Востраўскае пагадненне

Шаблон:Вызн Было заключана 4 жніўня 1392 года.

Падпісалі яго з аднаго боку кароль польскі Уладзіслаў ІІ, ён жа Вялікі князь літоўскі, рускі і жамойцкі Ягайла, і яго жонка польская каралева Ядвіга, з другога боку князь гарадзенскі Вітаўт і яго жонка Ганна. Яны дамовіліся спыніць міжусобную вайну.

Ініцыятарамі пагаднення былі іншаземцы — члены Кракаўскай каралеўскай рады. Актыўнай прыхільніцай выступіла каралева Ядвіга. Тайныя перамовы з Вітаўтам правёў князь мазавецкі Генрык — муж сястры Вітаўта Рынгалы. Перад падпісаннем, у канцы ліпеня 1392 года, у Вільні адбыўся з’езд малодшых Альгердавічаў з удзелам Ядвігі, дзе было прынята канчатковае рашэнне аб перадачы ўлады ў княстве Вітаўту. У адпаведнасці з пагадненнем князь Вітаўт, стаўшы намеснікам караля ў княстве, атрымаў у валоданне гарады Трокі, Гародню, Ліду, воласці Берасцейскую, Суражскую, Драгічынскую, Мельніцкую, Камянецкую, Ваўкавыскую і Лідскую.

Вітаўт стаў фактычным уладаром Вялікага княства Літоўскага. А з 1395 г. пачаў афіцыйна ўжываць тытул Вялікага Кназя Літоўскага.

Пагадненне паклала канец братазабойчай вайне, прывяло да разгрому крыжакаў на палях Грунвальда і дазволіла Вялікаму княству Літоўскаму неўзабаве дасягнуць найбольшага росквіту і магутнасці.

Пагадненне было заключана ў маёнтку Востраў пад Лідай.

Крыніцы