Альгерд

Algirdas kunigaikštis.jpg

Альгерд Гедзімінавіч (~1295 — май 1377) — вялікі князь літоўскі (13451377).

У 1318 г. ажаніўся з віцебскай княжной Марыяй, у 1320 г. пасля смерці віцебскага князя атрымаў княства ў спадчыну. Калі ў 1341 г. Гедзімін надзялаў сыноў, Альгерд да Віцебскага княства атрымаў Крэва і землі на р. Бярэзіне. У 1345 г. у саюзе з братам Кейстутам скінуў з віленскага стальца іншага свайго брата Яўнута, стаў вялікім князем.

Альгерд адбіваў наступ Тэўтонскага ордэна (гл. бітва на Стрэве, 1348; вайна Тэўтонскага ордэна і ВКЛ). У 1342 г. аказаў Пскову дапамогу супраць немцаў, яго сын Андрэй стаў пскоўскім князем. Паспяхова праводзіў палітыку аб’яднання земляў колішняй Русі ў адзінай дзяржаве — Вялікім княстве Літоўскім. Яшчэ ў бытнасць толькі князем віцебскім, дапамагаў Смаленску супраць Масквы. Далучыў да ВКЛ землі колішняга Чарнігаўскага княства (~1355). У залежнасці ад яго было і Смаленскае княства. У 1356, 1359 і 1362 г. далучыў гарады Ржэў, Мсціслаў і Тарапец.

У кан. 1362 г., пасля пераможнай бітвы на Сініх Водах, далучыў да ВКЛ Падольскую, Валынскую, Пераяслаўскую землі, паўднёвае Падняпроўе, прычарнаморскія землі ў вусці Серата, басейнах Днястра і Паўднёвага Буга. Пасадзіў удзельным князем у Кіеве свайго сына Уладзіміра, Падолле перадаў навагародскім князям Карыятавічам, войскі якіх складалі значную частку сілаў у бітве на Сініх водах. У падтрымку цверскіх князёў здейсніў тры паходы на Маскву (1368, 1370, 1372). Спрабаваў падпарадкаваць сабе Пскоў і Ноўгарад, вёў барацьбу з Польшчай за Валынь, Падляшша і Галіцыю (1349-1351, 1366). За яго часам тэрыторыя ВКЛ павялічылася больш чым у 2 разы.

Пражыў больш за 80 гадоў, кіраваў дзяржавай 32 гады. Бацька 12 сыноў, у т.л. Ягайлы, Андрэя, Свідрыгайлы, Скіргайлы, Уладзіміра.

Праблема веравызнання

Падчас валадарства вял.кн. Альгерд ажыццяўляў ураўнаважаную рэлігійную палітыку, верагодна, гэта прычына таго, што ні яго сучаснікі, ні пазней гісторыкі не здолелі адназначна вызначыцца адносна веравызнання Альгерда — быў ён паганцам ці праваслаўным, на глебе гэтае неадназначнасці ўзнікае шмат спекуляцый. Часта даследчыкі абмяжоўваюцца агульнымі сцвярджэннямі, наогул не звяртаючыся да агляду крыніц, напр. што Альгерд быў літовец, таму мусіў быць паганцам, або наадварот — панаваў над значнай часткай Русі, займаўся царкоўнымі справамі, мусіць быць праваслаўным.

