Аўрэліян

Шаблон:Вызнч (214275): рымскі ваеначальнік, рымскі імператар (270275).

Пачаў сваю дзейнасць як просты салдат, узвысіўся да ваеначальніка. Здзейсніў некалькі паспяховых вайсковых паходаў, узяў перамогі над Вабалатам і Зеновіяй (за гэта атрымаў, як пераможца, права насіць адзенне, тканае золатам і ўпрыгожанае каштоўнымі камянямі). Сам сябе лічыў увасабленнем непераможнага бога Сонца, якога афіцыйна абвясціў богам Рымскай імперыі.

Па загадзе Аўрэліяна былі збудаваныя старажытнарымскія гарадскія муры, што ператварыла Рым у надзейную крэпасць. Пад яго началам быў затрыманы націск сарматаў, вандалаў і алеманаў, якія ўрываліся ў Італію з поўначы.

Ацэнкі

Тацыт, пераемнік Аўрэліяна, лічыў таго выратавальнікам Рыма, і загадаў кожнаму грамадзяніну мець жывапісны партрэт Аўрэліяна.

Від

Скульптурных партрэтаў Аўрэліяна не захавалася[1].

Зноскі

  1. Мармуровая галава, якая захоўваецца ў Стамбуле, прыпісваецца яму памылкова. Хафнер Г. Выдающиеся портреты античности : 337 портретов в слове и образе / Пер. с нем. В. А. Сеферьянц. — М.: Прогресс, 1984. — 311 с.(руск.) 

Шаблон:Link FA