больш за 1,6 мільёна артыкулаў. Усяго ў Вікіпедыі існуе каля 295 моўных раздзелаў, у розных моўных выданнях. Больш за мільён артыкулаў утрымліваюць нідэрландская, нямецкая, французская, руская, італьянская, іспанская, в'етнамская і польская вікіпедыі. Паводле лічыльніка Hitwise, на цяперашні час Вікіпедыя — найбольш папулярная старонка ў Інтэрнэце.

Праект з'яўляецца некамерцыйным і развіваецца на сродкі спонсараў, якія ў асноўным з'яўляюцца простымі ўдзельнікамі Вікіпедыі. Арганізатар — амерыканскі фонд Wikimedia Foundation Inc.

Этымалогія

Назва ўтворана ад англійскага слова ”вікі” (якое, запазычана з гавайскай мовы, у якой мае значэнне ”хутка”) і англійскага слова ”энцыклапедыя”, якое, у сваю чаргу, утворана ад грэчаскіх ”ἐγκύκλιος” і ”παιδεία” (”кола ведаў”).

Гісторыя

Джымі Вэйлс, адзін са стваральнікаў Вікіпедыі
Лары Сэнгер, адзін са стваральнікаў Вікіпедыі

Стваральнікі Вікіпедыі - Джымі Вэйлс і Лары Сэнгер. Вікіпедыя спачатку была складовай часткай пісанай экспертамі Нупедыі15 студзеня 2001). Першапачаткова кожны новы артыкул перад публікацыяй праходзіў складаную шматступенную працэдуру рэдагавання. Аднак рост аб'ёму энцыклапедыі прымусіў стваральнікаў шукаць прасцейшы метад публікацыі.

Нупедыя была створана 9 сакавіка 2000 г. як уласнасць Bomis, Inc., кампаніі, якая валодала вэб-парталам. Асноўнымі фігурамі былі Джымі Вэйлс, CEO Bomis і Лары Сэнгер, галоўны рэдактар Нупедыі, а затым і Вікіпедыі. Нупедыя, спачатку ліцэнзаваная у адпаведнасці са сваёй ліцэнзіяй Nupedia Open Content License, потым перайшла на GNU Free Documentation License.

Джымі Вэйлсу звычайна прыпісваюць вызначэнне мэты стварэння энцыклапедыі, якую могуць рэдагаваць звычайныя чытачы. Сэнгеру ж прыпісваюць контр-інтуітыўную стратэгію выкарыстання вікі дзеля дасягнення гэтай мэты. 10 студзеня 2001 г. Лары Сэнгер у спісе рассылкі ”Нупедыі” прапанаваў ужыць канцэпцыювікі” дзеля самой ”Нупедыі”, каб паскорыць яе развіццё. Гэта прывяло да стварэння вэб-сайту Вікіпедыі, якая спачатку была задумана дзеля папярэдняй працы матэрыялаў, якія потым былі б размешчаныя ў Нупедыі.

Вікіпедыя была афіцыйна адкрытая 15 студзеня 2001 г. як адзінкавы англамоўны раздзел на www.wikipedia.com с анансаваная Сэнгерам ў спісе рассылкі ”Нупедыі”. Палітыка ”нейтральнага пункту гледжання” у Вікіпедыі была ўведзена ў першыя месяцы і была аналагічныя ранняй палітыцы нейтральнасці ў ”Нупедыі”. У іншых адносінах спачатку існавала адносна няшмат правіл, і Вікіпедыі кіравалася незалежна ад ”Нупедыі”.

Вікіпедыя атрымала ранніх удзельнікаў з ”Нупедыі”. Яна вырасла прыкладна на 20 000 артыкулаў і на 18 моў на канец 2001 года. На канец 2002 года яна дасягнула 26 моўных раздзелаў, 46 на канец 2003 года і 161 на канец 2004 года. ”Нупедыя” і Вікіпедыя суіснавалі, пакуль сэрверы ”Нупедыі” не былі назаўсёды адключаныя ў 2003 годзе (тэкст ”Нупедыі” быў уключаны ў Вікіпедыю). Англійская Вікіпедыя мінула адзнаку ў 2 млн. артыкулаў 9 верасня 2007 года, што зрабіла яе найвялікшай энцыклапедыяй усіх часоў, якая зацямніла нават энцыклапедыю Юнлэ, якая ўтрымлівала статус найвялікшай цягам 600 год.

