Главная страница

Навічкам · Супольнасць · Парталы · Узнагароды · Праекты · Запыты · Ацэньванне
Кароткая спасылка-перанакіраванне ВП:ВА
✯
Выдатныя артыкулыартыкулы, якія ўдзельнікі Вікіпедыі лічаць аднымі з самых лепшых артыкулаў праекта. Выдатныя артыкулы — артыкулы, якія напісаны з веданнем пытання і раскрываюць закранутую тэму. Пры гэтым яны павінны адпавядаць пэўным патрабаванням.

Перад тым, як з'явіцца на гэтай старонцы, выдатныя артыкулы праходзяць працэдуру абрання на старонцы Вікіпедыя:Кандыдаты ў выдатныя артыкулы, дзе іх абмяркоўваюць на прадмет дакладнасці, нейтральнасці, паўнаты і стылю выкладу.

Існуюць таксама Добрыя артыкулы, якія пакуль не адпавядаюць усім крытэрыям выдатных, але набліжаюцца да іх па якасці.

Усе выдатныя артыкулы адзначаны знакам ✯ у верхнім правым вугле сваёй старонкі, а таксама адпаведным шаблонам ўнізе артыкула.
Колькасць выдатных артыкулаў у беларускай Вікіпедыі — 83. Гл. таксама Пералік выдатных артыкулаў з датамі абрання.

Каляндар

Нядаўна абраныя выдатнымі артыкулы

Skaryna 1517.jpg

Францы́ск Скары́на, Франці́шак Скары́на (~1490, Полацк — ~1551, Прага) — беларускі і ўсходнеславянскі першадрукар, асветнік-гуманіст, пісьменнік, грамадскі дзеяч, прадпрымальнік, вучоны-медык. Перакладчык і выдавец на беларускі ізвод царкоўнаславянскай мовы кніг Бібліі.

Скарына нарадзіўся ў сям'і заможнага купца ў Полацку, буйным гандлёвым і вытворчым цэнтры Вялікага Княства Літоўскага, імаверна атрымаўшы там першапачатковую адукацыю. У 1504 годзе паступае ў Кракаўскую акадэмію, дзе атрымлівае ступень бакалаўра, у 1512 годзе ў Падуанскім універсітэце Скарына атрымае ступень доктара медыцыны. Пераехаўшы ў Прагу менавіта тут, 6 жніўня 1517 года Скарына выдае першую друкаваную беларускую кнігу — «Псалтыр».

Францыск Скарына лічыцца адным з найвыдатнейшых гістарычных дзеячаў Беларусі. У яго гонар названы вышэйшыя ўзнагароды краіны: медаль і ордэн. Яго імя носяць Гомельскі ўніверсітэт, Нацыянальная бібліятэка, недзяржаўнае грамадскае аб'яднанне «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны» і іншыя арганізацыі і аб'екты. У гонар Францыска Скарыны ў розных краінах усталяваны помнікі, зроблены скульптурныя і жывапісныя выявы.

(далей…)


Sigmund Freud, by Max Halberstadt (cropped).jpg

Зігмунд Фрэйд (ням.: Sigmund FreudЗігмунд Фройд, поўнае імя Сігізмунд Шлома Фрэйд, ням.: Sigismund Schlomo Freud; 6 мая 1856, Фрайберг, Аўстра-Венгрыя (цяпер Пршыбар, Чэхія) — 23 верасня 1939, Лондан) — аўстрыйскі псіхааналітык, псіхіятр і неўролаг(ням.) бел..

Зігмунд Фрэйд найболей вядомы як заснавальнік псіхааналізу, які зрабіў значны ўплыў на псіхалогію, медыцыну, сацыялогію, антрапалогію, літаратуру і мастацтва XX стагоддзя. Погляды Фрэйда на прыроду чалавека былі наватарскімі для яго часу і на працягу ўсяго жыцця даследчыка не пераставалі выклікаць рэзананс і крытыку ў навуковай супольнасці. Цікавасць да тэорый навукоўца не згасае і да сёння.

Сярод дасягненняў Фрэйда найболей важнымі з'яўляюцца распрацоўка трохкампанентнай структурнай мадэлі псіхікі (якая складаецца з «Яно(руск.) бел.», «Я(руск.) бел.» і «Звыш-Я(руск.) бел.»), вылучэнне спецыфічных фаз псіхасексуальнага развіцця(руск.) бел. асобы, стварэнне тэорыі эдыпава комплексу(руск.) бел., выяўленне ахоўных механізмаў(руск.) бел., якія функцыянуюць у псіхіцы, псіхалагізацыя паняцця «несвядомае(руск.) бел.», адкрыццё пераносу і контр-пераносу(руск.) бел., а таксама распрацоўка такіх тэрапеўтычных методык, як метад свабодных асацыяцый(руск.) бел. і тлумачэнне сноў(руск.) бел..

Нягледзячы на тое, што ўплыў ідэй і асобы Фрэйда на псіхалогію неаспрэчны, многія даследчыкі лічаць яго працы інтэлектуальным шарлатанствам. Практычна кожны фундаментальны для фрэйдаўскай тэорыі пастулат быў раскрытыкаваны з боку значных навукоўцаў і пісьменнікаў, такіх як Карл Ясперс, Эрых Фром, Альберт Эліс(руск.) бел., Карл Краус і многіх іншых. Эмпірычны базіс тэорыі Фрэйда называлі «неадэкватным» Фрэдэрык Крус(англ.) бел. і Адольф Грунбаўм(англ.) бел., «махлярствам» псіхааналіз ахрысціў Пітэр Медавар, псеўданавуковай тэорыю Фрэйда лічыў Карл Попер, што не перашкодзіла, аднак, выдатнаму аўстрыйскаму псіхіятру і псіхатэрапеўту, дырэктару Венскай неўралагічнай клінікі Віктару Франклу ў сваёй фундаментальнай працы «Тэорыя і тэрапія неўрозаў» прызнаць: «І ўсё ж, як мне здаецца, псіхааналіз будзе падмуркам і для псіхатэрапіі будучыні. […] Таму ўклад, зроблены Фрэйдам у стварэнне псіхатэрапіі, не губляе сваёй каштоўнасці, і зробленае ім ні з чым не параўнальна».

