Аўстра-Венгрыя

Каралеўствы і землі, прадстаўленыя ў Рэйхсраце, і землі вянгерскай кароны Святога Іштвана
Die im Reichsrat vertretenen Konigreiche und Lander und die Lander der heiligen ungarischen Stephanskrone
A birodalmi tanacsban kepviselt kiralysagok es orszagok es a magyar Szent Korona orszagai
Сцяг Аўстра-Венгрыі
Сцяг Аўстра-Венгрыі Герб Аўстра-Венгрыі
Карта Аўстра-Венгрыі
Аўстра-Венгрыя (1914)
Афіцыйныя мовы нямецкая мова
венгерская мова
Сталіцы Вена
Будапешт
Гімн Гімн Аўстра-Венгрыі
Манархі 18671916 Франц I
19161918 Карл I
Насельніцтва 52 749 900 (1914)
Тэрыторыя 676,615 тыс. км² (1910)
Заснавана 15 сакавіка 1867
Ліквідавана 31 кастрычніка 1918
Валюта 18671892 Гульдэн
18921918 Крона

Аўстра-Венгрыя (ням.: Osterreich-Ungarn, афіцыйна з 14 лістапада 1868 - ням.: Die im Reichsrat vertretenen Konigreiche und Lander und die Lander der heiligen ungarischen Stephanskrone (Каралеўствы і землі, прадстаўленыя ў Рейсхраце, і землі венгерскай кароны Святога Іштвана), неафіцыйная поўная назва - ням.: Osterreichisch-Ungarische Monarchie (Аўстра-Венгерская манархія), венг.: Osztrak-Magyar Monarchia, чэшск.: Rakousko-Uhersko, ) — двуадзіная манархія і шматнацыянальная дзяржава ў Цэнтральнай Еўропе, існавалая ў 18671918. Другая па велічыні дзяржава Еўропе свайго часу, пасля Расійскай імперыі і першае з цалкам змешчаных у Еўропе.

Гісторыя

Аўстра-Венгрыя з'явілася ў 1867 г. у выніку двухбаковай дамовы, рэфарміраваннай Аўстрыйскую імперыю (якая, у сваю чаргу, была створаная ў 1804 г.).

У замежнапалітычным стаўленні Аўстра-Венгрыя ўваходзіла ў Саюз трох імператараў з Германіяй і Расіяй, затым у Траісты саюз з Германіяй і Італіяй. У 1914 у складзе блока Цэнтральных дзяржаў (Германія, Турцыя, пазней таксама Балгарыя) уступіла ў Першую сусветную вайну.

Забойства Гаўрылам Прынцыпам («Млада Босна») эрцгерцага ў Сараева паслужыла падставай для развязвання Аўстра-Венгрыяй вайны супраць Сербіі, што непазбежна вяло да канфлікту з Расійскай імперыяй, якая заключыла з апошняй абарончы звяз.

Межы

На поўначы Аўстра-Венгрыя межавала з Саксоніяй, Прусіяй і Расіяй, на ўсходзе — з Румыніяй і Расіяй, на поўдні — з Румыніяй, Сербіяй, Турцыяй, Чарнагорыяй і Італіяй і абмывалася Адрыятычным морам, а на захадзе — з Італіяй, Швейцарыяй, Ліхтэнштайнам і Баварыяй. (З 1871 г. Саксонія, Прусія і Баварыя — у складзе Германскай імперыі).

Распад

Адначасова з паразай у вайне Аўстра-Венгрыя распалася (лістапад 1918): Аўстрыя (у складзе нямецкамоўных земляў) абвясціла сябе рэспублікай, у Венгрыі кароль з дынастыі Габсбургаў быў звергнут, а Чэшскія землі і Славакія ўтварылі новую незалежную дзяржаву — Чэхаславакію. Славенскія, харвацкія і баснійскія землі ўвайшлі ў склад Каралеўства сербаў, харватаў і славенцаў (з 1929Югаславія). Кракаўская зямля і тэрыторыі з пераважным украінскім насельніцтвам (вядомыя ў складзе Аўстра-Венгрыі як Галіцыя) адышлі да яшчэ адной новай дзяржавы — Польшчы. Трыест, паўднёвая частка Ціроля, а некалькі пазней і Фіуме (Рыека) былі анэксіраванны Італіяй. Трансільванія і Букавіна увайшлі ў склад Румыніі.

Гл. таксама