Хрышчэнне у Віцебску

Звычайна, пачынаючы ад дарэвалюцыйнай расійскай гістарыяграфіі, хрышчэнне Альгерда звязваюць са шлюбам з віцебскай княжной, за якою пасля смерці цесця ён атрымаў Віцебскае княства. У. Ц. Пашута, сцвярджаў, што такія абставіны атрымання Альгердам Віцебскага княства няпэўныя, бо вядомыя толькі з Хроніка Быхаўца (далей ХБ), якая не толькі вядомая міфічнымі звесткамі, але ў гэтым прыватным выпадку памылкова паведамляе, што віцебскую княжну звалі Юліяніяй. З верагодных крыніц вядома, што першую альгердаву жонку звалі Марыяй, т.б. не выпадае верыць ХБ ні ў пытанні альгердава хрышчэння, ні ў абставінах атрымання Альгердам Віцебскага княства. За ХБ шмат дзе гэтая памылка паўторана, у т.л. у Густынскім летапісе, дзе дадаецца, што Альгерд ахрысціўся з усімі баярамі і народам, калі паводле ХБ ахрысціўся Альгерд толькі сам без баяраў і народу. Аднак, пра абставіны атрымання Альгердам Віцебскага княства кажуць больш раннія крыніцы, якія праўда нічога не кажуць пра яго хрышчэнне. Такім чынам, адмаўляючы верагоднасць паведамлення ХБ, немагчыма адмаўляць самога факту шлюбу Альгерда з віцебскай княжной, бо ён вядомы і з іншых тагачасных крыніц. Зыходзячы з таго, што віцебская княжна напэўна была хрысціянкаю, а шлюбы хрысціян з паганцамі і наогул іншавернымі былі забароненыя Трульскім саборам (691), шлюб Альгерда з Марыяй мог адбыцца толькі пасля яго хрышчэння. Прынамсі, практыка хрышчэнняў перад шлюбамі з рускімі княжнамі сярод гедзімінавых сыноў была звычайнаю, так Любарт і Яўнуцій ахрысціліся ў Дзмітрыя і Івана, а Нарымонт ахрысціўся ў Глеба, верагодна, каб заняць сталец у Ноўгарадзе.

Такім чынам, у крыніцах няма верагодных звестак пра самае хрышчэнне Альгерда, але тыя ж крыніцы верагодна паведамляюць пра падзеі, якія не маглі адбыцца пры паганстве Альгерда. Гэта датычыць не толькі шлюбу з хрысціянкаю, але і сведчання Гандлёвага дагавору Гедзіміна з Ордэнам (1.11.1338) на ўмовах якога цалавалі крыж «каралі» Полацка і Віцебска, тымчасова адпаведна Нарымонт і Альгерд, у адрозненне ад Гедзіміна з інш. дзецьмі і баярамі, якія прысягалі паводле паганскага звычаю.

Падзеі ў Пскове

Падрабязнасці пскоўскіх падзей 1342 г. вядомыя толькі з пазнейшых крыніц. Асноўны змест іх у тым, што ў бытнасць Альгерда яшчэ толькі кн. віцебскім і крэўскім, пскавічы паклікалі яго на дапамогу супраць немцаў. Немцы былі адагнаныя і пскавічы прапанавалі Альгерду заняць вакантны пскоўскі сталец, сам Альгерд адмовіўся, але пасадзіў на стальцы свайго старэйшага сына Андрэя. Сучасныя падзеям наўгародскія і пскоўскія летапісы нічога не кажуць пра гэтыя падзеі. Падрабязнасці з’яўляюцца ў Наўгародскім Першым летапісе малодшага ізводу, спісе 2-ой пал. 15 ст., т.б. болей праз 100 гадоў — паводле гэтае крыніцы, пскавічы «паддаліся Літве» не атрымаўшы дапамогі супраць немцаў ад наўгародцаў і вял.кн. уладзімірскага, яны выгналі свайго князя і паклікалі на дапамогу Альгерда, апошні «загадаў ахрысціць свайго сына», якога ахрысцілі ў імя Андрэя, і пакінуўшы яго на стальцы вярнуся ў Літву. Т.б., паводле некаторых даследчыкаў, дарослы альгердаў сын быў не хрышчоны і імя Андрэй ён атрымаў у Пскове, такім чынам і Альгерд мусіў быць не хрышчоным. Пскоўскія летапісы кан. 15 ст. у спісах кан. 15-17 ст. падаюць троху іншае, Альгерд прыйшоў на дапамогу і прывёў свайго сына Андрэя, пскавічы прапанавалі Альгерду ахрысціца і заняць пскоўскі сталец, Альгерд адмовіўся ад хрышчэння, але ахрысціў свайго сына, бо Андрэй было яго малітвеннае імя, і пакінуў яго на пскоўскім стальцы. Пазнейшы Ніканаўскі летапіс дадае, што Альгерд адмовіўся ахрысціца, бо, маўляў, ужо ахрышчоны і другі раз хрысціцца не хачу.