Спачылаючыся на наяўнасць камерцыйнай рэкламы і відавочны англацэнтрызм Вікіпедыі, карыстальнікі іспанскай Вікіпедыі вылучыліся з агульнага праекту дзеля стварэння Enciclopedia Libre у лютым 2002 года. Пазней у тым жа годзе абвясціў, што Вікіпедыя болей не будзе ўтрымліваць рэкламу, і яе вэб-сайт быў перамешчаны на wikipedia.org. Некаторыя іншыя праекты вылучыліся з Вікіпедыі з рэдакцыйных прычын. Wikinfo, напрыклад, не патрабуе нейтральнага пункту гледжання і дазваляе арыгінальныя даследванні. Новыя праекты, якія натхніла Вікіпедыя, - Citizendium, Scholarpedia, Conservapedia и Google Knol, - былі пачатыя ў адказ на ўсведамленне абмежаванасцяў Вікіпедыі (палітыка ў вобласці рэцэнзірвання, арыгінальных артыкулаў і камерцыйнай рэкламы).

Фонд Вікімедыа (англ. Wikimedia Foundation) быў створаны з Вікіпедыі і ”Нупедыі” 20 чэрвеня 2003 года. У 2015 годзе Вікіпедыя атрымала Прэмію Эразма.

Супольнасць

Супольнасць Вікіпедыі - гэта:

  • простыя чытачы Вікіпедыі (чытачы, якія не зрабілі ніводнай праўкі);
  • удзельнікі Вікіпедыі (чатычы, якія зрабілі хаця б адну праўку), якія ў сваю чаргу падзяляюцца на ананічных удзельнікаў і удзельнікаў, якія маюць уліковы запіс. Ананімные удзельнікі не могуць правіць абароненыя артыкулы Вікіпедыі.

Супольнасць удзельнікаў Вікіпедыі - іерархічная па структуры. Удзельнікі з добрай рэпутацыяй могуць балатавацца на адзін з многіх узроўняў дабраахвотнага кіравання. Ніжэйшая прывілеяваная ”пасада” - адміністратар (могуць выдаляць старонкі, блакаваць артыкулы ад правак у выпадку вандалізма ці рэдактарскіх спрэчак і блакіроўкі удзельнікаў).

Прынцыпы працы

У 2002 за аснову была ўзята вікі-тэхналогія (ад гавайск.: wikiwiki — вельмі хутка). Тэхналогія дазваляе адразу праз вэб-інтэрфейс публікаваць артыкулы, рабіць праўку ў наяўных, імгненна ствараць спасылкі на іншыя артыкулы, як на наяўныя, так і запланаваныя.

Праект «Вікіпедыя» існуе як публічная ўніверсальная інтэрнэт-энцыклапедыя, у якой аўтарам артыкула можа выступіць кожны ахвочы. Фундатарамі праекта сталі два энтузіясты Джымі Вэйлс і Лары Сэнгер. Яе папулярнасць паступова нарастала, і вынікам гэтага сталі пабочныя праекты, такія як Вікіслоўнік, Вікіцытатнік, і Вікінавіны. Вікіпедыя рэдагуецца ахвотнікамі на базе вікі праграмы.

Этыка

Ахвотнікі Вікіпедыі намагаюцца праводзіць палітыку «нейтральнага погляду», у якім апублікаваныя меркаванні вядомых людзей, ці іх спісаныя погляды падсумоўваюцца без аніякіх спроб ацэнкі аб'ектыўнай праўды. З прычыны адкрытага характару энцыклапедыі, вандалізм і неаб'ектыўнасць становяцца для Вікіпедыі значнай праблемай.

Аўтарскае права на матэрыялы Вікіпедыі рэгулюецца ліцэнзіяй GNU FDL і адпавядае GPL-ліцэнзіі, якая выкарыстоўваецца для свабоднага праграмнага забеспячэння. Ліцэнзія дазваляе свабодна змяняць і распаўсюджваць інфармацыю і нават прадаваць яе, аднак забараняе заяўляць свае правы на створаную грамадскасцю інфармацыю пасля ўнясення якіх-небудзь змен і дапаўненняў (copyleft). Пры гэтым стваральнікі Вікіпедыі настойліва заклікаюць не размяшчаць у ёй матэрыялаў, абароненых аўтарскім правам, без згоды праваўладальнікаў.

Ацэнкі і крытыка

Статус Вікіпедыі як крыніцы інфармацыі доўгі час ставіўся пад сумненне. Энцыклапедыю хвалілі за тое, што яна бясплатна распаўсюджвалася, рэдагавалася і таму што яна вельмі шырокая; але яе крытыкавалі за несістэматычнасць, перавагу згоды над мандатам і за відавочную недастатковасць адказнасці і аўтарытэтнасці ў параўнанні з традыцыйнымі энцыклапедыямі. Артыкулы Вікіпедыі цытуюцца ў СМІ і ў акадэмічным асяроддзі.

Гл. таксама

Спасылкі