За сваё жыццё Фрэйд напісаў і апублікаваў велізарную колькасць навуковых прац — поўны збор яго твораў складае 24 тамы. Ён меў званні доктара медыцыны, прафесара, ганаровага доктара права Універсітэта Кларка(англ.) бел. і з'яўляўся замежным членам Лонданскага каралеўскага таварыства, уладальнікам прэміі Гётэ(англ.) бел., з'яўляўся ганаровым членам Амерыканскай псіхааналітычнай асацыяцыі(англ.) бел., Французскага псіхааналітычнага таварыства(англ.) бел. і Брытанскага псіхалагічнага таварыства(руск.) бел.. Не толькі пра псіхааналіз, але і пра самога навукоўца выпушчана мноства біяграфічных кніг. Кожны год пра Фрэйда выдаецца больш прац, чым пра любога іншага тэарэтыка псіхалогіі.

(далей…)


Wladislaus II Jagiello of Poland.PNG

Яга́йла (~1352/1362, Вільня1 чэрвеня 1434, Гарадок, Рускае ваяводства) — князь віцебскі, вялікі князь літоўскі (13771392), кароль польскі (13861434) і вярхоўны князь літоўскі (13921434). Старэйшы сын вялікага князя Альгерда ў другім яго шлюбе, з цвярской князёўнай Ульянай Аляксандраўнай.

У 1380 годзе з мэтай стаць уладаром Вялікага Княства Літоўскага Ягайла падпісвае дагавор з Тэўтонскім ордэнам, накіраваны супраць свайго дзядзькі Кейстута, распачаўшы тым самым грамадзянскую вайну ў ВКЛ 1381—1384 гадоў, якая скончылася для яго спрыяльна. У 1385 годзе была падпісана Крэўская унія — пагадненне аб дынастычным саюзе паміж Польскім каралеўствам і Вялікім Княствам Літоўскім. У 1386 годзе прыняў каталіцтва і быў ахрышчаны як Уладзіслаў у Кракаве. Ажаніўшыся з маладой каралевай Ядвігай, быў каранаваны на трон Польшчы пад імем Уладзіслаў II Ягайла. Неўзабаве паміж ім і сынам Кейстута Вітаўтам пачалася чарговая грамадзянская вайна, якая скончылася Востраўскім пагадненнем і перадачай фактычнай улады ў княстве Вітаўту. У 1410 годзе Ягайла разам з Вітаўтам кіраваў саюзным войскам у час Грунвальдскай бітвы, пасля якой Тэўтонскі ордэн ужо не здолеў аднавіць сваю былую магутнасць.

Уласнае праўленне Ягайлы ў Польшчы, якое пачалося ў 1399 годзе пасля смерці каралевы Ядвігі доўжылася да 1434 года, заклаўшы падмурак для шматвяковай польска-літоўскай уніі. Стаў заснавальнікам дынастыі Ягелонаў, адной з галін Гедзімінавічаў, якая да канца XVI стагоддзя правіла ў Вялікім Княстве Літоўскім і Польшчы і стала адной з самых уплывовых дынастый у канцы сярэдневяковай і ранняй сучаснай Цэнтральнай і Усходняй Еўропы.

(далей…)


Belarus 1997 CIA map.jpg

Краязнаўства Беларусі ― вывучэнне элементаў гісторыі, геаграфіі, культуры, побыту, прыроды Беларусі ў цэлым, ці ж горада, мястэчка, вёскі, помнікаў культуры і г. д. У самім тэрміне «краязнаўства» заключана яго вызначэнне. У навуцы краязнаўства дзеліцца на комплякснае, калі вывучаюцца ўсе з'явы ў іх ўзаемасувязі, дзе на геаграфічнай базе аб'ядноўваюцца веды гісторыі, геаграфіі, археалогіі, тапанімікі, тапаграфіі, геральдыкі, беларускай этнаграфіі, філалогіі, мастацтвазнаўства, і галінавае ― гістарычнае, этнаграфічнае, геаграфічнае і г. д.

(далей…)


P countries-green.png

Геаграфія

P history grea.png

Гісторыя

P social sciences-green.png

Культура і грамадства

P art-green.png

Мастацтва

Архітэктура Беларусі: Касцёл Дабравешчання Найсвяцейшай Дзевы Марыі і кляштар брыгітак, ГроднаКасцёл Святога Сымона і Святой АленыМірскі замакНясвіжскі палацава-паркавы комплексСтары замак, Гродна
  • Кінематограф:
Фільмы: Аперацыя «Арго»Бясслаўныя вырадкіПралятаючы па-над гняздом зязюлі, фільмТор, фільмТрон: Спадчына
P economie blue.svg

Эканоміка і фінансы

P physics-2 blue1.png

Навука

P transport-green.png

Тэхніка і прамысловасць

P religion-green.png

Філасофія і рэлігія

P vip red1.png

Асобы

P sport-green.png

Спорт і забавы