Варта адзначыць, што Вінгольт як свецкае (паводле некаторых даследчыкаў, літоўскае і г.зн. паганскае) імя Андрэя вядомае толькі з публікацый Т. Нарбута. З крыніц альгердавы дзеці ад першага шлюбу вядомыя толькі як Андрэй, Дзмітрый, Уладзімір, Канстанцін, Фёдар, Фядора і Агрыпіна, т.б., верагодней, пад хроснымі імёнамі, бо ракло звычайна не агалошвалася. У адрозненне, альгердавы дзеці ад другога шлюбу вядомыя ў першую чаргу пад свецкімі імёнамі — Ягайла, Скіргайла, Карыбут, Карыгайла, Лунгвень, Віганд і Свідрыгайла.

Тры віленскія мучанікі

Імя Альгерда як ганіцеля мучанікаў з’явілася толькі ў пазнейшых рэдакцыях іх Жыція, у першых рэдакцыях Жыція імя літоўскага князя-паганца, які загадаў забіць сваіх дружыннікаў-неафітаў не згадваецца, а час падзей неакрэслена вызначаны як «калісьці» — улічваючы, што кананізацыя адбылася ў 1374 г., вельмі неакрэслена для блізкага часу. Варта адзначыць, што менавіта да Альгерда звярнуліся віленскія хрысціяне па наданне ім месца смерці пакутнікаў пад будаўніцтва царквы. Кананізацыяй святых займаўся альгердаў прыхільнік мітрапаліт Кіпрыян, верагодна, згодна з воляю Альгерда ў рэчышчы стварэння апошнім асобнай ад Масквы мітраполіі для ВКЛ. Таксама, у першых рэдакцыях царкоўнай службы пакутнікам, апроч іншага, у багародзічнах акравершам было зашыфравана імя Шаблон:Вызн2 — паводле меркавання Агіцкага, гэта імя аўтара службы, але часам акравершам шыфраваліся і імёны заказчыкаў, паводле ж Кіева-пячэрскага Дзмітрый было хрысціянскім імем Альгерда.

Лісты Патрыярха

Хрыстосаванне ў Маскве

Пазнейшая інтэпр.?

Хрышчэнне перад смерцю

Сведчанні пра пахаванне

Сведачанні пра пахаванне Альгерда захавалі тры крыніцы, адна з іх сучасная падзеі — хроніка Германа Вартберга, дзве астатнія пазнейшыя — хроніка Яна Длугаша і яшчэ болей позні Ніканаўскі летапіс.

Герман Вартберг адзначае, што пры пахаванні Альгерда былі спаленыя каштоўныя рэчы і 18 коняў, інш. падрабязнасцяў храніст не згадвае. Я. Длугаш дае больш падрабязнасцяў, у т.л. адрозных ад сведчання Вартберга, ён адзначае што Альгерд быў спалены ў багатым строі і з 1 канём, таксама ўказвае і на месца спалення — Кукавейцкі гай паблізу Мейшаголы. Пры гэтым, паводле даследванняў літоўскіх археолагаў, няма пэўна датаваных 13-14 ст. літоўскіх пахаванняў з трупаспаленнем. Выяўленыя буйныя магільнікі сяр.-кан. 13 ст. у Кернаве, а таксама выяўлены ў 2009 буйны магільнік 14 ст. у Вяркяй (у межах Вільнюса), утрымліваюць толькі трупапалажэнні, гэта прыводзіць археолагаў да высновы, што ўжо у 13 ст. літоўцы перанялі пахавальны абрад у русінаў і спаленне памерлых не практыкавалі. Наогул, звесткі пра спаленне літоўцамі памерлых сустракаюцца адно ў ордэнскіх храністаў, а ў царкоўных сачыненнях і апісаннях веры літоўцаў (напр. Еранім Пражскі, Сільвіа Пікаломіні) спаленне памерлых не згадваецца.

Сведчанні Я. Длугаш пра Альгерда вартыя больш пільнага разгляду. Так Я. Длугаш згадвае, што Альгерд не памёр у 1377 г., а перадаў уладу Ягайлу і жыў у Мейшагале, году альгердавай смерці Длугаш не ведае. Але смерць Альгерда ў 1377 г. вядомая з надзейных крыніц і сумніваў ў даследчыкаў не выклікае. Таксама, Я. Длугаш неадкроць адзначаў, што целы літоўскіх князёў палілі ў Вільні на Свентарозе, але слядоў спаленняў там археолагамі не выяўлена. Таксама Я. Длугаш не тлумачыць чаму Альгерд быў спалены не на Свентарозе, як папярэднія князі, а ў Кукавейцкім гаі — тлумачэнні спрабуе даць Т. Баранаўскас. З крыніц, прычым позніх, вядомы толькі адзін Кукавіцкі гай, яго звязваюць з легендарным князем Кукавойтам, гэты гай месціўся паблізу Вількаміра, а не каля Мейшаголы. Шматгадовыя разшуканні В. Вайткявічуса выявілі згадку 17 ст. пра Кукавейцкі фальварак паблізу Мейшагалы і курганны магільнік побач яго, з чаго Вайткявічус выводзіць магчымасць існавання ў гэтым месцы культавага гаю з магільнікам. Праўда, паводле звестак Вайткявічуса, выяўлены магільнік не мае матэрыялаў 14 ст., месцаў спалення на тэрыторыі гіпатэтычнага гаю таксма не выяўлена. Пазней Я. Длугаш піша пра спаленне на Свентарозе Кейстута, указваючы, што пры гэтым разверзлася зямля і праглынула вогнішча. Вартыя ўвагі і звесткі Длугаша пра тое, што Альгерд меў толькі адну жонку — невядомую на імя цверскую княжну і ад яе усіх сваіх дзяцей. Т.б. Длугаш, хоць і жыў пры двары альгердава ўнука Казіміра і быў выхавацелем альгердавых праўнукаў, але праўдзівых звестак біяграфіі Альгерда не меў.

Імя ў К.-П. патэрыку

Паводле Кіева-Пячэрскага патэрыка, у хрышчэнні меў імя Шаблон:Вызн2[6]. Апроч запісу на памінанне Альгерда-Дзмітрыя сярод інш. вялікіх князёў, у патэрыку ёсць запіс на памінанне Альгерда ад яго нашчадкаў — мсціслаўскіх князёў Лугвенавічаў.

Біццё манеты

Манеты тыпу «ПЕЧАТ».

Зноскі

  1. Послания Гедимина. Пер. В. Т. Пашуто, И. В. Шталь. Вильнюс. Минтис. 1966.
  2. Hermanni de Wartberge Chronicon Livoniae / herausgegeben von Ernst Strehlke // Scriptores rerum prussicarum, Leipzig, 1863, Bd. 2, S. 113.
  3. Ливонская хроника Германа Вартберга // Сборник материалов и статей по истории Прибалтийского края / Е. В. Чешихин-Ветринский, Рига, 1879, т. 2.
  4. Joanis Dlugossii Annales seu cronicae incliti Regni Poloniae. Liber decimus 1370-1405, Varsaviae, 1985, p. 166.
  5. Ян Длугош. Грюнвальдская битва / пер. Г. А. Стратановского, Москва, 1962, c. 12.
  6. Голубев C.T. Древний помянник Киево-Печерской лавры, -К., 1892.

Літаратура

  • Hermanni de Wartberge Chronicon Livoniae / herausgegeben von Ernst Strehlke // Scriptores rerum prussicarum, Leipzig, 1863, Bd. 2, S. 113;
  • Joanis Dlugossii Annales seu cronicae incliti Regni Poloniae. Liber decimus 1370—1405, Varsaviae, 1985, P. 166;
  • Mažeika, Rasa Joan. Was Grand Prince Algirdas a Greek-Orthodox Christian? // Lithuanus, 1987 vol.33 № 4;
  • Голубев C.T. Древний помянник Киево-Печерской лавры, -К., 1892;
  • Ливонская хроника Германа Вартберга // Сборник материалов и статей по истории Прибалтийского края / Е. В. Чешихин-Ветринский, Рига, 1879, т. 2;
  • Лицкевич О. В. Православное крещение Ягайло и проект Литовско-Московского династического союза 1376—1377 гг. // Інтэграцыйныя працэсы ў гісторыі краін Усходняй Еўропы: Матэр. Міжнародн. навук. канф., Мінск, 19-20 ліст. 2008 г. / НАН Беларусі, Ін-т гісторыі; рэдкал.: А. А. Каваленя (гал. рэд.), М. К. Кошалеў [і інш.]. Мн., 2008. С. 131—147;
  • Ян Длугош. Грюнвальдская битва / пер. Г. А. Стратановского, Москва, 1962, С. 12;

Шаблон:ПА